Кірмаш смаку

Што такое кірмаш? Гэта акно ў іншы свет, выдатны свет, дзе можна не толькі паглядзець на іншых, але і паказаць сябе, знайсці прызнанне, аднадумцаў і, вядома ж, аб’яднацца ў адзін творчы працэс.

3 кастрычніка ў Ціманаўскай сярэдняй школе Клімавіцкага раёна прайшоў кулінарны конкурс-кірмаш “СМАК.by”. Кожнаму класу неабходна было вытрымаць тэму конкурсу не толькі ў гатаванні страў, але і ў іх афармленні і творчай абароне. Конкурс адпавядаў заяўленай тэме. Чаго толькі не было на сталах! Кожны клас стараўся раска­заць пра асаблівасці згатаваных страў як мага больш эфектна. Вершы, песні, прыпеўкі і прыгожы творчы паказ — усё гэта дапамагала звярнуць увагу спрактыкаванага журы на сваё кухарскае мастацтва.

Паралельна з конкурсам праходзіла і спартыўнае спаборніцтва. Кожнаму класу пасля абароны свайго стала неабходна было прайсці 4 станцыі на час.

Пакуль журы падводзіла вынікі, усе прысутныя атрымлівалі асалоду ад вясёлай музыкай і маглі набыць сабе найсмачнейшы тавар, згатаваны з любоўю.

Вольга СЛАБАДЧУК,
педагог-арганізатар Ціманаўскай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна.