Майстэрства ствараць

Выкарыстанне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў рабоце педагога-псіхолага з дзецьмі і педагогамі

Выкарыстанне дэкаратыўна-прыкладных тэхнік на метадычным аб’яднанні педагогаў-псіхолагаў Ленінскага раёна. Майстар-клас “Плоскасная ёлачная цацка” ў рамках праекта “Выкарыстанне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва для карэкцыі эмацыянальных станаў дзяцей дашкольнага ўзросту”

У цяперашні час як дзеці, так і дарослыя павінны кожны дзень адаптавацца да зменлівых патрабаванняў соцыуму і выпрацоўваць практычныя метады, каб справіцца са складанымі сітуацыямі. Вынікам дынамікі жыцця з’яўляюцца змены, да якіх адносяцца сям’я і часта адзінокае дзіця. Адным са спосабаў дапамагчы дзецям з’яўляецца арт-тэрапія як метад, які прапануе розныя мадэлі дзеянняў і мыслення, тым самым забяспечваючы падтрымку дзіцяці.

Канцэпцыя арт-тэрапіі, у шырокім сэнсе, уключае музычную тэрапію, харэатэрапію і бібліятэрапію, а таксама тэрапеў­тычныя мерапрыемствы, звязаныя з тэатрам, кіно і музычным мастацтвам, такія як жывапіс, графіка і многае іншае. Арт-тэрапія, як адзін з невербальных тэрапеўтычных метадаў, вельмі каштоўны інструмент для работы з дзецьмі. Ім у большасці выпадкаў бывае цяжкавата ў вербалізацыі сваіх праблем і перажыванняў. Невербальная экспрэсія для іх больш натуральная.

У працэсе работы вельмі важны кантакт з дзіцем, ацэнка выказаных ім пачуццяў і думак. Да­дзеная тэрапія выкарыстоўвае працэс стварэння або вынік творчага працэсу для ўзбагачэння асобы і знаёмства адно з адным. Асоба кожнага дзіцяці фарміруецца ў кантакце з навакольным светам. Мастацтва можа дапамагчы зразумець і стварыць пазітыўныя адносіны да навакольнага асяроддзя, гэта значыць пака­заць свет прыгажосці, стымуляваць мысленне і эмоцыі, заахвоціць да творчых адносін і адзначыць для сябе неабходнасць кантакту з людзьмі. Творчасць — гэта найвышэйшая адаптацыя асобы да знешняга свету.

Выкарыстанне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў карэкцыі эмацыянальных станаў дзяцей. 

Выкарыстанне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляецца яшчэ адным відам арт-тэрапіі. Мастацкая дзей­насць развівае інтэлект, паляпшае ўспрыманне. Падчас мастацкіх заняткаў дзеці набываюць шмат новых навыкаў і развіваюць мастацкую адчувальнасць. Гэта спрыяе змяненню непажаданых паводзін, вядзе да большай адкрытасці, паглыблення даверу да іншых людзей і павышае нізкую самаацэнку.

Падчас работы дзеці забываюць пра свае непрыемнасці, заводзяць кантакты з аднагодкамі. Дзіця, дзякуючы групавой рабоце, усміхаецца і стымулюе сваё ўяўленне.

У ходзе мастацкіх заняткаў, якія арыентаваны на развіццё і практыку малых рухальных навыкаў, гэта значыць каардынацыю рук і пальцаў, дзеці рыхтуюцца да навучання пісьму. Яны адчува­юць эмоцыі і эстэтычныя ўражанні, што спрыяюць падтрыманню псіхічнай раўнавагі.

Заняткі дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам закліканы садзейнічаць шматграннаму развіццю асобы дзіцяці, абу­джаць і развіваць інтарэсы, мастацкія здольнасці, а таксама выпрацоўваць звычку зносін з мастацтвам праз пастаянны кантакт з ім. Такія заняткі павінны быць у першую чаргу тэрапіяй, якая дапамагае дзецям пера­адолець страхі і комплексы. Яны таксама павінны зменшыць эмацыянальнае напружанне, якое блакіруе працэсы, неабходныя для вывучэння навакольнага свету, і ўскладняе правільнае функцыянаванне ў ім.

Дзеці вучацца мастацтву праз дзеянне. Яны прадстаўляюць з’явы прыроды, выказваюць настрой, звязаны з порамі года.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва станоўча ўплывае на развіццё асобы. Гэта матывацыя да далейшай творчай дзейнасці, якая з’яўляецца выдатнай прыгодай, заўсёды заканчваецца поспехам і радасцю.

Апошнім часам псіхолагі сіс­тэмы адукацыі часцей сталі выкарыстоўваць крэатыўныя метады карэкцыйна-развіццёвай работы, у прыватнасці тэхналогіі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У людзей ёсць магчы­масць уплываць на сваю эмацыянальную актыўнасць. Найбольш эфектыўна гэта можна рабіць праз мастацтва. Напрыклад, музыка суправаджае асноўныя эмацыянальныя этапы жыцця чалавека. Выяўленчае мастацтва і літаратура асабліва моцна ўплываюць на развіццё духоўнай культуры грамадства, на эмоцыі, якія ў значнай ступені вызначаюць узровень маралі і этыкі як у асабістых, так і ў сацыяльных адносінах. А мастацтва — гэта творчае абагульненне працэсаў, што адбываюцца ў жыцці людзей і грамадства.

Мы ў сваёй праграме аб’ядналі псіхалогію і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, абапіраючыся на значнасць фарміравання мастацкага густу ў дзяцей і падлеткаў, эфектыўнасць якога абумоўлена здольнасцю ўспрымаць, аналізаваць і выказваць ацэначныя меркаванні аб творах мастацтва.

У распрацоўцы сумесных мерапрыемстваў улічваліся ўзроставыя асаблівасці і псіхалагічныя заканамернасці ўспрымання ў працэсе далучэння дзяцей да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Наталля СТЭЛЬМАХ, педагог-псіхолаг ясляў-сада № 161 Мінска;
Таццяна ПРЫМАЧОНАК, кіраўнік дзіцячай творчай студыі “Горад майстроў”.
Фота Наталлі СТЭЛЬМАХ.