Рабочыя зялёнага будаўніцтва

Бягучы навучальны год стаў асаблівым для навучэнцаў 10-х класаў. Тыпавым вучэбным планам выдзелены гадзіны на працоўнае навучанне, у межах якіх дзесяцікласнікі атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку.


Для навучэнцаў 10-х класаў трох устаноў адукацыі Смаргонскага раёна — Залескага ясляў-сада — сярэдняй школы, Крэўскага ясляў-сада — сярэдняй школы і Сінькоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы — адукацыйны працэс па працоўным навучанні арганізаваны па праграме прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых). Юнакі і дзяўчаты асвойваюць прафесію рабочы зялёнага будаўніцтва 2-га разраду на базе Сінькоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы па прынцыпе міжшкольных факультатываў.

Прафесійная падрыхтоўка, якая разлічана на два гады, складаецца з тэарэтычнага навучання, у час якога школьнікі знаёмяцца з асновамі зялёнага будаўніцтва, дэндралогіі, раслінаводства, вытворчага навучання на вучэбна-доследным участку і ў вучэбнай майстэрні, вытворчай практыкі ва ўмовах аб’ектаў зялёнага будаўніцтва.

Заняткі з дзесяцікласнікамі праводзяць майстры вытворчага навучання В.С.Аўгусціновіч і В.М.Зора.

У выніку паспяховага засваення вучэбнай праграмы навучэнцы змогуць самастойна выконваць работы ў адпаведнасці з кваліфікацыйнымі патрабаваннямі 2-га разраду па прафесіі рабочы зялёнага будаўніцтва, выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі ў галіне садова-паркавага будаўніцтва і гаспадаркі.

Галіна ЖАЛЕВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Сінькоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Смаргонскага раёна.