Развіваем лагічнае мысленне з дапамогай нестандартных задач

Матэматыка ў пачатковых класах дапамагае малодшым школьнікам авалодаць элементамі лагічных дзеянняў, развівае самастойную логіку мыслення, якая дазваляе прыводзіць доказы і выказванні, лагічна звязаныя паміж сабой, рабіць высновы, абгрунтоўваючы свае меркаванні, і ў канчатковым выніку самастойна набываць веды.