Кіраўнік, рэжысёр і проста сябар

42 сезоны існуе пры Гомельскім дзяржаўным абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі ўзорны тэатр-студыя “Равеснік”. Пяць пакаленняў студыйцаў змянілася за гэтыя гады, паказана больш за шэсцьдзясят спектакляў, заваявана мноства ўзнагарод… Але самае галоўнае для кожнага тэатрала і тэатра ў цэлым — прызнанне гледача. І гэтае прызнанне ў юных акцёраў ёсць. Яно было раней і, без сумненняў, будзе заўтра, таму што ... Падрабязней »

Фестываль экалагічных ініцыятыў

Конкурс экалагічных ініцыятыў “Экаідэі”, арганізаваны Гомельскім дзяржаўным эколага-біялагічным цэнтрам дзяцей і моладзі ў рамках прыродаахоўнай акцыі “Дзень Зямлі — 2014”, прайшоў у Гомелі. — Мэтай конкурсу мы ставілі перш за ўсё павышэнне экалагічных ведаў навучэнцаў і папулярызацыю ідэй беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, — тлумачыць загадчыца арганізацыйна-масавага аддзела цэнтра А.І.Цалавальнік. — Вельмі радуе, што дзеці цікавяцца экалагічнай праблематыкай і з ... Падрабязней »

Свет, у якім яны жывуць

У Гомелі атрымалі ўзнагароды маленькія ўдзельнікі конкурсу даследчых работ “Свет, у якім я жыву”. Гэты конкурс сярод дзяцей малодшага школьнага ўзросту ў абласным цэнтры праводзіцца на працягу сямі гадоў. Спачатку дзеці прадстаўляюць свае работы на раённым узроўні, дзе і вызначаюцца лепшыя, якія маленькія даследчыкі потым абараняюць на гарадскім этапе. Сёлета ў конкурсным адборы прынялі ўдзел шэсцьдзясят даследчых работ з больш як ... Падрабязней »

Татальны дыктант — гэта натхняе

У красавіку 2013 года вучні, іх бацькі і настаўнікі сярэдняй школы № 16 Полацка ўпершыню прынялі ўдзел у Сусветнай штогадовай адукацыйнай акцыі “Татальны дыктант” і былі прыемна здзіўлены, што сталі першымі ў Беларусі, хто праявіў ініцыятыву ў арганізацыі высакароднай місіі, звязанай з развіццём культуры пісьменнасці. Праз год вучні, бацькі, настаўнікі зноў аб’ядналіся ў імкненні даказаць, што пісаць правільна — лепш, ... Падрабязней »

Праз тэатр — да замежнай мовы

Сёння вывучэнне замежнай мовы адыгрывае важную ролю ў жыцці чалавека. У сучасным свеце з яго бязмежнымі камунікатыўнымі магчымасцямі цяжка ўявіць свабоднага, адукаванага і паспяховага чалавека, здольнага жыць і займацца стваральнай працай у зменлівых умовах, без ведання замежнай мовы. Асваенне яе асноў дазваляе навучэнцам далучыцца да крыніцы інфармацыі пра сучасны свет і з’яўляецца добрым сродкам міжкультурных зносін. Канечне, у рамках урока ... Падрабязней »

Рэпетытара заменіць факультатыў

Місія гімназіі — даць шанс кожнаму навучэнцу развіць творчы патэнцыял і інтэлект на аснове раскрыцця і рэалізацыі яго адукацыйных патрэб. Майстэрства педагога заключаецца ў тым, каб пераканаць кожнага школьніка, што ён здольны да творчасці і можа стаць паспяховым у самастойным жыцці. Факультатыўныя заняткі накіраваны на выяўленне пазнавальных інтарэсаў навучэнцаў, развіццё іх здольнасцей, уменняў і спосабаў дзейнасці, а таксама на задавальненне ... Падрабязней »

Пра Перамогу — на цымбалах, у малюнках і дакладах

У гэты аўторак напярэдадні Дня Перамогі гімназія № 174 Мінска гасцінна вітала ўдзельнікаў VII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”, арганізаванай Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка, упраўленнем адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы, калектывам гімназіі. З моманту правядзення першага падобнага ... Падрабязней »

Горад майстроў-краязнаўцаў

25 сакавіка на базе гімназіі № 25 Мінска прайшлі традыцыйныя адкрытыя раённыя краязнаўчыя чытанні. Гэтае мерапрыемства — своеасаблівае падвядзенне выніку велізарнай і карпатлівай краязнаўчай работы, праведзенай вучнямі і педагогамі за апошнія гады. Арганізатарамі чытанняў сталі ўпраўленне адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Заводскага раёна, Мінскі дзяржаўны турыстычна-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі, гімназія № 25 Мінска. Адчувалася адразу, што ў гімназіі свята. ... Падрабязней »

Змяняючы сябе, змяняем свет

На базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў рамках міжнароднага праекта “Беражом рэсурсы — эканомім грошы — клапоцімся пра нашчадкаў” адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Змяняючы сябе, змяняем свет”. У канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі, супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай абласцей і Мінска. Рэалізацыя праекта пачалася ў студзені 2013 года па ініцыятыве гімназіі № 19 ... Падрабязней »

150 слаўных гадоў

Лошніцкая сярэдняя школа, што ў Барысаўскім раёне, адна са старэйшых устаноў адукацыі нашай рэспублікі, адсвяткавала 150-гадовы юбілей. Школа мае шматгадовую і слаўную гісторыю, якая цесна звязана з лёсам роднага пасёлка і ўсёй Беларусі. Упершыню аб адукацыі ў вёсцы Лошніца згадваецца ў другой палове ХIХ стагоддзя. Менавіта тут, у 1863 годзе, было заснавана аднакласнае народнае вучылішча, якое нават не мела свайго ... Падрабязней »