Увага!

Паважаныя чытачы, матэрыялы дадатка "Адукацыйная прастора" глядзіце тут: ng-press.by

Развіццё крэатыўных здольнасцей на ўроках беларускай літаратуры

Сучаснае грамадства прад’яўляе да чалавека ўсё больш высокія патрабаванні. Для таго каб быць запатрабаваным у грамадстве, неабходна быць крэатыўным, незаменным. А для гэтага важна, каб і дзейнасць чалавека, і яго маўленне насілі творчы характар. Маўленне — адзін з важных паказчыкаў духоўнай культуры асобы, таму праблема развіцця маўлення вучняў, асабліва на ўроках роднай літаратуры, набывае ўсё большае грамадскае значэнне. На мой ... Падрабязней »

Не толькі яблычныя сакрэты

“Яблычныя сакрэты” — гэта чарговая кніга, якую прэзентавалі ў пачатковых класах 8-й школы Оршы аўтары Галіна і Сяргей Трафімавы. Маленькія чытачы раней ужо разгадвалі іх “Елачныя сакрэты” і “Зорныя загадкі”, даведаліся, “Колькі тайнаў у дожджыка” і “Ці растуць на залатым дрэве залатыя яблыкі”, зачытваліся “Арэхавымі гісторыямі”, зазірнулі ў “Мяшкі з сюрпрызамі”, вывучалі “Азбуку пешахода” і “Бярозавы алфавіт”, пасябравалі з Дзедам ... Падрабязней »

Па сцяжынках творчасці

На працягу многіх дзесяцігоддзяў школа заставалася адзінай крыніцай ведаў, адкрыццяў, новых эмоцый і бясцэннага жыццёвага вопыту. Аднак імклівы рух штодзённага жыцця прымушае ўсё часцей і часцей адстойваць свае правы на першакрыніцу. Відаць таму пытанні выкарыстання актуальных форм, метадаў і спосабаў правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў у школе стаяць асабліва востра. Як зацікавіць дзяцей, чым здзівіць, што прапанаваць сучасным школьнікам? Такія пытанні прывялі ... Падрабязней »

Сакрэты майстэрства

Сярэдняя школа № 45 Гомеля гасцінна расчыніла свае дзверы для чарговых наведвальнікаў, удзельнікаў гарадскога семінара на тэму “Пераемнасць у эфектыўных формах работы з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту па развіцці інтэлектуальна-творчых здольнасцей”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі метадыст гарадскога метадычнага кабінета А.В.Семянцова і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце школы М.С.Парахаўнік. Удзельнікі семінара — кіраўнікі метадычных аб’яднанняў выхавальнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ... Падрабязней »

Увайсці ў прафесію дапамагае школа маладога педагога

З кожным годам павышаюцца патрабаванні да асобаснага і прафесійнага развіцця педагога, яшчэ істотней стала значнасць пачатковага этапу ўваходжання маладога педагога ў адукацыйнае асяроддзе. У сувязі з гэтым метадычная работа з маладымі педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі праводзіцца пастаянна, удзяляецца асаблівая ўвага выхавальнікам, якія не маюць адукацыі па кірунку “Педагогіка дзяцінства”, па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”. Мерапрыемствы накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў ... Падрабязней »

У свеце захапленняў

XV Абласны фестываль творчасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця “Свет маіх захапленняў” адбыўся ў Гродне. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі. У фестывалі прынялі ўдзел звыш 40 навучэнцаў з 16 раёнаў Гродзенскай вобласці ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, якія наведваюць установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. З прывітальнымі словамі да іх звярнуліся супрацоўнік ... Падрабязней »

Свята прававых класаў

У 2010/2011 навучальным годзе ў сярэдняй школе № 3 Гродна быў адкрыты першы прававы 5 “П” клас. І вось ужо на працягу 7 гадоў у пачатку верасня адкрываецца клас такога кірунку. Зараз у школе 8 прававых класаў, а сёлета ў маі выпускаецца наш першы прававы 11 “П” клас. Мы добра ўсведамлялі, што, ствараючы такія класы, павінна быць сфарміравана сістэма прававога ... Падрабязней »

Адкуль да нас прыйшла кніга

Слова. Роднае Слова — вуснае, пісьмовае, друкаванае — заўсёды было і застаецца найгалоўнейшай асновай кожнай нацыянальнай культуры. Францыск Скарына на заранку Адраджэння абвясціў старабеларускую мову і народ цалкам раўнапраўнымі сярод іншых еўрапейскіх моў і народаў. Беларускі народ першы на цяперашняй тэрыторыі нашай краіны пяцьсот гадоў назад надрукаваў кнігі, прычым кнігі на роднай мове, займеў сваё ўласнае пісьменства, сваю ўласную друкаваную ... Падрабязней »

Пазнанне прыроды разам з экалагічнай казкай

Ці навучыцца дзіця любіць прыроду, адрозніваць дабро ад зла, берагчы ўсё жывое, у многім залежыць ад умення выхавальніка данесці малышу ў займальнай форме веды пра складаныя з’явы прыроды. На дапамогу педагогу пры вырашэнні гэтай задачы прыходзіць казка. Ды не звычайная, а экалагічная. Даўно ўсвядоміўшы карысць экалагічных казак, шырока выкарыстоўваю іх у рабоце. Прычым не толькі казкі іншых аўтараў, але і ... Падрабязней »

Да святкавання 950-годдзя горада

У сталічнай гімназіі № 23 распрацавана праграма да святкавання 950-годдзя Мінска “Мой любы Мінск! З прадвечнае пары нясеш у сабе гісторыю стагоддзяў…” У красавіку ў школьным музеі “Гісторыя працягваецца…” адбылося першае мерапрыемства “Завочная экскурсія з элементамі інтэрактыўнай гульні “Я — мінчанін і гэтым ганаруся”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 2—4 класаў. Экскурсію праводзілі вучні сярэдніх і старшых класаў. Сталіца Беларусі — ... Падрабязней »