“Мы ў заўтра выбралі дарогу”

Пад такой назвай у сталічнай гімназіі № 22 для вучняў 8—11 класаў, педагогаў і бацькоў адбылося ўрачыстае свята пасвячэння дзесяцікласнікаў у навучэнцы профільных класаў. Гэтае мерапрыемства стала завяршэннем тыдня прафарыентацыі “Мой выбар — мая будучыня”. Дырэктар гімназіі заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Ларыса Аляксандраўна Адашкевіч павіншавала навучэнцаў са знамянальнай падзеяй і пажадала ім поспехаў у асваенні навук і рэалізацыі свайго патэнцыялу. ... Падрабязней »

Фестываль свежых рашэнняў

Самая жывая і дзейсная форма метадычнай работы з маладымі настаўнікамі — фестывальная. Менавіта такія форумы, дзе няма пераможцаў і пераможаных, няма конкурснай барацьбы, дапамагаюць пачынаючым настаўнікам у нязмушанай атмасферы творчасці вучыцца і вучыць іншых, заводзіць першыя прафесійныя знаёмствы, стасавацца са старшымі калегамі і наталяцца іх педагагічнымі здабыткамі. Маладзёжны фестываль педагагічных ідэй і рашэнняў прайшоў у сталіцы шосты раз. У Мінскі ... Падрабязней »

Хто мову вывучае, той не блукае

Высокія тэхналогіі найноўшага часу, самабытная культура, якую ні з чым не параўнаць, адна з самых складаных і адначасова цікавых моў у свеце, а таксама найбагацейшая гісторыя, што доўжыцца тысячагоддзі. Гэта Кітай — краіна, якая вабіць сваёй прыгажосцю і таямнічасцю ўвесь свет. Аднак яна адкрываецца далёка не ўсім. Падняць заслону здолеюць толькі самыя смелыя і цярплівыя. Напэўна, менавіта такімі з’яўляюцца вучаніцы ... Падрабязней »

Повышаем интерес учащихся к чтению через межпредметные связи

Задачами школьного курса русской литературы являются не только чтение и изучение художественных произведений, приобретение учащимися знаний, умений и навыков, обеспечивающих полноценное восприятие, глубокое понимание и освоение литературных произведений, но и развитие образного мышления и речевой культуры, привлечение детей к творческой деятельности, ориентированной на самореализацию личности, воспитание интеллектуальной и эмоциональной отзывчивости на явления искусства. Эти задачи могут быть реализованы при одном ... Падрабязней »

На карысць Бацькаўшчыны

Дзіцячыя маладзёжныя ініцыятывы як сродак фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму Полацк — самы старажытны горад Беларусі, калыска беларускай асветы. І мы годна працягваем традыцыі, закладзеныя першымі асветнікамі полацкай зямлі. Год навукі праходзіць яшчэ і пад знакам нашага вялікага земляка Францыска Скарыны. Сёлета мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. У 2012 годзе Полацк стаў удзельнікам глабальнай ініцыятывы ЮНІСЕФ “Горад, дружалюбны да дзяцей”. За ... Падрабязней »

Будуем устойлівую будучыню разам

З 25 верасня ў Беларусі стартавалі тыдні ўстойлівага развіцця — 2017. Браслаўская гімназія як Рэсурсны цэнтр падтрымкі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця трансгранічных тэрыторый прыняла актыўны ўдзел у прасоўванні ідэй, звязаных з рэалізацыяй Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2030 года (НСУР-2030) сярод насельніцтва нашага горада і раёна. Навучэнцы, іх бацькі, педагогі, слухачы клуба “Акадэмія Gold” пастараліся расказаць мясцовым жыхарам пра ... Падрабязней »

“Маем найбольшае самі”

Вядомы беларускі паэт сучаснасці Алесь Разанаў наведаў ГДУ імя Францыска Скарыны. Прэзентацыі перастварэнняў арыгінальных тэкстаў Францыска Скарыны ў паэтычную асучасненую форму была прысвечана сустрэча аўтара са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта. “Маем найбольшае самі” — кніга Алеся Разанава з сімвалічнай назвай тлумачыць сэнс пасланняў вялікага асветніка, дэманструе неверагодную паэтычнасць і выразнасць яго друкаванага слова, яднае між сабой далёкія стагоддзі, даказваючы ... Падрабязней »

Перапіска з прафесарам, ці Як дапамагчы вучню

Ці можа вучань стаць прафесарам для самога сябе? Адказ на гэтае незвычайнае пытанне гомельскія настаўнікі атрымалі падчас інавацыйнага вучэбнага семінара для настаўнікаў матэматыкі, які правяла па запрашэнні факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання, а таксама факультэта педагогікі і псіхалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны доктар філасофіі з Ізраіля Ганна Прусак. Ганна Прусак — выпускніца Гомельскага дзяржуніверсітэта, сёння яна з’яўляецца прафесарам ... Падрабязней »

Няхай мама зразумее…

Сучасная мадэль псіхолага-педагагічнага партнёрства з бацькамі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра — гэта працэс міжасобаснага ўзаемадзеяння, вынікам якога з’яўляецца фарміраванне ў бацькоў усвядомленых поглядаў і ўстановак на выхаванне дзіцяці, аднаўленне дзіцяча-бацькоўскіх адносін. Пад партнёрствам маецца на ўвазе ўзаемавыгаднае, добраахвотнае, канструктыўнае ўзаемадзеянне, агульныя мэты і каштоўнасці. Лічу, што эфектыўнасць работы СПЦ залежыць шмат у чым ад канструктыўнага ўзаемадзеяння і ўзаемаразумення паміж персаналам цэнтра ... Падрабязней »

Падарожжа ў Пясочную краіну

Працуючы па метадзе пясочнай тэрапіі, я заўважыла, што пры яго дапамозе можна дасягнуць вельмі добрых вынікаў: пясок здымае напружанне, трывожнасць, агрэсіўнасць, развівае творчую і пазнавальную актыўнасць дзяцей. Пясочная тэрапія дазваляе аптымізаваць камунікатыўныя сувязі выхаванцаў, гарманізаваць дзіцяча-бацькоўскія адносіны, вучыць выяўляць свае пачуцці, лепш разумець сябе. У нашым дзіцячым садзе хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем наведваюць заняткі па пясочнай тэрапіі. Прапаноўваем адзін з прыкладаў ... Падрабязней »