Увага!

Паважаныя чытачы, матэрыялы дадатка "Адукацыйная прастора" глядзіце тут: ng-press.by

У новы год са старымі сябрамі

Мне падаецца, што ўсе настаўнікі і вучні Мінска ведаюць, што ў самым сэрцы нашай сталіцы знаходзіцца адзін са старэйшых літаратурных музеяў краіны — Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, але не ўсе ведаюць, што гэта і адзін з самых сучасных музеяў Беларусі, у якім працуюць незвычайныя людзі: прафесіяналы, крэатыўныя, чулыя і адданыя. Гімназіі № 37, у якой я працую настаўніцай беларускай ... Падрабязней »

Першыя крокі да здароўя — у школе

Вялікая ўвага сёння ў сучаснай школе ўдзяляецца праблеме павышэння рухальнай актыўнасці навучэнцаў. У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi абавязаны клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага, фізічнага развіцця і самаўдасканалення. Увядзенне ў практыку работы школ разам з іншымі формамі арганізацыі рухальнай дзейнасці вучняў гімнастыкі да заняткаў і рухальных ... Падрабязней »

Арыенцір бяспекі

Мала хто ведае, што гісторыя святлоадбівальнага элемента, або ўсім нам вядомага флікера, пачалася ў 1934 годзе ў Англіі. Дарожны рабочы з Нотынгема Персі Шоу звярнуў увагу на тое, як святло фар адбіваецца ў каціных вачах, і стварыў першы катафот “Кацінае вока”. За сваю вынаходку Персі Шоу быў удастоены ордэна Брытанскай імперыі. Флікер хутка ўвайшоў у наша жыццё, ужо не прыходзіцца ... Падрабязней »

У музей лесу запрашае лесавічок

Музей лесу Дабравольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы адрасаваны ў першую чаргу дзіцячай аўдыторыі, мае адукацыйную накіраванасць і будуе сваю работу на аснове актыўнага супрацоўніцтва навучэнцаў і педагогаў, дзяцей і бацькоў, іншых памочнікаў і партнёраў. Наша ўстанова адукацыі размешчана на тэрыторыі Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, што і вызначыла напрамак работы музея, які дзейнічае з 1989 года. За гэты час ён ... Падрабязней »

Ствараем палітру шостага школьнага дня разам

Ва ўстановах адукацыі, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, выхаваўчая работа ў шосты школьны дзень мае пэўную спецыфіку, якая павінна ўлічвацца педагагічнымі калектывамі. Менш развітая ў параўнанні з горадам сацыякультурная інфраструктура сяла (адсутнасць тэатраў, музеяў, канцэртных і выставачных залаў і інш.) абмяжоўвае спектр забаўляльнай дзейнасці навучэнцаў і абумоўлівае спецыфіку выхаваўчай работы ў гэты дзень. Пры стварэнні і рэалізацыі ўласнай мадэлі арганізацыі ... Падрабязней »

Праектна–даследчая дзейнасць для малодшых школьнікаў

У Ельскім раёне Гомельскай вобласці ў сценах Добрынскай сярэдняй школы і Млыноцкага дзіцячага сада — пачатковай школы праведзена пасяджэнне абласнога метадычнага савета на тэму “Развіццё творчых здольнасцей малодшых школьнікаў праз праектна-даследчую дзейнасць”. Пляцоўкай для правядзення пасяджэння раён выбраны невыпадкова. Аддзел адукацыі, спорту і турызму Ельскага райвыканкама трэці год запар прызнаецца лідарам у абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы ў падведамасных установах. ... Падрабязней »

Педсавет можа акрыляць, або Творчы падыход да арганізацыі метадычнай работы

Адольф Дыстэрвег гаварыў, што “самай важнай з’явай у школе, самым павучальным прадметам, самым жывым прыкладам для вучня з’яўляецца сам настаўнік”. А адным з вядучых фактараў, якія ўплываюць на выніковасць адукацыйнага працэсу, з’яўляецца педагагічна прадуманая, зладжаная і мэтанакіраваная работа ўсяго педагагічнага калектыву, кожны член якога ўсведамляе сваё прафесійнае майстэрства.  Для ажыццяўлення ў школе прынцыпу калегіяльнасці кіраўніцтва вялікае значэнне надае дзейнасці педсавета. ... Падрабязней »

Крыніца натхнення

Шмат у сучасным жыцці цікавага і незвычайнага, але ўсё больш рэдкай з’яўляецца сёння зацікаўленасць старонкамі нашай нацыянальнай спадчыны, культурай беларускага народа, вырабам дэкаратыўна-прыкладных прадметаў і рэчаў, якія існавалі на Беларусі шмат гадоў назад. Далучыць да ведаў аб беларускім прыкладным мастацтве, прывіць любоў, сфарміраваць жаданне атрымліваць навыкі і ўменні ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці дазваляе дзейнасць студыі “Крыніца” і яе кіраўнік педагог дадатковай ... Падрабязней »

Трывалая сувязь пакаленняў

Уладзімір Караткевіч сказаў: “Хто губляе сваіх продкаў — сябе губляе”, а наш славуты зямляк Васіль Быкаў пісаў: “Мабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці — спрадвечнае наша бяспамяцтва”. Спадчыннае, народнае, мудрае дапаможа нам стаць багатымі духоўна. Нашым школьным гонарам з’яўляецца этнаграфічны музей . Калі гонар школы — музей, то гонар любога музея — яго экспанаты: рэчы і прадметы, якія набываліся ў ... Падрабязней »

Матэматыка ў інтэрактыўным фармаце

Асабісты вопыт правядзення ўрокаў з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі дазваляе сцвярджаць, што гэты сродак навучання павышае ў дзяцей вучэбную матывацыю, падтрымлівае цікавасць да прадмета, стварае абстаноўку, якая стымулюе дапытлівасць школьнікаў, робіць адукацыйны працэс жывым і наглядным. Пры распрацоўцы ўрокаў з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі імкнуся найперш да прадукцыйнага выніку, які прадугледжвае, што вучні не толькі зразумеюць, запомняць і ўзновяць атрыманыя веды, але ... Падрабязней »