Казка — надзейны памочнік педагога

Не сакрэт, што апошнім часам назіраецца рост колькасці парушэнняў маўлення ў дзяцей рознага ўзросту. Пошук найбольш эфектыўных метадаў, спосабаў дапамогі такім дзецям, удасканаленне традыцыйных і прымяненне нетрадыцыйных метадаў карэкцыі парушэнняў маўлення ў дзяцей — мэта настаўніка-дэфектолага.

Казка з’яўляецца эфектыўным развіццёвым, карэкцыйным і псіхатэрапеўтычным сродкам у рабоце з дзецьмі з агульным недаразвіццём маўлення (АНМ). Казкатэрапія — метад, у аснове якога ляжыць выкарыстанне казачнай формы для інтэграцыі асобы, развіцця творчых здольнасцей, удасканалення ўзаемадзеяння чалавека з навакольным светам.

Дзеці з АНМ — асаблівыя. Яны хутка стамляюцца, ім цяжка доўга факусіраваць увагу на нечым адным, утрымаць у памяці заданні. У такіх дзяцей фарміраванне лагічных і часавых сувязей паміж прадметамі і з’явамі выклікае цяжкасці. Вывучаючы асаблівасці дзяцей з АНМ, можна вызначыць асноўную мэту выкарыстання прыёмаў казкатэрапіі: усебаковае і паслядоўнае развіццё маўлення дзяцей і звязаных з ім псіхічных працэсаў. Уключэнне ў заняткі элементаў казкатэрапіі дае магчымасць настаўніку-дэфектолагу вырашыць карэкцыйна-адукацыйныя, карэкцыйна-развіццёвыя, карэкцыйна-выхаваўчыя задачы.

Рэалізуючы карэкцыйна-адукацыйныя задачы па развіцці маўлення, я ў займальнай і даступнай для дзяцей форме працую над артыкуляцыяй, над аўтаматызацыяй і ўвядзеннем гукаў у свабоднае маўленне, над удасканаленнем складовай структуры слова. Метад казкатэрапіі дазваляе трэніраваць дзяцей будаваць распаўсюджаныя сказы, удасканальваць як маналагічнае, так і дыялагічнае маўленне.

На матэрыяле казкі я вырашаю карэкцыйна-развіццёвыя задачы, арыентаваныя на развіццё прасадычнага боку маўлення. Дзеці вучацца выкарыстоўваць рух, міміку і жэсты для больш дакладнай перадачы вобразаў і з’яў.

Мэтанакіраваная работа над зместам казкі спрыяе рэалізацыі карэкцыйна-выхаваўчых задач: выхаванню духоўнасці, пачуцця патрыятызму, любові да прыроды, гуманнасці, сціпласці, дабрыні, вытрымкі і адказнасці.

У спецыяльную групу ясляў-сада № 6 “Вясёлы вулей” паступаюць дзеці рознага ўзросту (3—7 гадоў), з рознымі па статусе і ступені маўленчымі парушэннямі камбінаванай формы (з агульным недаразвіццём маўлення I і II узроўню, з сістэмным недаразвіццём лёгкай, сярэдняй і цяжкай ступені). У многіх выхаванцаў адзначаецца сіндром дэфіцыту ўвагі, гіперактыўнасць, дызартрыя. Для ўсіх дзяцей групы характэрна хуткае змяншэнне адвольнай увагі, нізкая працаздольнасць, у некаторых з іх назіраецца паніжаны эмацыянальны фон. Практыка работы ў групе, дыягнастычныя зрэзы паказалі высокую дынаміку развіцця гатоўнасці да пазнавальных зносін дзяцей з АНМ з дарослым пры ўключэнні ў работу элементаў казкатэрапіі.

Пры выбары казкі для выкарыстання на занятках па развіцці маўлення дзяцей я заўсёды кіруюся некаторымі правіламі: казка павінна быць добра знаёмая дзецям, напрыклад, “Курачка Раба”, “Рэпка”, “Маша і мядзведзь”, “Церамок”, “Марозка” і г.д.; сюжэт казкі павінен быць даступны; казка павінна быць блізкая дзецям эмацыянальна, выклікаць цікавасць да падзей і персанажаў.

Пры неабходнасці, у залежнасці ад асноўнай мэты запланаваных заняткаў, я праводжу дадатковую работу над творам. Вызначаецца магчымасць прымянення казкі цалкам або элементаў сюжэта.

Імкненне працаваць з малюнкам, цацкай неабходна падтрымліваць, развіваць і ўмацоўваць. Для гэтай мэты падыходзяць пальчыкавы тэатр і тэатр пальчатак. Гульні з лялькамі на пальцах і пальчатках дапамагаюць дзецям лепш кіраваць рухамі кісцей рук і пальцаў, удасканальваюць дробную маторыку, рыхтуюць руку да пісьма, развіваюць пачуццё рытму і ўяўленне. Гэты від тэатра заахвочвае дзіця сачыць не толькі за сваім маўленнем, але і за маўленнем іншага чалавека, а значыць, спрыяе развіццю ўвагі.

Дыялагічныя скорагаворкі развіваюць уяўленне, фантазію, вобразнае маўленне. Дзеці дзеляцца на пары і прамаўляюць:

— Расскажи мне про покупки.
— Про какие про покупки?
— Про покупки, про покупки, про покупочки свои.

— Ручеёк, куда спешишь?
— К речке, к речке, мой малыш!
— Ручеёк, когда ты спишь?
— Никогда не сплю, малыш!
(Р.Віеру.)

В тихой речке у причала
Рыбка рыбку повстречала.
— Здравствуй.
— Здравствуй.
— Как дела?
— На рыбалке я была,
Я ловила рыбака,
Дядю Петю-чудака.
— Где же твой рыбак? Попался?
— Нет, ушёл, хитрец, прокрался.
— Жу-жу-жу-жу-жу-жу — очень с пчёлками дружу!
— Заяц, заяц, чем ты занят?
— Кочерыжку догрызаю.
— А чему ты заяц, рад?
— Рад, что зубы не болят.
(Г.Сапгір.)

— Не замёрзнешь, воробьишка?
Без сапожек, без пальтишка?
— Не замёрзну, я привык!
Чик-чи-рик! Чик-чи-рик!
(М.Дружыніна.)

Встретил петушок кота
И спросил его тогда:
— Почему ты чёрный, кот?
— Лазил ночью в дымоход.
— Почему сейчас ты бел?
— Из горшка сметану ел.
— Почему ты серым стал?
— Пёс меня в пыли валял.

— Здравствуй, милая пчела,
Как здоровье? Как дела?
— Всё в порядке, всё жужжу…
Извините, я спешу.
(М.Дружыніна.)

— Ну-ка, братцы, за работу! (па чарзе разгінаць пальцы, пачынаючы з вялікага).
Покажи свою охоту;
Большаку — дрова рубить,
Печи все тебе топить,
А тебе — воду носить,
А тебе — обед варить,
А тебе — посуду мыть.
А потом всем песни петь,
Песни петь да плясать (энергічна рухаць усімі пальцамі),
Наших деток забавлять.

Для пальчыкавага тэатра добра падыходзяць невялікія шырмы. Мы зрабілі шырму ў выглядзе кветкі з выразанымі адтулінамі для рукі. Малышам вельмі падабаецца прасоўваць рукі і пальчыкі ў адтуліны і выконваць свае ролі.

Важна адзначыць, што на занятках з выкарыстаннем прыёмаў казкатэрапіі дзеці паводзяць сябе больш адкрыта і свабодна, з вялікай цікавасцю ўключаюцца ў работу, з большай аддачай выконваюць заданні дарослага, менш стамляюцца і страчваюць увагу.


Выкарыстоўваючы на сваіх занятках элементы казкатэрапіі, можна не толькі выхоўваць, фарміраваць маральна-этычныя нормы паводзін, але і вырашаць карэкцыйна-развіццёвыя задачы дзякуючы рабоце над усімі кампанентамі маўлення. Выкарыстанне сюжэтаў казак дазваляе пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць граматычны лад маўлення, развіваць маналагічнае і дыялагічнае маўленне.

Для лепшага засваення зместу казкі, каб дапамагчы дзіцяці пераказваць яе, можна вырабіць простыя кардонныя фігуркі лялек і паказваць іх на стале. Кардонны тэатр на стале карыстаецца ў малых вялікай папулярнасцю. У ім усё — сцэна, заслона, дэкарацыі, фігуркі — робіцца з кардону і размалёўваецца. Ужо ў групе ранняга ўзросту пры расказванні пацешак і маленькіх вершыкаў для ўзмацнення эмацыянальнага ўздзеяння мастацкага слова варта практыкаваць пастаноўку кароценькіх сцэнак у настольным тэатры.

Пацешных настольных акцёраў можна вылепіць з пластыліну, гліны, цеста, выразаць з паперы. Цікавыя лялькі атрымліваюцца з папяровых конусаў. На матэрыяле казкі “Гусі-лебедзі” можна выканаць наступныя карэкцыйна-развіццёвыя заданні: “Назаві ласкава” (яблыня — яблынька), “Даведайся па голасе” (га-га-га — гусі, пых-пых-пых — печка, ш-ш-ш — лісце), “Слухай і паказвай” (дзіця слухае і паказвае на тыя прадметы, якія цяпер будуць названы).

З часам дзіця запамінае ўвесь тэкст казкі і ўсе маніпуляцыі з фігуркамі. Калі відаць, што дзіця ахвотна ўключаецца ў аповед і працягвае яго, я бяру на сябе ролю гледача, папрасіўшы выхаванца расказаць казку ад пачатку да канца. Каб маленькі чалавек ганарыўся сваімі поспехамі, прыцягваю ў якасці гледачоў іншых дзяцей, бацькоў.

Жывую цікавасць у дзяцей выклікае тэатр на пяску. Лялькі добра трымаюцца, не падаюць, перастаўляюцца з месца на месца. Дэкарацыю лёгка можна наблізіць да рэчаіснасці.

Сёння “пясочніцу” актыўна выкарыстоўваюць як дапаможны матэрыял, які забяспечвае магчымасць глыбокага самавыяўлення, у розных псіхатэрапеўтычных кірунках: арт-тэрапіі, гульнявой тэрапіі, у дзіцячым псіхааналізе. Я прапаную выкарыстоўваць “пясочніцу” як дапаможны сродак для пастаноўкі літаратурных твораў, казак. У “пясочніцы” мы ставім такія казкі, як “Мужык і мядзведзь”, “Пых”, “Пузыр, Саломінка і Лапаць”.


Казкатэрапію можна ўводзіць у розныя віды заняткаў, якія праводзяцца настаўнікам-дэфектолагам, як фрагментарна (эпізадычна), так і цалкам, падпарадкоўваючы ход заняткаў казачнаму сюжэту.

Адным з важных сродкаў для развіцця прамовы пры выкарыстанні казкатэрапіі з’яўляюцца лагаказкі.

1. Лагаказкі дыдактычнага плана з уключэннямі розных практыкаванняў, выпрабаванняў, выканання спроб і г.д.: артыкуляцыйныя казкі выкарыстоўваюцца для развіцця артыкуляцыйнай маторыкі дыхання; фанетычныя казкі — для ўдакладнення артыкуляцыі зададзенага гука і ўвядзення яго ў размову; гукалітарныя казкі вучаць грамаце.

2. Лагаказкі для развіцця полісенсорнасці дзіцяці з парушэннем маўлення, у прыватнасці пальчыкавыя казкі.

3. Лагаказкі-трэнінгі, насычаныя пэўнымі фанемамі, словаформамі, лексіка-граматычнымі катэгорыямі (аўтарскія казкі).

4. Лексіка-граматычныя казкі служаць для ўзбагачэння актыўнага і пасіўнага слоўніка дзяцей, для замацавання ўмення правільна карыстацца рознымі граматычнымі катэгорыямі.

5. Лагаказкі з мадэляваным зместам спрыяюць фарміраванню звязанага маўлення.

Работа з выкарыстаннем на занятках казкі ці яе элементаў дае магчымасць фарміраваць у дзяцей актыўны маўленчы запас, развіваць вербальнае (сачыненне казкі) і невербальнае ўяўленне (ілюстрацыя да казкі). Дзіця вучыцца выдзяляць праблему, актуалізаваную ў казцы, інтэграваць маральныя ўрокі казкі ў свой жыццёвы вопыт, разумець пачуцці навакольных. Выхаванцу становіцца пад сілу ствараць уласныя сачыненні, заснаваныя на сінтэзе казачнага матэрыялу і свайго эмацыянальнага вопыту.

Сказанае вышэй дазваляе шырока выкарыстоўваць настаўнікам-дэфектолагам казкатэрапію для карэкцыі і развіцця камунікатыўнай функцыі маўлення, павышэння маўленчай актыўнасці дзяцей з АНМ.

Ірына ПАСКРОБКА,
настаўнік-дэфектолаг ясляў-сада № 6 “Вясёлы вулей” Валожына.