Увага!

Паважаныя чытачы, матэрыялы дадатка "Адукацыйная прастора" глядзіце тут: ng-press.by

Хлопцаў аб’яднаў міні-футбол

Асаблівая ўвага ў Квасоўскай сярэдняй школе ўдзяляецца здароваму ладу жыцця, развіццю фізкультуры і спорту. Вядома, для развіцця спорту патрэбны адпаведныя ўмовы. На вялікую радасць навучэнцаў нашай школы, іх бацькоў і педагогаў у 2014 годзе адбылася знамянальная падзея: завяршылася рэканструкцыя адной са спартыўных зал фізкультурна-аздараўленчага комплексу школы. На рэканструкцыю было выдаткавана каля 3,5 млрд рублёў бюджэтных сродкаў. Больш за паўмільярда рублёў спонсарскай дапамогі ... Падрабязней »

А ў нас — спартыўны клас!

З гэтага навучальнага года ў Гудагайскай сярэдняй школе Астравецкага раёна дзейнічае спартыўны клас. Ідэю адкрыцця такога класа ахвотна падтрымалі бацькі вучняў 6 “Б” класа, бо ўпэўнены: заняткі спортам, падтрымка выдатнай фізічнай формы — гэта жыццёвая энергія як для вучобы, так і для працы. Пэўную ролю ў адкрыцці спартыўнага класа адыграла тое, што вучні іншых класаў і выпускнікі нашай установы з’яўляюцца ... Падрабязней »

Ці не аб даўніне марыць навізна?

У чым сучаснасць сённяшняга ўрока? Што павінна адрозніваць яго ад урока, скажам, дваццацігадовай даўнасці? Як правесці ўрок у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі бягучага часу? Якія крытэрыі звычайнага ўрока ў сучаснай школе? Гэтыя і іншыя пытанні высвятлялі ўдзельнікі пасяджэнняў раённых метадычных аб’яднанняў настаўнікаў Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, якія выкладаюць прадметы гуманітарнага цыкла. Пасяджэнні прайшлі ў форме дзён дублёра ў гімназіі Брагіна, ... Падрабязней »

Сакрэты школьнага жыцця

Выхаванка дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Званочак” Гомеля Маша Воінава хаця яшчэ і дашкольніца, але да свайго шасцігадовага ўзросту ставіцца сур’ёзна, бо разумее, што вельмі хутка стане першакласніцай, а гэта ўжо зусім іншая гісторыя… Маша не стала чакаць, калі надыдзе час рыхтавацца да школы, і пачала асабістыя даследаванні. Чаму навучальны год пачынаецца з 1 верасня, адкуль з’явілася школьная форма і як ... Падрабязней »

Даць адказ на пытанне “Кім быць?”

Кім быць? Гэтае пытанне рана ці позна задае сабе кожны школьнік. У маладым узросце яшчэ няма жыццёвага вопыту, трывалых ведаў, каб дакладна выбраць прафесійны шлях. І менавіта школа павінна дапамагчы ў прафесійным самавызначэнні падлетка з улікам яго індывідуальных асаблівасцей і патрабаванняў сучаснага рынку працы. У сярэдняй школе № 13 Гомеля прайшоў тыдзень прафарыентацыі. Вучні пачатковых класаў расказалі на класных гадзінах ... Падрабязней »

Мацярынскі інстынкт

Паліна Новікава, у недалёкім мінулым загадчыца дзіцячага садка № 39 Віцебска, узначальвае Цэнтр праваслаўнай асветы прападобнай Ефрасінні Полацкай. Жонка, маці і бабуля, чатыры гады назад яна стала прыёмнай матуляй для Арцёма — Арцёмчыка, як пяшчотна называе малыша. У свой час вывучала педагогіку па Макаранку, які рабіў стаўку на жалезную дысцыпліну, а ў жыцці прыйшла да высновы, што дзяцей трэба выхоўваць ... Падрабязней »

Шырокая Масленіца да нас прыйшла!

У Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны ёсць шмат добрых традыцый. Ужо некалькі гадоў у апошні тыдзень лютага ў двары гімназіі збіраюцца ўсе навучэнцы і педагогі для правядзення аднаго з выдатных народных фальклорных свят — Масленіцы. Гэты год не стаў выключэннем. Свята прайшло ў рамках раённага праекта “Ад вытокаў — у будучыню”. Зноў сабраліся педагогі і навучэнцы гімназіі ... Падрабязней »

…І зноў звініць званок

…І зноў звініць званок з урока. Але заўтра — новы ўрок, і паслязаўтра ўрок. Усе яны розныя, але ў кожным з іх павінна быць іскрынка. І галоўная задача настаўніка — знайсці гэтыя іскрынкі. Навучаючы, настаўнік вучыцца і сам. Так, у гэтай прафесіі шмат цяжкасцей. Але толькі ў ёй можна рэалізаваць свой творчы патэнцыял, атрымаць зарад энергіі для руху наперад, адчуць ... Падрабязней »

Перавернуты ўрок у дзеянні

У 2015/2016 навучальным годзе ў многіх школах Беларусі адкрыліся профільныя класы або пашырыўся спектр ужо існуючых профіляў. Я працую ў профільных класах, дзе вывучаецца біялогія на павышаным узроўні. Назіраючы за працэсам засваення праграмнага матэрыялу навучэнцамі, зрабіла галоўную выснову: каб лепш засвоіць прадмет, яго асноватворныя веды, неабходна проста больш яго вучыць. Профільныя класы ў адрозненне ад базавых вывучаюць прадмет чатыры гадзіны ... Падрабязней »

У памяць пісьменніка

Вучні Грудзінаўскага ВПК цёпла і шчыра адзначылі 95-годдзе са дня нараджэння беларускага народнага пісьменніка Івана Шамякіна. Школьнае мерапрыемства напярэдадні дня нараджэння класіка арганізавалі і правялі старшакласнікі пад кіраўніцтвам маладой настаўніцы Вольгі Рыгораўны Крапіцкай. Рыхтавацца пачалі да свята яшчэ ў канцы мінулага года, але да апошняга тыдня трымалі ў сакрэце сваю ідэю. Толькі ў апошнія дні падрыхтоўкі старшакласнікі вырашылі “адкрыць карты” ... Падрабязней »