Маленькія матэматыкі ў дзіцячым садзе

З самага ранняга ўзросту дзіця сутыкаецца з матэматыкай. Шляхам спроб і памылак яно шукае адказы на пытанні: як нарэзаць роўныя палоскі паперы, што выкарыстаць, каб намаляваць роўныя колы ў машыны, і г.д. Такім чынам дзіця паступова вучыцца планаваць, арыентавацца ў навакольным свеце, праяўляць ініцыятыву, выказваць уласную пазіцыю і прымаць чужую. Пра найбольш эфектыўныя сродкі навучання матэматыцы расказала выхавальніца ясляў-сада № 15 Жлобіна Таццяна Дубкова:

— Умногіх дзяцей ёсць цяжкасці ў засваенні матэматычных ведаў і, як вынік, адсутнічае цікавасць і жаданне займацца. Для самастойнай і сумеснай дзейнасці разам з бацькамі мы стварылі матэматычны куток “Ведай-ка”, у якім кожны выхаванец можа рэаліза-ваць сябе праз рашэнне праблемных сітуацый, гульню. У кутку ёсць дапаможнікі і дыдактычныя гульні: “Матэматычнае даміно”, “Вясёлы лік”, “Я еду на машыне”, “Ці хопіць?”, “Падзялі пірог на роўныя часткі”, некалькі відаў мазаікі і г.д. Зроблена падборка матэматычных загадак, жартаў, задач у вершах, лічылак, матэматычных прыказак і прымавак, рэбусаў, галаваломак, лабірынтаў. Для атрымання выхаванцамі ўяўленняў пра час ёсць мадэлі “Дні тыдня”, “Часткі сутак”, “Поры года”, “Гадзіны”.

— Таццяна Антонаўна, якой літаратурай карыстаецеся?

— Бацькі набылі для сада пазнавальныя энцыклапедыі: В.Узорава, А.Няфёдава “Першая энцыклапедыя дашкольніка”, Л.Дзярагіна “Матэматыка для малышоў”. Таксама выкарыстоўваю гульнявы дыдактычны матэрыял, дзе частка заданняў прысвечана вырашэнню праблемных сітуацый. Важнае значэнне мае  матэматычная гульнятэка. У яе ўвайшлі дыдактычныя гульні “Падбяры цацку”, “Зламаная лесвіца”, “Раздзялі яблык напалову”, “Складзі дошчач-кі”, “Як падзяліць справядліва?” і г.д. Яны развіваюць розныя разумовыя аперацыі. Каб замацаваць вынік, з выхаванцамі старшых груп право-джу матэматычныя забавы ў форме КВЗ, Брэйн-рынга.

— Якія яшчэ гульні выкарыстоўваюцца для паглыбленага матэматычнага развіцця дзяцей?

— Шырока ўжываю гульні А.Столяра на развіццё лагічнага мыслення: “Хлопчыкі”, “Гутарка па тэлефоне”, “Мурашкі”, “Канструктар”, “Трэці лішні”, “Дзе чый дом?”, “Запомні квадрат”, “Дзе якія фігуры ляжаць”, “Парасяты і шэры воўк”. На ўсіх этапах работы для фарміравання ў выхаванцаў уяўленняў пра геаметрычныя фігуры прымяняю гульні-галаваломкі ці геамет-рычныя канструктары:  “Танграм”,  “Чароўны круг”, “Чароўны квадрат”, “Калумбава яйка”. У гульні “Танграм” спачатку замацоўваем з выхаванцамі веды пра геаметрычныя фігуры, уяўленні пра арыенціроўку на плоскасці. Затым бяромся за складанне фігур з дапамогай узораў. Па меры асваення спосабаў складання фігур-сілуэтаў, прапаноўваю дзецям заданні на развіццё творчасці. Падчас навучання выхаванцы хутка асвойваюць гульні на ўзнаўленне розных фігур, прыдумваюць сюжэтныя малюнкі. Яшчэ адной цікавай гульнёй для выхаванцаў з’яўляецца “Калумбава яйка”: пасля разгляду і называння частак, вызначэння формы і памеру геа-метрычных фігур трэба знайсці іх падабенства з рознымі прадметамі. Так, фігуры трохвугольнай формы з закругленнем падобныя на крылы птушак, вялікія па памеры фігуры — на тулава птушак, звяроў, марскіх жывёл. Такія суадносіны і параўнанне частак развіваюць уменне аналізаваць прадметы і малюнкі складанай формы.

— Падзяліцеся, калі ласка, вопытам у навучанні дзяцей аперацыям вылічэння, вымярэння даўжыні.

— Мае выхаванцы любяць гуляць у сюжэтна-дыдактычныя гульні “Супермаркет”, “Дом ма-дэляў”, “Кандытарская фабрыка”, “Магазін тканіны”. Мной распрацаваны дзве сюжэтна-дыдактычныя гульні: “Супермаркет — Клубнічка” і “Дом мадэляў”. Дзеці здзяйсняюць аперацыі з лікамі: складанне, адніманне, вымярэнне даўжыні, велічыні, а таксама рашаюць праблемныя сітуацыі. Сюжэтна-дыдактычныя гульні з матэматычным зместам развіваюць увагу, ву-чаць лагічна разважаць, аналізаваць, спрачацца… Падчас прагулак прапаную дзецям розныя матэматычныя сітуацыі з рашэннем праблемы: “Вымерай дарожку крокамі”, “Што справа, а што злева?”, “Знай-дзі цацку”, “Якая палачка даўжэйшая?”, “Колькі паверхаў у доме” і г.д. Падчас гульняў выхаванцы шукаюць новыя спосабы рашэння, пры гэтым выкарыстоўваюць веды і ўменні, атрыманыя раней.

— Якія з сучасных тэхналогій выкарыстоўваеце ў сваёй працы?

— Вывучыла тэхналогію В.Вас-кабовіча. Некаторыя гульні можна вырабіць сваімі рукамі. Так, у нас у групе з’явіліся “Двухколерны квадрат Васкабовіча” і “Геаконт”. Першая фарміруе абстрактнае мысленне, навыкі мадэлявання, уменне арыентавацца ў прасторы, развівае ўседлівасць, памяць, увагу. Квадраты можна лёгка трансфармаваць, ствараючы разнастайныя аб’ёмныя і плоскія фігуры: самалёт, хатку, цукерку, чарапаху і г.д. Розныя фігуры прапаноўваю выхаванцам збіраць па прапанаваных схемах ці прыдумляць самім. Гульня-канструктар “Геа-конт” уводзіць выхаванцаў у свет геаметрыі, развівае дробную маторыку рук, дапамагае будаваць схемы па ўзоры, мадэляваць, вывучаць сістэму каардынат і арыентавацца ў ёй. Таксама гэтая гульня спрыяе развіццю навыкаў нестандартнага мыслення, умення хутка шукаць падабенства і адрозненне паміж прадметамі, а таксама фарміраванню ўвагі, памяці, крэатыўнасці. У выніку выкарыстання эўрыстычнага метаду для фарміравання матэматычных уяўленняў у маіх выхаванцаў хутчэй развіваюцца сенсорныя здольнасці, прасторавыя ўяўленні, вобразнае і лагічнае мысленне, кемлівасць і здольнасць знаходзіць неардынарныя рашэнні.

Людміла ЧАРНАГАЕВА,
загадчык ясляў-сада № 15 Жлобіна.