“Шчаслівыя” білеты

25 лістапада за нашых хлопцаў і дзяўчат радаваліся не толькі аднакласнікі, але і ўсе школьнікі Гродзенскага раёна. Дзесяць лепшых навучэнцаў: актывісты, пераможцы творчых конкурсаў, фестываляў, прадметных алімпіяд — у суправаджэнні настаўніка вышэйшай катэгорыі Аліны Казіміраўны Занеўскай пабывалі ў сталіцы, стаўшы ўладальнікамі “шчаслівых” білетаў на дзіцячае “Еўрабачанне-2018”. Білеты на конкурс навучэнцам падарыў выпускнік нашай школы, а цяпер старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Міхайлавіч Эйсмант.

Падлеткі былі ў захапленні ад шоу. Яны, сельскія школьнікі, яшчэ ніколі не былі ў такім чароўным свеце музыкі, спецэфектаў і яркіх агнёў. Дзеці бачылі канкурсантаў і слухалі іх песні не па тэлевізары, а ў глядзельнай зале “Мінск-Арэны”. Крута! Усё было на самым высокім узроўні! Такое не забудзеш ніколі!

Вярнуўшыся дадому, дзеці, поўныя захаплення і ўражанняў, прыбеглі ў родную школу, каб сказаць вялікі дзякуй усім, хто меў дачыненне да іх паездкі.

Адміністрацыя школы, педагогі і навучэнцы ясляў-сада — сярэдняй школы аграгарадка Луцкаўляны выказваюць вялікую ўдзячнасць Івану Міхайлавічу за падораныя білеты, а таксама галоўнаму ўпраўленню адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, упраўленню адукацыі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта за арганізацыю паездкі на конкурс дзіцячае “Еўрабачанне-2018” і прадастаўлены транспарт.

Лілія САЛЕЙ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
ясляў-сада — сярэдняй школы аграгарадка Луцкаўляны Гродзенскага раёна.