Праектна–даследчая дзейнасць для малодшых школьнікаў

У Ельскім раёне Гомельскай вобласці ў сценах Добрынскай сярэдняй школы і Млыноцкага дзіцячага сада — пачатковай школы праведзена пасяджэнне абласнога метадычнага савета на тэму “Развіццё творчых здольнасцей малодшых школьнікаў праз праектна-даследчую дзейнасць”. Пляцоўкай для правядзення пасяджэння раён выбраны невыпадкова. Аддзел адукацыі, спорту і турызму Ельскага райвыканкама трэці год запар прызнаецца лідарам у абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы ў падведамасных установах. ... Падрабязней »

Педсавет можа акрыляць, або Творчы падыход да арганізацыі метадычнай работы

Адольф Дыстэрвег гаварыў, што “самай важнай з’явай у школе, самым павучальным прадметам, самым жывым прыкладам для вучня з’яўляецца сам настаўнік”. А адным з вядучых фактараў, якія ўплываюць на выніковасць адукацыйнага працэсу, з’яўляецца педагагічна прадуманая, зладжаная і мэтанакіраваная работа ўсяго педагагічнага калектыву, кожны член якога ўсведамляе сваё прафесійнае майстэрства.  Для ажыццяўлення ў школе прынцыпу калегіяльнасці кіраўніцтва вялікае значэнне надае дзейнасці педсавета. ... Падрабязней »

Крыніца натхнення

Шмат у сучасным жыцці цікавага і незвычайнага, але ўсё больш рэдкай з’яўляецца сёння зацікаўленасць старонкамі нашай нацыянальнай спадчыны, культурай беларускага народа, вырабам дэкаратыўна-прыкладных прадметаў і рэчаў, якія існавалі на Беларусі шмат гадоў назад. Далучыць да ведаў аб беларускім прыкладным мастацтве, прывіць любоў, сфарміраваць жаданне атрымліваць навыкі і ўменні ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці дазваляе дзейнасць студыі “Крыніца” і яе кіраўнік педагог дадатковай ... Падрабязней »

Трывалая сувязь пакаленняў

Уладзімір Караткевіч сказаў: “Хто губляе сваіх продкаў — сябе губляе”, а наш славуты зямляк Васіль Быкаў пісаў: “Мабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці — спрадвечнае наша бяспамяцтва”. Спадчыннае, народнае, мудрае дапаможа нам стаць багатымі духоўна. Нашым школьным гонарам з’яўляецца этнаграфічны музей . Калі гонар школы — музей, то гонар любога музея — яго экспанаты: рэчы і прадметы, якія набываліся ў ... Падрабязней »

Матэматыка ў інтэрактыўным фармаце

Асабісты вопыт правядзення ўрокаў з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі дазваляе сцвярджаць, што гэты сродак навучання павышае ў дзяцей вучэбную матывацыю, падтрымлівае цікавасць да прадмета, стварае абстаноўку, якая стымулюе дапытлівасць школьнікаў, робіць адукацыйны працэс жывым і наглядным. Пры распрацоўцы ўрокаў з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі імкнуся найперш да прадукцыйнага выніку, які прадугледжвае, што вучні не толькі зразумеюць, запомняць і ўзновяць атрыманыя веды, але ... Падрабязней »

Флэш–фільмы, віктарыны, мультымедыйныя карты…

Чалавецтва развіваецца ў эпоху постындустрыяльнага (інфармацыйнага) грамадства. Інфармацыйныя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў жыццё і дапамагаюць эфектыўна вырашаць прафесійныя, эканамічныя і многія іншыя праблемы. Каб правільна выкарыстаць тэхнічныя і інфармацыйныя магчымасці, неабходна валодаць адпаведнымі ведамі, якія дазваляюць арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы. Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у школе актывізуе пазнавальную і мысліцельную дзейнасць вучняў на розных уроках. За час педагагічнай работы я назапасіла ... Падрабязней »

Поспех магчымы заўсёды,

або Кіраванне адукацыйным працэсам ва ўмовах малакамплектнай сельскай школы Кожная школа мае свае праблемы, якія патрабуюць самастойнага вырашэння. Нам, хто знаходзіцца недалёка ад абласнога цэнтра, вырашаць іх у значнай ступені прасцей. Акрамя таго, наша ўстанова адукацыі размешчана ў аграгарадку, прызначаным для перасяленцаў, што дазволіла ў пэўнай ступені забяспечыць дах над галавой практычна ўсім педагогам школы. Відавочна, што мець поўны кадравы склад ... Падрабязней »

Спяваем, вывучаем, адпачываем

Для таго, каб школьнікі з ахвотай вывучалі англійскую мову і мелі поспехі ў гэтай справе, педагогі нярэдка выкарыстоўваюць нестандартныя метады навучання. Гэта не звычайныя ўрокі, а цікавыя разнапланавыя мерапрыемствы, якім прысвячаюцца цэлыя тыдні, а падрыхтоўка да іх займае цэлыя месяцы. Такая праграма максімум дзейнічае ў сярэдняй школе № 68 Мінска. Пад кіраўніцтвам настаўніцы англійскай мовы Алены Яўгенаўны Волгінай ужо каторы ... Падрабязней »

Формула поспеху

Штогод, пачынаючы з 1999 года, у Калінінградзе (Расійская Федэрацыя) праводзіцца Міжнародны форум дзіцячай творчасці “Экалогія душы”, асноўныя задачы якога — папулярызацыя мастацкай творчасці дзяцей і падлеткаў, раскрыццё і прымнажэнне іх асабістых магчымасцей. Юныя таленты з Расіі, Украіны, Казахстана, Кыргызстана, Літвы, Польшчы, Германіі, Швецыі, Латвіі, Беларусі, Эстоніі, Румыніі, Балгарыі і Арменіі атрымліваюць унікальную магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці. Дзеці нашага цэнтра другі год ... Падрабязней »

Новы год у новым доме

У вёсцы Сакольнічы Крычаўскага раёна напярэдадні навагодніх свят адкрыўся чарговы, ужо 49-ты ў вобласці, дзіцячы дом сямейнага тыпу. Трое дзетак — Хрысціна, Юля і Андрэй, якія раней заставаліся без апекі блізкіх, — набылі новую сям’ю ў асобе Алы і Уладзіміра Галатоўскіх. Акрамя іх, у сям’і выхоўваюцца родны непаўналетні сын Мікіта і дачка-студэнтка Элеанора. Новы добраўпарадкаваны дом стаў для вялікай сям’і ... Падрабязней »