Тэрыторыя ініцыятывы і творчасці

Больш за дзесяць гадоў дзейнасць Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра скіравана на павышэнне кампетэнтнасці педагагічных работнікаў у міжкурсавы перыяд, аказанне адраснай метадычнай дапамогі ў адпаведнасці з сучаснымі адукацыйнымі патрабаваннямі. Таксама адзін з прыярытэтных кірункаў работы цэнтра — каардынацыя дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На сёння сетка ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Міншчыны — гэта 30 шматпрофільных устаноў, 14 ... Падрабязней »

Свабода творчай энергіі

Тэатр у навучальнай установе не такая ўжо рэдкасць. У Мінскай вобласці толькі са званнем “узорны” ў гімназіях і школах працуюць 7 тэатральных калектываў. Чаму ў школах узнікаюць тэатры? Прычын шмат. Гэта падымае прэстыж школы. Мудрыя і прадбачлівыя дырэктары падтрымліваюць работу з юнымі тэатраламі, таму што разумеюць, што спектаклі дзіцячых і юнацкіх тэатраў робяць іх установу адукацыі менш афіцыйнай, тэатр дапамагае ... Падрабязней »

Мы разам — мы побач

Усе без выключэння бацькі хочуць бачыць сваё дзіця шчаслівым і ўсмешлівым. На жаль, так бывае не заўсёды. У такіх сітуацыях вельмі важна падтрымаць сям’ю, у якой расце дзіця з псіхафізічнымі асаблівасцямі. А падтрымка прадугледжвае цеснае ўзаемадзеянне бацькоў і ўстаноў адукацыі. Гэта добра ўсведамляе педагагічны калектыў ясляў-сада № 110 Магілёва, які з 2007 года па ініцыятыве загадчыцы Ірыны Марцінковай дапамагае сем’ям ... Падрабязней »

Добрыя сэрцы робяць дабро

Бацькі ў дамах састарэлых пры жывых дзецях, закінутыя магілы, смецце навокал… Гэта не цытата з літаратурнага твора, не малюнкі хворага ўяўлення і, на жаль, не выдумка. Гэта непрыемныя моманты рэчаіснасці, з якімі раз-пораз даводзіцца сустракацца ў штодзённым жыцці. Самая вялікая небяспека, якая чакае грамадскасць, — маральнае і духоўнае разбурэнне асобы. Што можа дапамагчы нам пазбегнуць такога разбурэння? Канечне, міласэрнасць як ... Падрабязней »

Харчаванне і яго роля ў захаванні здароўя дзяцей

Дзіцячы арганізм адрозніваецца ад дарослага больш інтэнсіўным абменам рэчываў. Харчаванне істотна ўплывае на развіццё мозгу і інтэлект дзіцяці, на функцыянальны стан цэнтральнай нервовай сістэмы, на працэсы росту і развіццё юнага арганізма, павышае ўстойлівасць яго да розных захворванняў. Роля харчавання ў сучасных умовах узрастае ў сувязі з паскораным фізічным развіццём. Каб паўнавартасна развівацца, на працягу дня дзіця павінна атрымліваць неабходны для ... Падрабязней »

Выхаванне прававой культуры гімназістаў

Прававое выхаванне ўздзейнічае не толькі на свядомасць, але і на паводзіны навучэнцаў, таму што свядомасць і ўчынкі людзей знаходзяцца ў адзінстве і ўзаемаабумоўленасці. Работа па выхаванні прававой культуры гімназістаў садзейнічае не толькі папярэджанню правапарушэнняў, але і фарміруе ў падлеткаў цвёрдыя маральныя прынцыпы, разуменне і прыняцце норм грамадства. Мы вучым дзяцей адносіцца да права, як да цывілізаванай каштоўнасці, якая рэгулюе меру ... Падрабязней »

Гонар за сваю зямлю

Выхаваўчая работа, якую ажыццяўляе калектыў нашай дашкольнай установы, вырашае вельмі важную задачу: фарміраванне сацыяльна-актыўнай творчай асобы, здольнай любіць сваю Радзіму і пераўтвараць яе. Адбываецца гэта праз мерапрыемствы духоўна-патрыятычнага, эстэтычнага і экалагічнага кірункаў. Каб па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму, трэба перш за ўсё любіць яе маленькі куточак, які называюць Бацькаўшчынай. Якая яна, мая малая радзіма? Гэта залатыя палі збажыны, блакітнае і светлае, ... Падрабязней »

“Добры дзень, пясочак!”

Дзеці з асаблівасцямі развіцця не могуць свядома выказваць свае эмоцыі ні ў гульні, ні ў маляванні, ні ў якой-небудзь іншай дзейнасці, але праз даступную ім дзейнасць у іх фарміруецца сфера адвольных эмоцый, стымулюецца іх разнастайнае праяўленне, фарміруюцца элементарныя навыкі зносін. Асноўная мэта карэкцыйнай работы псіхолага ў гэтым напрамку — развіццё эмацыянальнага інтэлекту дзіцяці. Першыя эмоцыі нараджаюцца разам з чалавекам. Эмоцыі ... Падрабязней »

Посткросінг — свет без межаў

Кожны настаўнік шукае свае шляхі для павышэння матывацыі дзяцей да вывучэння замежнай мовы. У англійскім клубе, які дзейнічае ў нашай школе, выкарыстоўваюцца розныя прыёмы для гэтага: суботнія пасяджэнні, тэатралізаваныя мерапрыемствы, літаратурныя вечарыны “Камін-Party”, караоке-шоу, конкурсы іншамоўных песень, гульнявыя праграмы і дыскатэкі па матывах свят англамоўных краін. Сёлета мы паспяхова праехалі па маршруце Лондан — Парыж — Берлін. Сярод новых форм ... Падрабязней »

Адукацыйныя магчымасці музея этнаграфіі

Моладзь павінна ведаць гісторыю і культуру роднага краю не з “малюнка ў буквары”, а са школьнага музея, з вуснаў пажылых людзей, якія захавалі для нас багатую спадчыну, з маленькай вёсачкі, якая аджывае свой век, але яшчэ захоўвае традыцыі. Музей этнаграфіі гімназіі Драгічына пачаў свой летапіс больш за 10 гадоў назад з этнаграфічных куткоў. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прыносілі на ... Падрабязней »