Увага!

Паважаныя чытачы, матэрыялы дадатка "Адукацыйная прастора" глядзіце тут: ng-press.by

“Добры дзень, пясочак!”

Дзеці з асаблівасцямі развіцця не могуць свядома выказваць свае эмоцыі ні ў гульні, ні ў маляванні, ні ў якой-небудзь іншай дзейнасці, але праз даступную ім дзейнасць у іх фарміруецца сфера адвольных эмоцый, стымулюецца іх разнастайнае праяўленне, фарміруюцца элементарныя навыкі зносін. Асноўная мэта карэкцыйнай работы псіхолага ў гэтым напрамку — развіццё эмацыянальнага інтэлекту дзіцяці. Першыя эмоцыі нараджаюцца разам з чалавекам. Эмоцыі ... Падрабязней »

Посткросінг — свет без межаў

Кожны настаўнік шукае свае шляхі для павышэння матывацыі дзяцей да вывучэння замежнай мовы. У англійскім клубе, які дзейнічае ў нашай школе, выкарыстоўваюцца розныя прыёмы для гэтага: суботнія пасяджэнні, тэатралізаваныя мерапрыемствы, літаратурныя вечарыны “Камін-Party”, караоке-шоу, конкурсы іншамоўных песень, гульнявыя праграмы і дыскатэкі па матывах свят англамоўных краін. Сёлета мы паспяхова праехалі па маршруце Лондан — Парыж — Берлін. Сярод новых форм ... Падрабязней »

Адукацыйныя магчымасці музея этнаграфіі

Моладзь павінна ведаць гісторыю і культуру роднага краю не з “малюнка ў буквары”, а са школьнага музея, з вуснаў пажылых людзей, якія захавалі для нас багатую спадчыну, з маленькай вёсачкі, якая аджывае свой век, але яшчэ захоўвае традыцыі. Музей этнаграфіі гімназіі Драгічына пачаў свой летапіс больш за 10 гадоў назад з этнаграфічных куткоў. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прыносілі на ... Падрабязней »

Усё пачынаецца з мары…

На астму цяжкай формы брэсцкі дзесяцікласнік Алёша Маат хварэе з ранняга дзяцінства. Другую групу інваліднасці ён атрымаў у шасцігадовым узросце, але гэта не стала перашкодай на яго шляху да мары. Маючы добрыя вакальныя даныя, хлопец прафесійна займаецца спевамі і выступае на вялікай сцэне. У ліпені гэтага года ён заняў другое месца ў конкурсе на Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў “Віцебск-2013”, які ... Падрабязней »

Настаўнік з вялікім сэрцам

У сталічнай гімназіі № 41, якая носіць імя вядомага беларускага педагога Валянціна Сярэбранага, нядаўна быў адкрыты музейны стэнд, які расказвае пра яго жыццё і працу. Тут прадстаўлены фотаздымкі з вучнямі розных гадоў (ён на працягу 1970—2006 гадоў выкладаў у многіх школах Мінска, у тым ліку ў сярэдніх школах №№ 106, 117, 131, 41 і 85). На паліцах — падшыўкі газет ... Падрабязней »

На карысць вучэбнаму працэсу

За апошняе дзесяцігоддзе на Міншчыне 236 навучальных устаноў былі закрыты і 112 — рэарганізаваны. Школьнікаў у сталічнай вобласці паменшала на трэць: у 2003 годзе іх было 205 тысяч, а ў 2013 — усяго 137,7 тысячы. Між тым працэс аптымізацыі пазітыўны ў тым выпадку, калі дэталёва прадуманы мерапрыемствы па мінімізацыі негатыўных наступстваў, звязаных з закрыццём навучальных устаноў. Безумоўна, аптымізацыя ўстаноў адукацыі ... Падрабязней »

Суквецце талентаў

Сярэдняя школа № 4 Магілёва — школа новых магчымасцей, школа пошуку, школа дасягненняў. Вучні тут вельмі розныя, таму педагагічны калектыў імкнецца ў кожным убачыць асобу з яе магчымасцямі і здольнасцямі. Школа гатова даць кожнаму дзіцяці трывалыя веды, таму кожны педагог імкнецца зацікавіць вучня сваім прадметам. Так, настаўніца матэматыкі Святлана Аляксандраўна Марчанка на сваіх занятках паказвае дзецям, наколькі дзівосная і ўсемагутная ... Падрабязней »

Добрыя справы з ЭЛАПам

“Ура! Летнія канікулы!” — радуюцца дзеці, а бацькі заклапочаны пытаннем: як правільна арганізаваць адпачынак дзіцяці, як гарантаваць бяспечны і карысны вольны час? Прышкольны лагер з дзённым знаходжаннем — выдатны варыянт арганізаванага дзіцячага адпачынку, запатрабаваны дзецьмі і бацькамі. Тры тыдні здароўя, спартыўных забаў, весялосці, гульняў на свежым паветры, зносін, цікавых спраў пад кіраўніцтвам вопытных і, што немалаважна, знаёмых па школе педагогаў ... Падрабязней »

Дзіцячая творчасць як сувязное звяно паміж сям'ёй і дзіцячым садам

“Многае, калі амаль не ўсё, што ў нас ёсць сёння, было закладзена ў нашы першыя сем гадоў жыцця”. Гэтыя словы П.Вайнцвайга найбольш выразна раскрываюць усю важнасць перыяду дашкольнага дзяцінства. Але без стварэння адпаведных умоў і своечасова арганізаванай работы дзіцячыя задаткі не могуць рэалізавацца ў здольнасці, а здольнасці дзіцяці могуць паступова згаснуць. Адпаведна, на педагогаў і бацькоў кладзецца сур’ёзная адказнасць за ... Падрабязней »

Жанчыны з няпростай місіяй

Першы абласны конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы кіраўнік установы дашкольнай адукацыі” прайшоў у Гомельскай вобласці. Конкурс праводзіўся ў два этапы. Па выніках першага — завочнага — з 30 канкурсантак у фінал прайшло 8 кіраўнікоў. Другі этап быў пабудаваны на практычных заданнях і ўяўляў сабой творчую прэзентацыю кіраўніка, яго калектыву і ўстановы. Тут неабходна было паказаць веданне нарматыўных дакументаў, падзяліцца прафесійнымі сакрэтамі ... Падрабязней »