Увага!

Паважаныя чытачы, матэрыялы дадатка "Адукацыйная прастора" глядзіце тут: ng-press.by

Дзень здароўя “Юныя турысты”

Арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень з’яўляецца важнай і актуальнай. Мерапрыемствы ў суботні дзень у нашай школе праводзяцца з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей і з выкарыстаннем розных відаў дзейнасці. Мы хочам, каб кожнае дзіця мела больш магчымасцей для самасцвярджэння і самарэалізацыі. У нашай установе адукацыі ўжо склалася шмат традыцый у правядзенні шостага школьнага дня: гэта фальклорныя святы “Калядныя сустрэчы”, ... Падрабязней »

Бліскучыя прыгажуні

Яно ўжо прыйшло — самае бліскучае, цудоўнае свята Новы год! Яго немагчыма ўявіць без прыгажуні ёлкі, якой адводзіцца галоўная роля на святочных урачыстасцях. Дзяўчаты з аб’яднанняў па інтарэсах “Прыгажосць сваімі рукамі” і “Млын моды” перакананы, што галоўны сімвал Новага года абавязкова павінен быць рукатворным. Паперкі ад цукерак, пластыкавыя бутэлькі, поліэтыленавыя пакеты, шматкі тканіны, кардон, пенапласт, ёлачная мішура, гузікі, сінтэпон… Чалавек, ... Падрабязней »

Маленькае зерне вялікага досведу

У сучаснай школе вучні не абмяжоўваюцца поспехамі на ўроках і ўдзелам у такіх традыцыйных мерапрыемствах, як прадметныя алімпіяды. Штогод у Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны праходзяць Скарынаўскія чытанні. Характэрна, што ўдзельнічаюць у такіх сур’ёзных мерапрыемствах і навучэнцы пачатковай школы. Арганізацыя пазнавальнай і даследчай дзейнасці ў пачатковай школе шмат у чым залежыць ад педагога. Менавіта ён дае першапачатковы ... Падрабязней »

Галерэя вобразаў з экалагічным ухілам

Раённы конкурс экалагічнай моды “Галерэя вобразаў” нядаўна прайшоў на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” Фрунзенскага раёна сталіцы. Касцюмы, зробленыя ўдзельнікамі конкурсу сваімі рукамі, пышныя шапачкі ў дзяўчат і начышчаныя боты ў юнакоў — усё быццам бы звычайна, але ўсё гэта было зроблена толькі з бытавых адходаў: поліэтыленавых пакетаў, выкарыстанай паперы, шышак, засушанага лісця, смецця і нават са ... Падрабязней »

Выхаваць сябе дапаможа рэгіянальны кампанент

Усе мы, педагогі, зацікаўлены ў тым, каб нашы выпускнікі дэманстравалі актыўную грамадзянскую пазіцыю. Як выхаваць такіх выпускнікоў у наш няпросты час? Знайсці адказ і вырашыць гэтую праблему нашаму педагагічнаму калектыву дапамагае рэалізацыя інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў на этнакультурнай аснове ў кантэксце рэгіянальнага кампанента”. Працуючы над рэалізацыяй праекта, мы вызначылі шляхі фарміравання асобы з гуманістычнай сістэмай ... Падрабязней »

Развіваем маўленне дзяцей разам

Значнасць работы з бацькамі цяжка пераацаніць. Яна важная не толькі для нас, педагогаў, але перш за ўсё для саміх бацькоў, чые дзеці наведваюць дашкольную ўстанову. Мы ўпэўнены, што кожны педагог рана ці позна задае сабе пытанне: што цяжэй — работа з дзецьмі або з іх бацькамі? Знайсці агульную мову, накіраваць агульную справу на карысць дзіцяці — гэта палова поспеху. Знайсці ... Падрабязней »

Уваравіцкаму цэнтру дзіцячай творчасці — 55!

Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці Буда-Кашалёўскага раёна адзначыў свой юбілей. 55 гадоў у гісторыі ўстановы адзначаны пастаяннымі пошукамі новых шляхоў развіцця творчых здольнасцей дзяцей, удасканаленнем дзейнасці па выхаванні падрастаючага пакалення. У цэнтра склаліся выдатныя традыцыі фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, захавання нацыянальнага каларыту і высокай культуры навучэнцаў. За ўжо больш чым паўвекавую гісторыю цэнтр дасягнуў немалых вышынь, яго ведаюць не толькі на ... Падрабязней »

Прага новай вышыні

Дзяцінства — самы бесклапотны і, без сумнення, самы інфармацыйна насычаны час жыцця чалавека. Кожны дзень, кожную гадзіну маленькія людзі здзяйсняюць новыя адкрыцці: як уладкаваны навакольны свет, як арганізавана жыццё іншых людзей, чаму ў прыродзе ўсё так, а не інакш… І ад таго, наколькі часта мы, дарослыя, будзем удзяляць увагу дзецям і бавіць з імі час, наколькі падрабязна і кампетэнтна адказваць ... Падрабязней »

Пархімаўскія экаэрудыты

Даследчая дзейнасць, як ніякі іншы від вучэбнай дзейнасці, спрыяе фарміраванню ў школьніка якасцей, неабходных яму для далейшага навучання, для прафесійнай і сацыяльнай адаптацыі незалежна ад выбару будучай прафесіі. Шырокія магчымасці выкарыстання элементаў даследчай дзейнасці навучэнцамі школы ва ўрочны і пазаўрочны час, магчымасць правядзення даследчага эксперымента школьнікамі сярэдняга і старшага звяна дае біялогія. Таму ў нашай школе даследчай дзейнасці на ўроках ... Падрабязней »

Фестываль, які збірае, вучыць, дапамагае

ІV Мінскі маладзёжны фестываль педагагічных ідэй і рашэнняў у канцы кастрычніка завяршыўся ў сталіцы. Ужо даказана, што фестывальны сімвал “зялёны яблык” прыносіць толькі карысць “педагагічнаму арганізму” маладога спецыяліста, бо ў традыцыях гэтага мерапрыемства — беражлівыя, уважлівыя адносіны да пачынаючага настаўніка, аказанне яму ўсебаковай дапамогі. Сёлета фестываль меў свае адметнасці. Заснавальнікамі фестывалю з’яўляюцца Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінская гарадская арганізацыя “Беларускі ... Падрабязней »