Увага!

Паважаныя чытачы, матэрыялы дадатка "Адукацыйная прастора" глядзіце тут: ng-press.by

Велікодны сувенір

Праект “Велікодны сувенір” у нашай школе доўгатэрміновы. Кожны год юныя ўдзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Млын моды” і “Прыгажосць сваімі рукамі”, вырабляючы святочныя сувеніры, адкрываюць для сябе нешта новае і цікавае. Дзеці ведаюць, што сімвалам галоўнага хрысціянскага свята з’яўляюцца пафарбаваныя яйкі, а галоўнае ўпрыгажэнне велікоднага стала — кулічы. Выпяканне куліча і яго з’яўленне на святочным стале — даўняя традыцыя, якую продкі ... Падрабязней »

У памяці “Нашчадкаў”

Адкуль пачынаецца Радзіма? З месца, дзе ты нарадзіўся, дзе прайшло тваё дзяцінства, дзе жывуць твае бацькі і сябры, дзе жылі твае дзяды і прадзеды. Не ведаючы гісторыі малой радзімы, нельга стварыць гісторыю краіны. Настаўнікі Плінскай сярэдняй школы вялікую ўвагу ўдзяляюць вывучэнню багатай гістарычнай і літаратурнай спадчыны, традыцый роднага краю. Арганізаваная работа арыентавана на станаўленне і развіццё асобы вучня, выхаванне патрыёта-грамадзяніна. ... Падрабязней »

Народная дыпламатыя

“Мне не хапае слоў, настолькі я ўсхваляваны. Цудоўна бачыць на здымку дзяцей, якія цікавяцца французскай мовай і маёй краінай. Найлепшыя мае пажаданні вучням і настаўнікам. Ваша краіна, відаць, вельмі прыгожая. На жаль, я не ведаю яе добра. Спадзяюся адкрыць яе для сябе, каб быць тут, на сваёй Радзіме, вашым паслом”. Такія словы напісаў на сваёй старонцы ў Facebook папулярны спявак ... Падрабязней »

Каб дзеці знайшлі сваё шчасце

Кітайскую мову факультатыўна вывучаюць 180 хлопчыкаў і дзяўчынак з трох устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Оршы. Для многіх з іх валанцёры, якія выкладаюць прадмет, — бясспрэчны аўтарытэт, прыклад у паводзінах і ўчынках; дзеці называюць іх у ліку самых любімых настаўнікаў. А для маладых спецыялістаў — выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі КНР — работа ў беларускіх школах стала першым педагагічным вопытам.  Цаа Хай ... Падрабязней »

Пад гукі ліверпульскага вальса

Гомельскія выпускнікі зараз не толькі рыхтуюцца да здачы выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання, але і старанна спасцігаюць асновы вальса. Штогод вясной у горадзе праводзіцца конкурс на лепшае выкананне вальса выпускнікамі школ. Мэтай конкурсу з’яўляецца эстэтычнае выхаванне і фарміраванне мастацкага густу моладзі, развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў і прафесійнае ўдасканаленне педагогаў. Выпускнікі сярэдняй школы № 8 пяты год запар займаюць прызавыя месцы ... Падрабязней »

Суправаджаць — значыць ісці разам, дапамагаць і быць побач

Цьютар — педагог-настаўнік, які забяспечвае сацыяльна-педагагічнае суправаджэнне навучэнцаў пры выбары і праходжанні імі індывідуальных адукацыйных траекторый. Цьютар суправаджае працэс асваення новай дзейнасці. Цьютар — гэта педагог, які дзейнічае па прынцыпе індывідуалізацыі і суправаджае пабудову навучэнцам сваёй індывідуальнай адукацыйнай праграмы. Загараецца святло ў вокнах нашай гімназіі. Сцішваецца шум дзіцячых галасоў, я спяшаюся дадому. З гімназіі выходзяць навучэнцы: хто парамі, а хто ... Падрабязней »

Даследаванне — цікавы і захапляючы спосаб пазнання

Лён — гэта багацце і сімвал нашай краіны, таму яго блакітныя кветкі ўплецены ў вянок беларускага герба — так гучыць вынік даследавання Аляксея Упорава, выхаванца ясляў-сада № 86 Магілёва. Для нас, дарослых, у гэтым сцвярджэнні, мабыць, і няма ніякага адкрыцця, але для выхаванца старшай групы ў працэсе даследавання іх было шмат. А пачалася работа з пытанняў: “Колькі прафесій мае лён?”, ... Падрабязней »

Эканомія — добрая звычка

Вопыт работы з дашкольнікамі паказвае, што нават дзеці 4—7 гадоў свядома ўносяць свой уклад у энергазберажэнне, калі ў гэтым зацікаўлены дарослыя. Мая дзейнасць як выхавальніка дашкольнай адукацыі па тэме “Прырода просіць дапамогі” накіравана на фарміраванне беражлівых адносін да выкарыстання энергарэсурсаў і разлічана на тры гады. У спецыяльна арганізаванай самастойнай дзейнасці з выхаванцамі выкарыстоўваю розныя метады: гутарку, расказ, вырашэнне праблемных сітуацый, ... Падрабязней »

Імідж установы, або Як быць прывабным

З кожным годам узрастае канкурэнцыя паміж установамі дашкольнай адукацыі, якія размешчаны побач. У бацькоў з’яўляецца магчымасць выбіраць тую з іх, якая задавальняе запыты і патрэбы. У такой сітуацыі стварэнне станоўчага іміджу ўстановы дашкольнай адукацыі ўяўляецца неабходным элементам павышэння яе канкурэнтаздольнасці. З мэтай фарміравання станоўчага іміджу дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Светлагорска мы вызначылі прыярытэтныя структурныя кампаненты. Гэта знешні і ... Падрабязней »

Педагагічны клас: выклікі і рэальнасць

Што трэба зрабіць, каб прафесія настаўніка стала больш прыцягальнай для вучняў? У першую чаргу сфарміраваць асэнсаваныя ўяўленні старшакласнікаў аб яе плюсах і мінусах, даць магчымасць задумацца над неабходнымі асабістымі характарыстыкамі, якіх патрабуе гэтая адвечная прафесія. Арганізацыя профільных класаў педагагічнай накіраванасці заклікана прыцягнуць да навучання на педагагічных спецыяльнасцях найбольш матываваных выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Першы раз у педагагічны клас паступілі ... Падрабязней »