Пра абарону працоўных правоў

школьнікі Кармы даведаліся на прафсаюзных уроках

Для фарміравання прававой самасвядомасці старшакласнікаў, падрыхтоўкі моладзі да працоўнага жыцця, папулярызацыі працоўных прафесій у сярэдняй школе № 1 Кармы сёлета праведзены прафсаюзныя ўрокі для вучняў 9—11 класаў.

Уступаючы ў дарослае жыццё, выпускнікі павінны мець уяўленне пра прафесію, якую выберуць, а таксама мець актыўную грамадзянскую пазіцыю. Перш чым яны прыйдуць у працоўныя калектывы, ім трэба даць разуменне аб прафсаюзным руху.

У нашай школе на тэматычным уроку ў 9 класе “Прафсаюзы. Гісторыя з’яўлення і развіцця” юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з асноўнымі этапамі станаўлення прафсаюзнага руху, яго асаблівасцямі і перспектывамі. Даведаліся пра ролю ФПБ у жыцці сучаснага грамадства і міжнародную дзейнасц­ь прафсаюзаў.

У 10-х класах на прафсаюзным уроку “Працоўныя правы непаўналетніх. Роля прафсаюзаў у выкананні працоўных правоў работнікаў” вучні атрымалі першапачатковае ўяўленне пра працоўны дагавор, працоўныя правы непаўналетніх і ролю прафсаюза ў рэгуляванні працоўных адносін.

На класнай гадзіне ў 11 класе “Дастойная работа ў XXI стагоддзі, ці За што змагаюцца прафсаюзы” мы разгледзелі тэндэнцыі маладзёжнага рынку працы ў Беларусі, развіццё сістэмы працаўладкавання мола­дзі як а­дзін з самых важных кірункаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, заклалі асновы спосабаў абароны сваіх працоўных правоў.

Правядзенне прафсаюзных урокаў стала добрай традыцыяй, якая спрыя­е тлумачэнню ролі і значэння прафсаюзнай арганізацыі ў прадстаўніцтве і абароне сацыяльна-працоўных правоў членаў прафсаюза. Сёння прафсаюзныя ўрокі фарміруюць у старшакласнікаў усвядомленае пазітыўнае стаўленне да працы, павялічваюць прававую адукаванасць моладзі і рыхтуюць яе да самастойнай працоўнай дзейнасці.

Рэальнымі справамі і гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў любой жыццёвай сітуацыі прафсаюзы Беларусі даказвалі і даказваюць сваю значнасць і ўменне ісці ў нагу з часам. Пра гэта зараз ведаюць і будучыя члены прафсаюзаў Беларусі, якія пакуль вучацца ў нашай сярэдняй школе № 1 Кармы.

Таццяна ЛЯВОНЕНКА,
настаўнік матэматыкі і інфарматыкі сярэдняй школы № 1 Кармы, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.