Сустрэча з хакейным “Юнацтвам”

У традыцыйны дзень адкрытых дзвярэй у Музеі развіцця сістэмы адукацыі Фрунзенскага раёна Мінска, які размешчаны ў Цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі названага сталічнага раёна, адбылася сустрэча з дырэктарам СДЮШАР “Юнацтва” хакейнага клуба “Юнацтва-Мінск” Ігарам Пятровічам Малчанавым. На мерапрыемства “Красивых матчей будет сыграно немало…” прыйшлі гурткоўцы ЦМТДіМ і навучэнцы сталічных школ №№ 99, 125, 167. Сустрэча была прысвечана 78-у чэмпіянату ... Падрабязней »

Новы віток турыстычна-краязнаўчай работы

Слуцкі раён стаў месцам правядзення Абласнога семінара-практыкума “Вопыт і перспектывы развіцця дзіцячага турызму праз фармат правядзення круглагадовай турыяды навучэнцаў і педагогаў Мінскай вобласці”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра Лілія Янкоўская, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Іван Дзерман, дырэктары і метадысты ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Семінар-практыкум стаў своеасаблівым падвядзеннем вынікаў круглагадовай турыяды. ... Падрабязней »

Прадмет “Сацыяльна-бытавая арыенціроўка” ў класах інтэграванага навучання і выхавання

Навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі рыхтуе навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да самастойнай працы і дае ім пэўны аб’ём ведаў і ўменняў па шэрагу прадметаў школьнага курса. На вырашэнне задач сацыяльна-бытавой падрыхтоўкі навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю накіраваны намаганні настаўнікаў-дэфектолагаў сярэдняй школы № 20 Магілёва. Ва ўмовах нашай школы створана адзіная сістэма шматфактарнага ўздзеяння на вучняў. ... Падрабязней »

У каледж як у музей

“Каледж — на час, прафесія — на ўсё жыццё. Беражы кожную хвіліну!” Такі заклік у выглядзе плаката-фрэскі сустракае вас у Гуманітарным каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Да гэтага можна дадаць і такое назіранне: тут берагуць і цэняць кожны квадратны метр прасторы. Таму што ўсё гэта — і праcтора, і час — працуе на рэалізацыю праекта “каледж-музей”. Менавіта такое ... Падрабязней »

Пад знакам эканоміі і беражлівасці

Быць разумна разважлівым — гэта патрабаванне часу, таму ўсе, хто жыве ў нашай краіне, павінны вучыцца эканомна карыстацца энергетычнымі, фінансавымі, матэрыяльнымі і працоўнымі рэсурсамі. Сістэма работы аддзела і ўстаноў адукацыі, спорту і турызму Добрушскага раёна па энергазберажэнні ўключае ў сябе наступныя напрамкі: складанне і рэалізацыя плана па забеспячэнні эканомнага і рацыянальнага выкарыстання вады, цеплавой і электрычнай энергіі, адукацыйная работа з ... Падрабязней »

Ракетамадэлісты ў эпіцэнтры

Сёння можна спытаць у кожнага жыхара Беларусі: “Ці чулі вы што-небудзь пра ракетамадэльны спорт?” Большасць людзей не зможа адказаць на гэтае пытанне, бо ў цяперашні час аб гэтым відзе спорту амаль не гавораць. На жаль, даводзіцца канстатаваць той факт, што цікавасць да ракетамадэлявання зніжаецца, а вось у пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя, з пакарэннем космасу, многія хлопцы марылі стаць адважнымі ... Падрабязней »

Удасканальваць даследчую кампетэнцыю педагогаў

Адным з самых эфектыўных шляхоў развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзіцяці з’яўляецца даследчая дзейнасць. Малодшы школьны ўзрост — спрыяльны перыяд для далучэння навучэнцаў да вучэбна-даследчай работы. Выхаванцам пачатковай школы ўласцівы цікаўнасць і імкненне да актыўнай дзейнасці. Малодшыя школьнікі з задавальненнем фантазіруюць, эксперыментуюць, робяць невялікія адкрыцці. Даследчая дзейнасць прадугледжвае распрацоўку зместу, выбар метадаў і форм арганізацыі работы, ацэнку атрыманых вынікаў. Аднак малодшыя школьнікі ... Падрабязней »

Малая школа — для вялікай будучыні

За 15 кіламетраў ад Гродна размясцілася адносна маладая вёска Навасёлкі, якая ўзнікла ў канцы 50-х гадоў на месцы былога маёнтка Дубніца. Пасля ўтварэння калгаса імя У.І.Леніна ў 1969 годзе было прынята рашэнне аб узвядзенні школы. У 1970 годзе ўтульны будынак Навасёлкаўскай васьмігадовай школы прыняў першых вучняў. Будынак першапачаткова быў запланаваны як школа-клуб, таму частка спартыўнай залы была адведзена пад сцэну, тут ... Падрабязней »

Тут не толькі заводы. Ёсць яшчэ і героі…

Цяпер у юных экскурсаводаў гімназіі № 25 Мінска гарачыя дзянькі. Гэта за акном сцюдзёны дождж змяняецца мокрым снегам і парывістым ветрам. У народным жа гісторыка-краязнаўчым музеі цёпла, утульна і амаль кожны дзень шматлюдна. Прычына — дзве арыгінальныя выставы, адна з якіх прысвечана 75-годдзю Заводскага раёна сталіцы, а другая — памяці Рымы Шаршнёвай, партызанкі, выпускніцы былой 25-й школы, чыё імя носіць ... Падрабязней »

Сустрэча з традыцыяй

Нядаўна ў гімназіі № 1 Горак адбылася незвычайная сустрэча. Па запрашэнні аўтара гэтых радкоў і пры садзейнічанні першага сакратара Горацкага раённага камітэта ГА “БРСМ” К.Н.Гнедзянковай з мэтай вывучэння традыцыйнага беларускага роспісу ў нашай установе адукацыі пабывала група студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі з Туркменістана. Азнаёміўшыся з традыцыйнымі відамі роспісу на Беларусі, у тым ліку з роспісам куфра, замежныя студэнты зацікавіліся ... Падрабязней »