Перапіска з прафесарам, ці Як дапамагчы вучню

Ці можа вучань стаць прафесарам для самога сябе? Адказ на гэтае незвычайнае пытанне гомельскія настаўнікі атрымалі падчас інавацыйнага вучэбнага семінара для настаўнікаў матэматыкі, які правяла па запрашэнні факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання, а таксама факультэта педагогікі і псіхалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны доктар філасофіі з Ізраіля Ганна Прусак. Ганна Прусак — выпускніца Гомельскага дзяржуніверсітэта, сёння яна з’яўляецца прафесарам ... Падрабязней »

Няхай мама зразумее…

Сучасная мадэль псіхолага-педагагічнага партнёрства з бацькамі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра — гэта працэс міжасобаснага ўзаемадзеяння, вынікам якога з’яўляецца фарміраванне ў бацькоў усвядомленых поглядаў і ўстановак на выхаванне дзіцяці, аднаўленне дзіцяча-бацькоўскіх адносін. Пад партнёрствам маецца на ўвазе ўзаемавыгаднае, добраахвотнае, канструктыўнае ўзаемадзеянне, агульныя мэты і каштоўнасці. Лічу, што эфектыўнасць работы СПЦ залежыць шмат у чым ад канструктыўнага ўзаемадзеяння і ўзаемаразумення паміж персаналам цэнтра ... Падрабязней »

Падарожжа ў Пясочную краіну

Працуючы па метадзе пясочнай тэрапіі, я заўважыла, што пры яго дапамозе можна дасягнуць вельмі добрых вынікаў: пясок здымае напружанне, трывожнасць, агрэсіўнасць, развівае творчую і пазнавальную актыўнасць дзяцей. Пясочная тэрапія дазваляе аптымізаваць камунікатыўныя сувязі выхаванцаў, гарманізаваць дзіцяча-бацькоўскія адносіны, вучыць выяўляць свае пачуцці, лепш разумець сябе. У нашым дзіцячым садзе хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем наведваюць заняткі па пясочнай тэрапіі. Прапаноўваем адзін з прыкладаў ... Падрабязней »

Спартыўныя перамогі не скончацца

Гордасцю сярэдняй школы № 2 Мсціслава з’яўляецца кіраўнік секцыі па тайландскім боксе і кікбоксінгу Валерый Філіпенка. Ён не адзін раз выстаўляў каманду раёна на спартыўных спаборніцтвах розных узроўняў і ўсяляў сваім выхаванцам пачуццё ўпэўненасці ў сваіх сілах. Шматлікія ўзнагароды за высокі прафесіяналізм і перамогі яго выхаванцаў гавораць пра многае. У 2015 годзе нашым выпускніком стаў Мікалай Свядомскі, чэмпіён Еўропы і ... Падрабязней »

Кожная мясціна — адкрыццё

Дзетвара непаседлівая, актыўная, цікаўная. Выкарыстоўваючы такі момант, з лёгкасцю можна арганізоўваць падарожжы, экскурсіі, паходы. Гэта ж столькі адкрыццяў можа зрабіць для сябе кожны! Турысты аграгарадка Томкавічы рушылі з рукзакамі па дарогах Дзяржыншчыны. Мы багата ведаем пра свой край віртуальна, а рэальна ўбачыць знакавыя мясціны раёна — гэта ўражвае і запамінаецца. Пераезд да вёскі Фрунзэ — і мы ідзём да сястры ... Падрабязней »

Людзі вакол людзей,

або Валанцёрства: інструкцыя па прымяненні Сучаснае грамадства ўсё глыбей і глыбей усведамляе, наколькі недасканалы свет людзей: міжнацыянальныя канфлікты, экалагічныя катастрофы, тэрарызм… Узнікае пытанне: дзе знаходзіцца той парог, пераступіўшы праз які чалавек становіцца на шлях зла і жорсткасці? Як зрабіць дабрыню і міласэрнасць асноўнымі маральнымі каштоўнасцямі чалавека? Якія метады і прыёмы выхавання будуць садзейнічаць паўнацэннай рэалізацыі яго патэнцыялу? На мой погляд, ... Падрабязней »

Ствараць мір — кожнаму па сілах

У сярэдняй школе № 97 Мінска вопыт міжнароднага супрацоўніцтва набываўся на працягу многіх гадоў, пачынаючы з моманту стварэння ў 2001 годзе праграмы “Памяць свяшчэнная…”, прымеркаванай да 60-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Праграма прадугледжвае рэалізацыю асноўных палажэнняў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні, удзел у рэспубліканскіх і міжнародных акцыях, форумах, сустрэчах, злётах, інтэрнэт-канферэнцыях, мітынгах “Разам на карысць міру”. У 2005 годзе быў дадзены старт ... Падрабязней »

Што на што падобна?

або Як прыцягнуць навучэнцаў да літаратурнай творчасці Верш Валянціна Берастава “Страта” прымусіў мяне задумацца аб праблеме праяўлення здольнасцей навучэнцаў да творчасці. Педагогі і бацькі навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту заўважаюць, што іх кемлівае дзіця, сталеючы, становіцца больш ардынарным. Канечне, з’яўляючыся ўдзельнікам адукацыйнага працэсу, яно атрымлівае ўсё больш ведаў, але страчвае жывасць уражанняў, нестандартнасць думак. Безумоўна, агульная задача бацькоў навучэнцаў ... Падрабязней »

Дзевяць дзён, каб стаць патрыётам

Чацвёрты год запар у жніўні на тэрыторыі Лоеўскага раёна функцыянаваў абласны 9-дзённы профільны аздараўленчы ваенна-патрыятычны лагер “Патрыёт” з кругласутачным знаходжаннем для 40 навучэнцаў, якія стаяць на розных відах уліку, а таксама валанцёраў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў Лоеўскага, Рэчыцкага, Брагінскага, Хойніцкага раёнаў. Пражыванне было арганізавана на базе Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа. План работы складаўся прадстаўнікамі аддзела адукацыі, спорту ... Падрабязней »

Работаем над словами с непроверяемыми орфограммами

В начальной школе программой по русскому языку предусмотрено обязательное изучение слов, правописание которых правилами не проверяется. Формирование умения писать эти слова без ошибок — одна из сложнейших задач, стоящая перед учителем. Содержание работы с непроверяемыми орфограммами на уроках русского языка обусловливается тем, что вызывает у детей затруднения в овладении тем или другим словом. Предметом особого внимания учителей являются трудные слова, ... Падрабязней »