Кінетычны пясок як развіццёвая цацка

Калектыў спецыяльнага дзіцячага сада № 20 Магілёва ў карэкцыйна-педагагічнай практыцы побач з традыцыйнымі метадамі і прыёмамі выкарыстоўвае і іншыя падыходы. Так, настаўнік-дэфектолаг Марына Новікава другі год выкарыстоўвае ў сваёй рабоце кінетычны пясок.

Кінетычны пясок — інавацыйны матэрыял для развіцця вучэбнага і пазнавальнага працэсу, а таксама творчасці і гульняў дзяцей. Гульні з пяском — адна з форм натуральнай дзейнасці дзіцяці. Менавіта таму спецыяліст выкарыстоўвае педагагічную пясочніцу на карэкцыйных занятках, для фарміравання дробнай маторыкі, складовай структуры слова, звязнага маўлення, развіцця сенсорнага ўспрымання і графаматорных навыкаў. Гульні з кінетычным пяском спрыяюць таксама зняццю эмацыянальнага і мышачнага напружання.

Практыка работы паказвае, што выкарыстанне кінетычнага пяску дазваляе раскрыцца нават закамплексаванаму дзіцяці, даўжэй захаваць яго працаздольнасць, а таксама павысіць цікавасць да лагапедычных заняткаў.

Кінетычны пясок — цудоўная развіццёвая цацка. Гэта матэрыял, адкрыты для фантазіі, які дазваляе развіваць дзіця як у дзіцячым садзе, так і дома.

Галіна МІШКЕВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці спецыяльнага дзіцячага сада № 20 Магілёва.