Формула бяспекі

Якая яна, формула бяспекі? Адказ на гэтае пытанне ведаюць у Маскоўскім раёне Мінска. У рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі” ў сярэдняй школе № 161 прайшлі маштабныя мерапрыемствы сумесна з РАНС, АДАІ Маскоўскага РУУС, Маскоўскім аддзелам Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

“Бяспека = ШКОЛА + МНС + ДАІ + АХОВА” — вось яна, формула бяспекі, у чым і пераканаліся ўдзельнікі сумеснай маштабнай акцыі. Для вучняў 3—4 класаў, педагогаў і гасцей, актыву клуба ЮНЕСКА “ЦІД” прайшло спартыўнае мерапрыемства “З МНС і ДАІ вышэй, хутчэй і мацней”. На тэрыторыю школы прыбылі пажарная машына, машына ДАІ, а таксама кінолагі. Гэта было не толькі захапляю­чае відовішча, але і наглядны аповед пра важнасць прафесій ратавальніка, кінолага, інспектара, а таксама пра тое, як важна быць у бяспецы, выконваць самыя простыя правілы.

Мерапрыемства было арганізавана для 1—5 класаў, але і астатнія вучні не засталіся ўбаку: яны фатаграфаваліся з ратавальнікамі, службовымі сабакамі, у пажарнай машыне і машыне ДАІ. З такімі смелымі і адважнымі людзьмі, якія сталі гасцямі мерапрыемства, усе мы ў поўнай бяспецы.

Алена ГІЛЬКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 161.