Бенефіс задачы

На базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшла Панарама вопыту настаўнікаў матэматыкі “Выкарыстанне сучасных метадаў навучання ў адукацыйным працэсе па матэматыцы”. Панарама праводзілася ў два этапы: адборачны і заключны. На адборачны этап было даслана 63 заяўкі з розных раёнаў вобласці. Матэрыялы вопыту ацэньвала кампетэнтнае журы, якое складалася з супрацоўнікаў інстытута. На заключны этап былі дапушчаны матэрыялы 27 педагогаў вобласці. ... Падрабязней »

Далучыць бацькоў да заняткаў з лагапедам

Апошнім часам лагапеды-практыкі адзначаюць павелічэнне колькасці дзяцей, якія маюць праблемы ў моўным развіцці. Недастатковая дасведчанасць бацькоў у пытаннях паталогіі і карэкцыі мовы, недаацэнка важнасці ранняга выяўлення моўных дэфектаў і пачатку своечасовага ўздзеяння на іх, памылковыя адносіны да маўлення дзяцей гавораць аб неабходнасці сумеснай работы спецыялістаў з сям’ёй на ўсіх этапах карэкцыі. Часта пры ацэнцы моўнага развіцця дзіцяці дарослыя звяртаюць увагу ... Падрабязней »

Якасць адукацыі — у мастацтве кіравання

Конкурс у жыцці кожнага чалавека — напружаны і ў той жа час важны этап прафесійнага шляху. Гэта хваляванні і бяссонныя ночы, магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства і рэалізаваць сваё “я” ва ўмовах спаборніцтва. Пры падрыхтоўцы да конкурсных іспытаў нараджаюцца ідэі, якія патрабуюць ад кіраўніка аналізу сваіх магчымасцей для давядзення ідэі да рэалізацыі. У Смаргоні былі падведзены вынікі раённага конкурсу “Кіраўнік установы адукацыі ... Падрабязней »

Творчасць як аснова выхавання

Традыцыяй у Калінкавіцкім раёне з’яўляецца правядзенне штогадовага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод педагогаў дашкольнай адукацыі — “Выхавальнiк года” і “Кіраўнік фізічнага выхавання”. А напрыканцы мая тут прайшоў конкурс “Сельскі выхавальнік года — 2013”, мэтай якога стала выяўленне, абагульненне, распаўсюджванне вопыту лепшых сельскіх выхавальнікаў, падтрымка маладых спецыялістаў вёскі, а таксама пашырэнне прафесійных кантактаў. У раённым этапе прынялі ўдзел шэсць пераможцаў творчых саюзаў, выхавальнікі ... Падрабязней »

Экалогія, валеалогія і Правілы дарожнага руху

На працягу трох гадоў калектыў Ноўкінскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці працаваў над рэалізацыяй творчага праекта “Стварэнне эфектыўнай сістэмы здароўезберажэння і здароўезабеспячэння дзяцей дашкольнага ўзросту”. Перад педагогамі ўзніклі новыя задачы па пабудове мадэлі здароўезберажэння ва ўстанове, распрацоўцы сістэмы выкарыстання форм і метадаў нетрадыцыйнага аздараўлення дзяцей; стварэнні праграмна-метадычнага комплексу і ўкараненні лакальнай праграмы па валеалагічнай адукацыі дашкольнікаў “Я вывучаю і раблю сябе” ... Падрабязней »

Дзевяць дзён — дзевяць падзей

Знаходжанне дзяцей у профільным аздараўленчым летніку — гэта актыўнае самапазнанне і развіццё, арыгінальныя формы рэалізацыі творчых ініцыятыў, калі ў нефармальнай атмасферы школьнікі самі выбіраюць сабе занятак, адпаведны іх інтарэсам. Асноўная мэта работы такога летніка заключаецца ў стварэнні ўмоў для паўнавартаснага адпачынку і сацыяльнага станаўлення асобы навучэнцаў. У ліцэі Лунінца распрацавана і апрабавана мадэль профільнага аздараўленчага летніка “Зямляне”. Выкарыстанне гэтай мадэлі дазваляе ... Падрабязней »