Увага!

Паважаныя чытачы, матэрыялы дадатка "Адукацыйная прастора" глядзіце тут: ng-press.by

Да патрыятызму — праз інавацыю

Ужо другі год у Ленінскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Краснапольскага раёна дзейнічае рэспубліканскі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў на этнакультурнай аснове ў кантэксце рэгіянальнага кампанента”. Яго мэта — фарміраванне інтэлектуальна і духоўна развітой асобы з гуманістычнай сістэмай каштоўнасцей і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Дасягнуць чаканага выніку можна пры дапамозе практычнага вывучэння гісторыі і традыцый беларускага народа. ... Падрабязней »

Невыпадковыя акцёры і гледачы

Святлана Фёдараўна Берэнт з 1994 года займаецца тэатральным выхаваннем навучэнцаў гімназіі № 1 Барысава — кіруе ўзорнай тэатральнай студыяй “Мельпамена”. Выхаванцы Святланы Фёдараўны — удзельнікі шматлікіх мерапрыемстваў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Ужо ў першы год стварэння тэатра-студыі артысты “Мельпамены” былі ўзнагароджаны граматамі гарадскога тэатральнага фестывалю за найлепшае выкананне роляў у спектаклі па п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Талент педагога і ... Падрабязней »

Асобасны сэнс пазакласнай работы

Вывучэнне замежнай мовы прызначана сфарміраваць асобу, якая здольна і жадае ўдзельнічаць у міжкультурнай камунікацыі. Але такую асобу немагчыма фарміраваць без ведаў пра сацыякультурныя асаблівасці краіны мовы, якая вывучаецца. Фарміраванне сацыякультурнай кампетэнцыі непарыўна звязана з асноўнымі мэтамі адукацыі: практычнай, развіццёвай і выхаваўчай. Выхаванне моўнай асобы ў сацыякультурным аспекце адбываецца непасрэдна на ўроку, у вучэбнай дзейнасці, у навукова-практычнай, навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў, у ... Падрабязней »

Ад творчай актыўнасці да пазнавальнай самастойнасці

Творчая актыўнасць і пазнавальная самастойнасць — нязменныя ўмовы асобаснага развіцця. Пакуль чалавек не абыякавы да навакольнага свету, ён рухаецца наперад. На гэтым шляху важныя і асоба настаўніка, і вучнёўскі калектыў. Інтэлектуальным і творчым асяроддзем для адораных вучняў у нашай школе з’яўляюцца профільныя класы і групы па інтарэсах. Аб’яднаныя агульнай мэтай і арыентаваныя на вынік, юныя філолагі імкнуцца разважаць і даследаваць, ... Падрабязней »

Дзеля жыцця на зямлі

Усё далей у глыбіню гісторыі адыходзяць падзеі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. Перадаць эстафету памяці, паказаць навучэнцам веліч і самаадданасць подзвігу савецкіх людзей, якія заваявалі Перамогу, — адна з задач грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Яе дасягненне ў многім ажыццяўляецца праз узаемадзеянне ўстаноў адукацыі, сям’і і соцыуму, што дазваляе фарміраваць устойлівыя ўяўленні пра свет, грамадства, дзяржаву. Калектыў сярэдняй школы № 68 Мінска больш ... Падрабязней »

Скайп-канферэнцыя ветэранаў і моладзі Беларусі, Расіі і Казахстана

У Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце сустрэліся моладзь і ветэраны трох краін — Беларусі, Расіі і Казахстана. Ініцыятарамі і арганізатарамі сустрэчы сталі Віцебская абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і Віцебскі абласны камітэт БРСМ. Гэтая сустрэча адбылася ў віртуальнай прасторы з дапамогай скайпа ў рамках сацыяльнага праекта студэнткі эканамічнага факультэта ВДТУ “У страі анлайн”. Сутнасць праекта — супрацоўніцтва студэнтаў-валанцёраў з ... Падрабязней »

У “Маладзіку” расцвіла “Вясёлка талентаў”

Штогод больш за дзве з паловай тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак пераступаюць парог Маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”, дзе пануе добразычлівая атмасфера, узаемаразуменне паміж дарослымі і дзецьмі, натхненне, захапленне творчасцю. Тут дзяцей вучаць рабіць важныя і карысныя рэчы, фантазіраваць, маляваць, ляпіць, танцаваць, спяваць, іграць на музычных інструментах. Навучэнцы авалодваюць камп’ютарнай граматай, займаюцца турызмам, журналістыкай, экалагічнай дзейнасцю. Цэнтр “Маладзік”, які ... Падрабязней »

Па лабірынтах жыцця

Нядаўна ў сталіцы прайшла прэзентацыя кнігі Ларысы Дзмітрыеўны Глазырынай “Мой шлях у педагогіцы: ад практыкі да навукі”. 223 старонкі выдання ўяўляюць сплаў успамінаў аўтара аб сваім педагагічным шляху і разваг аб асаблівасцях навуковай дзейнасці ў педагогіцы, ролі асобы і выпадку ў ёй. Кніга, тыраж якой складае 120 экзэмпляраў, выйшла ў свет у выдавецтве “Беларуская навука”. Ларыса Дзмітрыеўна з’яўляецца вядомым беларускім ... Падрабязней »

“Крынічка-2015”: маленькія гісторыі Вялікай Перамогі

Такое ўжо наша жыццё, што новы яго віток не толькі захоўвае ўсталяваныя традыцыі, але і ўносіць штосьці новае. І ў кожным асобным выпадку раўнамерныя і рэальна абгрунтаваныя суадносіны традыцый і новаўвядзенняў перарастаюць у якасць. А калі гаворка ідзе пра дзіцячую і маладзёжную творчасць, то ні пра якія раўнамернасці не варта і задумвацца, хаця… Для моладзі лета — асаблівая пара, калі ... Падрабязней »

Кліча нас родны край

Школьнікі цешацца доўгачаканым летам: можна спаць, гуляць і забаўляцца ўдосталь. Можна зарабіць грошай у будаўнічых брыгадах ці падчас нарыхтоўкі ягад. Можна загараць, плаваць, знаёміцца з цікавымі людзьмі і, вядома ж, падарожнічаць. Дваццаць школьнікаў разам з настаўнікамі Круговіцкай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці здзейснілі цікавае падарожжа па вядомых мясцінах Беларусі. Круговіцкая школа адметная турыстычна-краязнаўчымі традыцыямі. Штолета юныя падарожнікі выпраўляюцца ў ... Падрабязней »