Свята прававых класаў

У 2010/2011 навучальным годзе ў сярэдняй школе № 3 Гродна быў адкрыты першы прававы 5 “П” клас. І вось ужо на працягу 7 гадоў у пачатку верасня адкрываецца клас такога кірунку. Зараз у школе 8 прававых класаў, а сёлета ў маі выпускаецца наш першы прававы 11 “П” клас.

Мы добра ўсведамлялі, што, ствараючы такія класы, павінна быць сфарміравана сістэма прававога выхавання і традыцыі, неабходна знайсці адпаведныя формы работы. Школа цесна супрацоўнічае з Акадэміяй МУС (кожны год у кастрычніку вучні 5 прававога класа наведваюць акадэмію), з інспекцыяй па справах непаўналетніх Ленінскага раёна Гродна, з органамі ўнутраных спраў, газетай “Міліцэйскі веснік”, ветэранскай арганізацыяй і г.д.

Штогод у лістападзе ў школе праводзіцца ўрачыстае мерапрыемства па прыёме вучняў у прававыя класы, а ў красавіку — дзень нараджэння прававых класаў. Кожнае такое свята мае свой дэвіз. Не змянілі сваім традыцыям мы і ў гэтым навучальным годзе — дзень нараджэння прававых класаў праходзіў пад дэвізам ”На шляху да здароўя”. На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі органаў унутраных спраў, інспекцыі па справах непаўналетніх, карэспандэнт газеты “Міліцэйскі веснік”.

Праграма мерапрыемства была вельмі насычаная і складалася з некалькіх этапаў. Спачатку ў актавай зале перад прысутнымі выступілі госці і павіншавалі ўсіх са святам. Потым вучні 6 “П” класа выступілі з агітбрыгадай “За здаровы лад жыцця”, а таксама са спартыўным флэшмобам. Наступным этапам стала падарожжа па сямі станцыях: страявая падрыхтоўка; музычна-рухомая станцыя; спартыўна-гульнявая; станцыя “Барс”; мастацкая станцыя; фізкульт-ура; творчая станцыя. Усе заданні на станцыях былі звязаны з тэмай “Здаровы лад жыцця”. Завяршылася мерапрыемства ў спартыўнай зале спартландыяй сярод 5—6 класаў “Папа, міліцыя і я”.

Лідзія АСТАХАВА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 23 Гродна.