Увага!

Паважаныя чытачы, матэрыялы дадатка "Адукацыйная прастора" глядзіце тут: ng-press.by

Радасць творчасці — у нетрадыцыйных метадах

У сучасную педагогіку ўкараняецца вялікая колькасць інавацый. Гэта паказчык таго, што актывізаваць працэс выхавання можна пры выкарыстанні новых нетрадыцыйных форм. Школьны ўзрост — гэта той перыяд, калі выяўленчая дзейнасць можа стаць і часцей за ўсё з’яўляецца ўстойлівым захапленнем не толькі асабліва адораных, але і ўсіх дзяцей. Усе дзеці любяць маляваць, калі гэта ў іх добра атрымліваецца. Маляванне алоўкамі, пэндзлем патрабуе ... Падрабязней »

Вырашаем праблему гендарнага выхавання

Адной з актуальных праблем сучаснага жыцця з’яўляецца гендарнае выхаванне. Як дапамагчы дзецям, падлеткам разабрацца ў прызначэнні іх традыцыйных мужчынскіх і жаночых роляў? Над гэтым пытаннем працуе кожная ўстанова адукацыі. Сваю сістэму, традыцыі мае і Пятрэвіцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Пачынаецца ўсё з малодшых класаў. Што ні класны калектыў — то свая асаблівасць, свой падыход. У ... Падрабязней »

Пра бацьку-салдата

Сёння, у Дзень абаронцаў Айчыны, выхаванцы ясляў-сада № 40 Гродна пакажуць фатаграфіі сваіх бацькоў і выступяць з расказам “Мой тата — салдат”. А каб расказ гэты атрымаўся цікавым і дэталёвым, неабходна дома расказаць сыну ці дачцэ пра армію, армейскія прафесіі, падзеі армейскага жыцця. Магчыма, разглядаючы вялікі дэмбельскі альбом фатаграфій бацькі, дзіця даведаецца пра сапраўднае мужчынскае прызначэнне — быць абаронцам Айчыны. ... Падрабязней »

А я абавязкова апрану касцюм ратавальніка!

У сярэдняй школе № 1 Ашмян даўно вядзецца работа па змястоўным напаўненні вольнага ад вучобы шостага школьнага дня. Распрацавана мадэль выхаваўчай работы ў суботні дзень, у аснове якой — праграма па арганізацыі гэтага дня з улікам патэнцыялу сацыякультурнага асяроддзя рэгіёна. Ззахопленых рэплік дзяцей, якія спяшаліся раніцай суботы ў школу, можна было зразумець, што гэты суботні дзень пройдзе цікава: “Павінны быць ... Падрабязней »

Каб на граніцы было спакойна

Адна з субот у сярэдняй школе № 1 Ашмян прайшла пад лозунгам прафарыентацыйнага мерапрыемства “Быць пагранічнікам прэстыжна”. Раніцай у фае школы ўжо было мнагалюдна. Анонс суботы заінтрыгаваў не толькі дзяцей, але і іх бацькоў: пагранічнікі, аўтаматы, службовыя сабакі, лыжныя гонкі… З прывітальным словам да тых, хто сабраўся, звярнуўся начальнік аддзела пагранічнай службы Ашмян маёр Сяргей Іванавіч Шынкевіч. Ён расказаў пра ... Падрабязней »

Дзень бацькоўскага самакіравання ў гімназіі:

зварот да традыцый ці новаўвядзенне XXI стагоддзя? Эксперымент у Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны, аб пачатку якога мы расказвалі чытачам у мінулым годзе, паспяхова працягваецца. Нядаўна ў гімназіі зноў прайшоў дзень бацькоўскага самакіравання. Нагадаю: асноўная ідэя мерапрыемства заключаецца ў інтэграцыі таварыства бацькоў гімназістаў у педагагічнае асяроддзе для ўсведамлення ўсімі ўдзельнікамі вучэбнага працэсу (і педагогамі, і бацькамі, і ... Падрабязней »

Камп’ютарны эксперымент для юных даследчыкаў

Многія сямікласнікі адчуваюць пэўныя цяжкасці ў пачатку вывучэння геаметрыі. Асноўнай прычынай гэтага з’яўляецца акцэнтаванне ўвагі з першых урокаў на доказах, таму для абгрунтавання геаметрычных сцвярджэнняў пры правядзенні доказаў арганізоўваю камп’ютарны эксперымент. Для пабудовы камп’ютарных мадэлей выкарыстоўваю інтэрактыўную геаметрычную сістэму GeoGebra. GeoGebra прызначана найперш для рашэння задач школьнага курса геаметрыі. У гэтай сістэме можна ствараць разнастайныя канструкцыі з пунктаў, вектараў, адрэзкаў ... Падрабязней »

Асобасна арыентаваная матэматыка

Чалавек можа развіць свае здольнасці тады, калі для гэтага ёсць спрыяльныя ўмовы. Сёння грамадству патрэбны творчыя людзі, здольныя адпавядаць выклікам часу. Перад сістэмай адукацыі стаіць праблема, звязаная з арганізацыяй эфектыўнага навучання дзяцей з павышанымі інтэлектуальнымі здольнасцямі. Адораныя вучні, якія вылучаюцца сярод равеснікаў пазнавальнай актыўнасцю і здольнасцю да творчай дзейнасці, патрабуюць асаблівага падыходу. Стварэнне ўмоў для раскрыцця патэнцыялу дзяцей, выхавання творчай ... Падрабязней »

Як ствараецца інтэлектуальная прастора

Як заахвоціць вучняў і настаўнікаў да навукова-даследчай дзейнасці? Як ператварыць працу над навуковай работай з цяжкага настаўніцка-вучнёўскага абавязку ў натхняльны агульнагімназічны працэс? Здаецца, адказы на гэтыя няпростыя пытанні ведаюць настаўнікі і вучні адной прысталічнай гімназіі. Навука — справа, канечне, не для ўсіх. Каб сур’ёзна займацца тэмай, угрызацца ў яе з няспынным імпэтам і маладой адвагай, патрэбна і асаблівая матывацыя, і ... Падрабязней »

Не прайсці міма

Ёсць веды, ад якіх залежыць жыццё. Не толькі сваё, але і жыццё чалавека, які, магчыма, сустрэўся на вашым шляху абсалютна выпадкова. Галоўнае — не прайсці міма. У гэтым упэўнены ўдзельнікі гарадскога злёту-конкурсу атрадаў міласэрнасці “Экстрэмальная сітуацыя. Першая дапамога”, які прайшоў 27 студзеня ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Юнакі і дзяўчаты з дзевяці раёнаў сталіцы прадэманстравалі не толькі тэарэтычныя ... Падрабязней »