Увага!

Паважаныя чытачы, матэрыялы дадатка "Адукацыйная прастора" глядзіце тут: ng-press.by

Па Лошыцкім парку — з мабільнікам

Ва ўстановах адукацыі Ленінскага раёна Мінска вядзецца планамерная выхаваўчая работа з вучнямі і бацькамі. Асобнае месца ў сістэме такой работы кожнай школы, гімназіі і ліцэя адведзена краязнаўству. Педагогі і навучэнцы сярэдняй школы № 111 Мінска знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку новых цікавых форм сумеснай работы, у тым ліку з выкарыстаннем IT-тэхналогій і розных найноўшых тэхнічных сродкаў навучання. У гэтым навучальным годзе ... Падрабязней »

Слова — руху дапамога

Адзін з эфектыўных метадаў развіцця рухальнага вопыту дашкольнікаў — выкарыстанне мастацкага слова. Вобразна-гульнявыя рухі развіваюць здольнасць да імправізацыі, слых, увагу, мысленне, творчую фантазію і памяць. З мэтай узбагачэння рухальнага вопыту мы выкарыстоўваем загадкі, лічылкі, заклічкі, дражнілкі, прыказкі і прымаўкі, вершы. Напрыклад: “Ані, Вані, Тані, Жэні, Машы і Кацюшкі, станавіцеся гуляць у беларускую гульню “Вілюшкі”. Прыказкі і прымаўкі выкарыстоўваем пры ацэньванні ... Падрабязней »

Раніца павінна быць добрай!

У англійскай мове ёсць ёмістае слова insight, што ў перакладзе на беларускую мову азначае азарэнне. Люблю і вельмі заахвочваюся, калі гэта самае азарэнне хапае мяне за руку і не адпускае. Не сакрэт, што не адну гадзіну трэба пасядзець-падумац­ь, каб падрыхтаваць і правесці якасна і карысна класную га­дзіну — час, калі па-сапраўднаму ў нефармальнай атмасферы можна нешта тварыць, пра нешта даведацца, ... Падрабязней »

“Жывыя” кнігі

Школьная бібліятэка — гэта адно з самых актыўных звёнаў установы адукацыі. У апошнія гады шмат гавораць і пішуць пра тое, якой павінна быць сучасная школьная бібліятэка. Бо зрабіць уражанне на сучаснага чытача і прывабіць карыстальнікаў бібліятэкі яркай падзеяй — задача не з лёгкіх. Трэба ўмець паказаць нестандартны змест і форму, новыя спосабы камунікацыі, унесці аўру навізны і працаваць у апераджальным ... Падрабязней »

Сацыяльная паспяховасць праз дыялог культур

Сярэдняя школа № 14 Мазыра ўваходзіць у пералік устаноў адукацыі, на базе якіх ажыццяўляецца інавацыйная дзейнасць па тэме “Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльнай паспяховасці навучэнцаў установы агульнай сярэдняй адукацыі”. Плануецца, што дзякуючы рэалізацыі праекта па фарміраванні сацыяльнай паспяховасці, павысіцца якасць адукацыйнага працэсу, адбудзецца яго арыентацыя на фарміраванне ключавых кампетэнцый як выніку адукацыі. Таму я разам з навучэнцамі пастаянна знаходжуся ў пошуку ... Падрабязней »

Пад знакам сям’і

Адным з прыярытэтных кірункаў выхаваўчай работы любой школы з’яўляецца работа з сям’ёй. Сумесная дзейнасць педагогаў, бацькоў і дзяцей можа быць паспяховай, калі ўсе станоўча настроены на такую работу, дзейнічаюць разам. Менавіта сям’я і школа павінны служыць крыніцамі разнастайных арыенціраў, якія дапамогуць знайсці падрастаючаму пакаленню сваё годнае месца ў сучасным грамадстве. У сярэдняй школе № 44 імя М.А.Лебедзева Гомеля сяброўства паміж ... Падрабязней »

Займальная эканоміка для дашкольнікаў

На працягу некалькіх гадоў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 22 Светлагорска працуе “Школа Берагошы”, дзе дашкольнікі не толькі атрымліваюць асновы энергазберажэння, але і знаёмяцца з такімі эканамічнымі паняццямі, як грошы, тавар, заработная плата. Пачалі мы са стварэння прадметнага асяроддзя і падрыхтоўкі метадычнага забеспячэння, распрацавалі канспекты заняткаў. У рабоце абапіраліся на эмпірычныя веды і жыццёвы вопыт дзяцей, імкнучыся ўдакладніць і пашырыць іх ... Падрабязней »

Музыка і танец: інтэграцыя і пераемнасць

У сярэдняй школе № 7 Смаргоні склаўся свой вопыт арганізацыі ўзаемадзеяння педагагічных работнікаў, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс у галіне музыкі і харэаграфіі. Акрамя ўрокаў музыкі, у школе для вучняў пачатковых класаў праводзяцца факультатыўныя заняткі “У свеце музыкі”, “Рытміка і танец”. Настаўнікі Таццяна Міхайлаўна Ражко і Вольга Міхайлаўна Маляўская лічаць, што стварэнне сістэмы ўрочных і пазаўрочных заняткаў музычнага і харэаграфічнага кірункаў ... Падрабязней »

Бюро “Добрых паслуг” працавала ў школе

Як паказаў Тыдзень працоўнага навучання, які прайшоў у Іўеўскім яслях-садзе — пачатковай школе, творчых задум у нашых дзяўчынак і хлопчыкаў вельмі шмат. Кожнаму дню тыдня быў прысвоены свой статус. Панядзелак — Дзень адкрыцця, аўторак — Дзень прафесій, серада — Дзень умелых ручак, чацвер — Дзень народных рамёстваў, пятніца — Дзень карысных спраў, субота — Дзень падвядзення вынікаў і закрыцця. Адкрыла ... Падрабязней »

Фарміраванне культурнай моўнай асобы

Лінгвакультуралагічную кампетэнцыю сталі вылучаць параўнальна нядаўна. Разам з тым, лінгвакультуралагічны падыход пры навучанні роднай мове — з’ява не новая. У канцэпцыі, адукацыйным стандарце і праграме вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ўжываецца паняцце “лінгвакультуралагічны падыход”, якое звязана з усведамленнем мовы як формы выражэння нацыянальнай культуры, узаемасувязі мовы і культуры, нацыянальна-культурнай спецыфікі беларускай мовы і з’яўляецца асновай фарміравання ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі.  Лінгвакультуралагічная ... Падрабязней »