Увага!

Паважаныя чытачы, матэрыялы дадатка "Адукацыйная прастора" глядзіце тут: ng-press.by

Вучыцца не толькі па падручніках

Ці дастаткова школьных гадзін, каб пазнаёміцца з усім багаццем рускай і беларускай мовы і літаратуры? Канечне, каб дасягнуць гэтай мэты, не хопіць нават і жыцця! Але наблізіцца да яе можна, калі пашырыць межы школьнай праграмы. Так і зрабілі ў сярэдняй школе № 7 Баранавіч, далучыўшыся да інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання моўнай асобы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя”. Акрамя больш блізкага ... Падрабязней »

Будучыня сталічнай адукацыі

Пераможцам гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі” ў намінацыі “Педагагічны дэбют” стаў студэнт гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка Іван Пугач. Фінал гэтых спаборніцтваў прайшоў у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Маладыя настаўнікі — студэнты выпускных курсаў профільных універсітэтаў — дэманстравалі свае прафесійныя навыкі і творчыя здольнасці. Конкурс прафесійнага майстэрства маладых педагогаў праводзіцца ў сталіцы штогод. ... Падрабязней »

Гімназічная зорачка

Яўген — незвычайна таленавіты падлетак з высокімі матэматычнымі здольнасцямі. Гэта неаднаразовы пераможца раённых, абласных, міжнародных конкурсаў і алімпіяд па матэматыцы. Сваю скарбонку перамог за гады навучання ў гімназіі ён папоўніў дыпломамі I, II, III ступені абласнога ўзроўню.  Настаўнікі гімназіі адзначаюць, што Яўген адрозніваецца сціпласцю і інтэлігентнасцю. Яму споўнілася шаснаццаць гадоў, але, размаўляючы з ім, разумееш, што гэта разумны, прынцыповы і ... Падрабязней »

Дэкада навукі як магчымасць раскрыць інтэлектуальны патэнцыял навучэнцаў

Асноўнае багацце народа — гэта яго дзеці. Таленавітая моладзь — стратэгічны запас інтэлектуальнай сілы, яе творчага патэнцыялу. Гэта будучыня нашай краіны. Нестандартна думаючыя, неардынарныя, яны здольны на непрадказальныя ўчынкі, знойдуць выйсце з розных сітуацый. Менавіта такія дзеці вучацца ў Рэчыцкім раённым ліцэі, што яшчэ раз даказала чарговая ліцэйская дэкада навукі. Правядзенню дэкады папярэднічае вялікая падрыхтоўка. І асноўную ролю мы адводзім ... Падрабязней »

Мы розныя, але правы ў нас роўныя

Кожнае дзіця незалежна ад яго пазнавальных магчымасцей і стану здароўя мае права быць уключаным у адукацыйны працэс. У нашай рэспубліцы створана заканадаўчая база і сістэма спецыяльнай адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Для такіх хлопчыкаў і дзяўчынак, іх бацькоў стала магчыма выбіраць не толькі спецыяльную дашкольную ўстанову, спецыяльную школу ці школу-інтэрнат, але і спецыяльныя групы, класы, а таксама групы, класы ... Падрабязней »

Крэатыўныя ўрокі англійскай мовы

Сённяшні выпускнік школы павінен умець адаптавацца да самастойнага жыцця, быць гатовым да зменлівых умоў свету і праблемных сітуацый, умець разгледзець іх з розных бакоў і знайсці рацыянальны спосаб іх вырашэння. Поспех тут залежыць ад здольнасці выкарыстоўваць неабходную інфармацыю ў хуткім тэмпе. Такая здольнасць называецца крэатыўнасцю. Кожнае дзіця валодае творчым патэнцыялам. Творчасць праяўляецца ў захапленнях. Дзеці майструюць, малююць, пішуць вершы, вядуць ... Падрабязней »

Творчы тандэм

Настаўнік… Слова незвычайнае, асаблівае. Настаўнік — гэта не той, хто мае дыплом аб адпаведнай адукацыі, а той, хто з душой аддаецца сваёй справе, справе выхавання дзяцей. Чалавек, здольны запаліць у навучэнцах агеньчык пазнання, сфарміраваць жаданне і ўменне вучыцца, а таксама выхаваць у дзяцей маральныя і грамадзянскія пачуцці. У навучэнцаў пачатковых класаў звычайна адзін настаўнік. Менавіта ён адыгрывае галоўную ролю ў ... Падрабязней »

Усе дарогі вядуць да Настаўніка

З дзяцінства нам кажуць: настаўніцтва — прэстыжная прафесія, адна з самых важных у свеце. Бясспрэчная ісціна. У Беларусі настаўнікамі становяцца па закліку сэрца. Пацвярджае гэта прыклад тых, хто большую частку свайго жыцця аддаў школе і дзецям. У кожнай школе прыход новага настаўніка выклікае фурор: школьнікі абмяркоўваюць “навічка” з усіх бакоў. Але мала каму прыходзіць у галаву больш даведацца пра тых настаўнікаў, якія ўжо ... Падрабязней »

Баль робатаў наведалі “Цмокі”

Многім вядома, што ў Мінску зараз праходзіць навукова-папулярная інтэрактыўная выстава “Баль робатаў — 2”. За тры тыдні яе наведалі ўжо каля васьмі тысяч чалавек. А нядаўна гасцямі гэтай незвычайнай выставы сталі гульцы баскетбольнага клуба “Цмокі-Мінск”. Атлеты не толькі пазнаёміліся з робатамі, але з адным з іх — робатам Кукам — нават згулялі ў баскетбол. Некаторыя баскетбалісты прыйшлі на выставу са ... Падрабязней »

Нясумны Дзень здароўя

Штоквартальна ў нашым дашкольным Цэнтры развіцця дзіцяці праходзяць Дні здароўя. Вось і нядаўна “Нясумны Дзень здароўя” аб’яднаў усіх — супрацоўнікаў, бацькоў і выхаванцаў. З самага ранку ў фае гучала вясёлая музыка, дзяцей і бацькоў сустракаў гарэзлівы Мішка-Алімпішка, які ўручаў запрашэнні на алімпійскія гульні. Пасля ранішняй гімнастыкі для дашкалят, якая праходзіла ў нетрадыцыйнай форме (“Звяробіка”), прыйшла чарга дарослых. Для іх кіраўнік ... Падрабязней »