У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй у выхавальнікаў дашкольнай адукацыі няма магчымасці праводзіць для бацькоў майстар-класы, бацькоўскія сходы, круглыя сталы.Мы вырашылі аб’яднаць дзве формы работы з сям’ёй: сямейны клуб і выкарыстанне ІКТ — арганізаваць дыстанцыйны клуб для педагогаў, бацькоў і дзяцей “Дамашняя лабараторыя”. Важна зрабіць так, каб бацькі маглі ўцягвацца ў працэс адукацыі дзяцей, каб яны не адчувалі сябе “кінутымі” ў перыяд самаізаляцыі ... Падрабязней »
Майстар-клас ад часопіса
З мэтай павышэння інфармацыйнай культуры, абагульнення вопыту работы настаўнікаў, яго адлюстравання ў педагагічных выданнях па ініцыятыве Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета для педагогаў Бераставіцкага раёна была арганізавана сустрэча з галоўным рэдактарам рэспубліканскага навуковапедагагічнага часопіса “Народная асвета” Святланай Мазурынай. Да ўдзелу былі запрошаны намеснікі дырэктараў школ, метадысты ВМК, настаўнікі, якія працуюць над абагульненнем педагагічнага вопыту. Святлана Уладзіміраўна прэзентавала шырокі спектр магчымасцей інфармацыйна-метадычных рэсурсаў ... Падрабязней »
Каравай ці багет?
У сярэдняй школе № 41 Гродна адкрылі арт-аб’ект “Хлебная карта свету”, які адлюстроўвае разнастайнасць хлебнай прадукцыі ў розных краінах свету. Ужо трэці год сталовая сярэдняй школы № 41 Гродна кожны дзень збірае за агульнымі сталамі па некалькі соцень вучняў адначасова. І для таго каб гэтае месца было напоўнена гасціннасцю, цяплом і ўтульнасцю, творчы калектыў школы вырашыў, што тут абавязкова павінен быць пэўны ... Падрабязней »
Падарожжа — гістарычны экскурс
Вучні Валеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна — актыўныя ўдзельнікі праекта “У госці да суседзяў”. Краязнаўства — гэта не толькі невычэрпная крыніца папаўнення ведаў па гісторыі роднай Беларусі, але і дзейсны сродак патрыятычнага выхавання маладога пакалення. Гэтым разам пяцікласнікі і шасцікласнікі пралажылі свае турыстычныя маршруты па Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Ваенна-патрыятычны маршрут “У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу” ... Падрабязней »
Выгадавалі самі
На працягу шэрага гадоў наша ўстанова адукацыі нарыхтоўвае агароднінную прадукцыю сваімі рукамі. Вось і сёлета стараннямі навучэнцаў і педагогаў вырашчаны багаты ўраджай. Навучэнцы з задавальненнем саджалі, палівалі, даглядалі за культурамі. Рабілі ўсё для таго, каб абед у школьнай сталовай быў і смачным, і танным. Бо патанненне харчавання становіцца магчымым за кошт вырашчанай на прышкольным участку агародніны. Прыемна ўсведамляць, што сёлета ... Падрабязней »
Ведаць і шанаваць
Што значыць выхоўваць? Напэўна, дапамагчы дзіцяці вырасці чалавекам, грамадзянінам і патрыётам, які ведае і выконвае законы сваёй краіны, жыве па маральных прынцыпах і правілах. Каб вырашыць гэтую задачу ў адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснасці, настаўнікі павінны займаць сацыяльна-актыўную пазіцыю, знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку. Грамадзянскае выхаванне — iнтэграванае па сваёй прыродзе паняцце, бо яно не можа быць лакалiзавана ў якой-небудзь адной ... Падрабязней »
Радзіма ў сэрцы
На базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Родничок” Магілёва з 2003 года працуе ўзорная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Дарніца”. Народная творчасць актыўна дапамагае выхоўваць навучэнцаў добрымі, жыццярадаснымі, высокакультурнымі грамадзянамі сваёй краіны. Навучэнцы на занятках знаёмяцца з народнымі традыцыямі Беларусі, авалодваюць прыёмамі мастацкай дзейнасці, прыдумляюць сюжэты будучых работ. У выніку ствараюцца казачныя рэчы, на якія хацелася б глядзець бясконца. Заняткі ў студыі ... Падрабязней »
Свет прыгод
Свет не стаіць на месцы, і новыя тэхнічныя магчымасці адкрываюць новыя формы дзейнасці чалавека. Геакешынг — адна з сучасных тэхналогій дашкольнай адукацыі. Што ж гэта такое? Перакладаючы складовыя часткі слова — geo (зямля) і cache (тайнік), атрымаем “пошук тайніка ў зямлі”. Геакешынг — прыгодніцкая гульня з элементамі турызму і краязнаўства. Задача, якую вырашаюць гульцы ў геакешынг — гэта пошук тайнікоў, зробленых іншымі ... Падрабязней »
Маленькія “праграмісты”
Выхаванцы і педагогі Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Казка” Любані актыўна ўдзельнічаюць у абласным педагагічным праекце “Развіццё інтэлектуальных здольнасцей дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту сродкамі алгарытмікі”. Кожны педагагічны работнік, які ўдзельнічае ў праекце, прайшоў навучанне на анлайн-курсах “Праграмаванне — другая пісьменнасць” і атрымаў сертыфікат цьютара, які мае права праводзіць заняткі па праграме “Інфарматыка без разеткі”. Акрамя таго, каб больш якасна арганізоўваць дзейнасць па ... Падрабязней »
Чамаданчык пацёрты, забыты…
Што аб’ядноўвае рэспубліканскую газету “Звязда” і сярэднюю школу № 45 Мінска? Імя Вячаслава Нікіфарава — члена Мінскага гарадскога падпольнага камітэта і рэдактара газеты “Звязда” ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У яго гонар названа вуліца, на якой размешчана ўстанова, дзе быў створаны музей гісторыі школы і вядомага выдання. Па матэрыялах “Звязды” — Першы нумар “Звязды” выйшаў 9 жніўня 1917 года. На стэндах ... Падрабязней »