Увага!

Паважаныя чытачы, матэрыялы дадатка "Адукацыйная прастора" глядзіце тут: ng-press.by

Каб душою не ачарсцвець…

Ці даводзілася вам бываць у дзівосным куточку блакітнавокай Беларусі , што ўзгадавала таленавітых людзей , якія ўслаўлялі пранікнёным літаратурным словам свой родны куточак на Віцебшчыне? Прыгадаю Петруся Броўку, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Еўдакію Лось, Сяргея Законнікава. У гэтым краі 186 азёр, якія вылучаюцца сваёй чысцінёй, бо знаходзяцца адносна далёка ад прамысловых цэнтраў. Магчыма, менавіта іх блакітныя прасторы натхнілі творцаў на ... Падрабязней »

Крокі ў самастойнае жыццё

З пачатку гэтага года ва ўстановах адукацыі і сацыяльнай абароны Гомельскай вобласці пачалася работа па рэалізацыі праекта “Падрыхтоўка да самастойнага жыцця дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і маладых інвалідаў, якія маюць асаблівасці развіцця”. Мерапрыемствы будуць рэалізоўвацца Міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “Дапаможам дзецям разам” па ўзгадненні з упраўленнем адукацыі, камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама. Гэты ... Падрабязней »

Далучаем да роднай мовы

Педагогi ясляў-сада № 86 Магiлёва далучаюць дашкольнікаў да роднага слова з першага дня наведвання ўстановы. Паказаць багацце беларускай мовы, адчуць яе прыгажосць дазваляе выкарыстанне фальклорных і лепшых класічных твораў для маленькіх дзяцей: калыханак, забаўлянак, песенек, казак, вершаў. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікамi і самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення. Чарговы раз падобнае мерапрыемства ... Падрабязней »

У свеце мінулай рэчаіснасці

У гэтым годзе Мінск святкуе сваю юбілейную дату — 950-годдзе. З гэтай нагоды ў сталіцы праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Установы адукацыі таксама не застаюцца ў баку ад гэтай падзеі. Так, сёлета яны прэзентуюць сябе ў намінацыі “950-годдзе горада Мінска” ў рамках гарадскога конкурсу “Формула саду”. У сярэдняй школе № 126 Мінска даўно вядзецца работа па паляпшэнні прышкольнай тэрыторыі: з 2011 года ... Падрабязней »

Адчулі сябе ратавальнікамі

Прафесія ратавальніка апошнім часам карыстаецца сярод моладзі асаблівым попытам. Вучні Даўгінаўскай сярэдняй школы Вілейскага раёна Мінскай вобласці таксама праяўляюць да яе цікавасць. З улікам запатрабаванняў дзяцей стала ўжо традыцыяй трэці год запар арганізоўваць на базе нашай установы адукацыі аздараўленчы лагер “Юны ратавальнік”, які прымае ўдзел у злёце Мінскага абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Сваю работу лагер пачаў 10 ... Падрабязней »

Мультымедыйныя прэзентацыі на ўроках геаграфіі

У сучаснай школе нельга весці ўрокі геаграфіі без новаўвядзенняў, падораных навукова-тэхнічным прагрэсам. У гэтым вучэбным прадмеце закладзены вялікія магчымасці для выкарыстання камп’ютарных тэхналогій, мультымедыя і ЭСН, якія дапамагаюць рэалізаваць асобасна арыентаваны падыход у навучанні і сфарміраваць у дзяцей уменне па самастойным набыцці ведаў. На ўроках актыўна звяртаюся да мультымедыйных інтэрактыўных сродкаў навучання (праектар і экран). Выкарыстоўваючы элементы камп’ютарных тэхналогій на ... Падрабязней »

“Развіццёвая азбука”

Сучасным грамадствам усё глыбей і глыбей усведамляецца неабходнасць ажыццяўлення навучання і выхавання на шырокім гісторыка-культурным фоне. Сёння настаўнікі імкнуцца ў працэсе навучання выхоўваць у школьнікаў пачуццё прыналежнасці да свайго народа і яго традыцый, гонару за ўнікальную культуру Беларусі. У гэтым імкненні можа дапамагчы праект “Развіццёвая азбука”, які сёння распрацоўваецца і паспяхова вырашае праблему культуралагічнай кампетэнцыі навучэнцаў малодшых класаў. У 2016/2017 ... Падрабязней »

Чароўная шпаргалка — ЛСМ

Што можна сказаць пра сучасных дзяцей? Яны лёгка створаць акаўнт у сацсетках, здымуць і выкладуць на YouTube відэа ці адправяць у Instagram чарговую порцыю фотаздымкаў з каментарыямі. Часта яны настолькі добра разбіраюцца ў інфармацыйных тэхналогіях і сыходзяць у віртуальны свет, што з цягам часу без цікавасці пачынаюць успрымаць традыцыйныя падыходы да навучання ў школе ўвогуле і англійскай мовы ў прыватнасці. ... Падрабязней »

Калейдаскоп суботніх спраў

Ярка і насычана праходзяць шостыя школьныя дні ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Чэрыкава. У суботу ў гэтай установе адбываюцца разнастайныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць умацаванню здароўя і сіл навучэнцаў, развіццю іх здольнасцей. Для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак, якія наведваюць цэнтр, гэта час адкрыццяў і прыгод, час гульні і працы. Сістэмны і комплексны падыход у арганізацыі суботняга дня забяспечвае спецыяльна распрацаваная ... Падрабязней »

Квітней, наш родны горад!

Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — яркая падзея для ўсіх яе жыхароў: і вялікіх, і маленькіх. А ў гэтым годзе любімы горад Магілёў святкуе юбілей — 750 гадоў. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці і 750-годдзю горада, прайшлі ў яслях-садзе № 98 Магілёва. Асноўнай мэтай усіх праведзеных мерапрыемстваў было фарміраванне ўяўленняў аб Беларусі, аб сваім родным горадзе, а таксама ўважлівых адносін ... Падрабязней »