Мы знойдзем цябе, будучы Масленікаў!

У нашай установе перыядычна праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцей дзяцей. Прычым не толькі нашых навучэнцаў. У школе адбыўся конкурс дзіцячага малюнка “Горад, у якім я жыву”, удзельнікамі якога сталі выхаванцы дашкольных устаноў горада.


Для маленькіх канкурсантаў гэта было першае выпрабаванне такога маштабу. Яшчэ не стаўшы навучэнцамі, дзеці з задавальненнем расселіся за парты. Адчувалася хваляванне і дзяцей, і бацькоў. Арганізатары, у сваю чаргу, пастараліся стварыць атмасферу свята. У актавай зале адбыўся канцэрт для нашых гасцей. Перад гледачамі выступілі юныя артысты школы — навучэнцы 1—4 класаў. Нашы навучэнцы ўмеюць не толькі цудоўна маляваць, але і прафесійна спяваць і танцаваць! Таксама гасцям расказалі пра школу і яе багатыя традыцыі і прапанавалі пазнаёміцца з выставай работ нашых навучэнцаў.

У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі 129 выхаванцаў дзіцячых садоў Магілёва. Кампетэнтнаму журы нялёгка было выбраць лепшую работу сярод вялікай колькасці маляўнічых і фантазійных твораў. Кожны з іх быў дэталёва разгледжаны. У выніку пераможцамі сталі выхаванка ясляў-сада № 96 Вікторыя Волкава і прадстаўніца дашкольнай установы № 109 Усціна Паварова. Яшчэ 28 хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі прызавыя дыпломы. Усе лепшыя работы дзяцей будуць прадстаўлены на адпаведнай выставе.

Ларыса ЯКАЎЛЕВА,
настаўніца дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сярэдняй школы № 2 Магілёва.