Пад знакам сям’і

Адным з прыярытэтных кірункаў выхаваўчай работы любой школы з’яўляецца работа з сям’ёй. Сумесная дзейнасць педагогаў, бацькоў і дзяцей можа быць паспяховай, калі ўсе станоўча настроены на такую работу, дзейнічаюць разам.

Менавіта сям’я і школа павінны служыць крыніцамі разнастайных арыенціраў, якія дапамогуць знайсці падрастаючаму пакаленню сваё годнае месца ў сучасным грамадстве.

У сярэдняй школе № 44 імя М.А.Лебедзева Гомеля сяброўства паміж педагогамі, адміністрацыяй і бацькамі наладжана даўно. Нядаўна тут прайшоў турнір па настольным тэнісе сярод сямейных пар. За кубак прыйшлі пазмагацца як законныя прадстаўнікі вучняў школы, так і сямейныя пары, у якіх адзін з удзельнікаў — педагог школы. І хоць гэта аматарскі турнір, кіпелі сапраўдныя спартыўныя пачуцці з самага пачатку і да апошняй хвіліны спаборніцтваў. Пераможцам стала сямейная пара Галубовых, чый сын Ілья вучыцца ў 1 “А” класе. Характэрна, што за першае месца ў фінале змагалася і сямейная пара Лянковых, дзе прыгожую палову прадстаўляла ініцыятар турніру дырэктар школы Алена Леанідаўна.

Свята атрымалася яркім, запамінальным, цікавым. І ўдзельнікі, і балельшчыкі атрымалі ад спаборніцтваў велізарнае задавальненне і мноства станоўчых эмоцый.

Вольга РОЎБА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

сярэдняй школы № 44 імя М.А.Лебедзева Гомеля.