Квітней, наш родны горад!

Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — яркая падзея для ўсіх яе жыхароў: і вялікіх, і маленькіх. А ў гэтым годзе любімы горад Магілёў святкуе юбілей — 750 гадоў. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці і 750-годдзю горада, прайшлі ў яслях-садзе № 98 Магілёва. Асноўнай мэтай усіх праведзеных мерапрыемстваў было фарміраванне ўяўленняў аб Беларусі, аб сваім родным горадзе, а таксама ўважлівых адносін да культуры роднай краіны.


Праграма дня была цікавай і насычанай: з самага ранку дзеці займаліся гімнастыкай у суправаджэнні беларускай народнай музыкі, наведалі выставу вырабаў народных промыслаў і фотавыставу, прысвечаную 750-годдзю любімага Магілёва, прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мой родны горад”. Потым дзяцей усіх узроставых груп сабрала музычнае свята “Квітней, наш родны горад!”, дзе выхаванцы, стоячы, выконвалі гімн з падняццем Дзяржаўнага сцяга і сцяга Магілёва, з вялікім задавальненнем выконвалі беларускія песні і танцы, даведаліся шмат новага аб сімволіцы Беларусі, Магілёва і замацавалі атрыманыя веды ў гульнях.

Вікторыя ЧУПЫРКІНА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 98 Магілёва.