Фарміраванне духоўна-маральных якасцей навучэнцаў праз арганізацыю валанцёрскай дзейнасці

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна рэалізаваны інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання маральных каштоўнасных арыентацый навучэнцаў праз арганізацыю валанцёрскай дзейнасці ў сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў”.

Падчас рэалізацыі інавацыйнага праекта педагогі і навучэнцы прынялі ўдзел у валанцёрскіх акцыях. У рамках узаемадзеяння ўстаноў адукацыі і дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў праведзены конкурсна-гульнявая праграма “Падарожжа па краіне “Акцябратыя”, спартыўна-патрыятычны марафон “Будзь здаровы!”, агляд-конкурс піянерскіх агітбрыгад “Запалі агонь дабра!”, праект “Сустрэчы на ўсе 100”, прававы турнір і інш.

Навучэнцы Цэнтра творчасці прынялі ўдзел у раённых мерапрыемствах па фарміраванні здаровага ладу жыцця, у абласным семінары па прафілактыцы правапарушэнняў і зланчынстваў.

Арганізавана на належным узроўні работа па ўкараненні падыходу “Роўны навучае роўнага” (РНР) пры правядзенні мерапрыемстваў па фарміраванні здаровага ладу жыцця. Асноўная дзейнасць педагогаў у рамках укаранення названага падыходу — падрыхтоўка валанцёраў-інструктараў, якія вядуць работу сярод аднагодкаў па прафілактыцы адхіленняў у сферы здаровага ладу жыцця.

Укараненне падыходу РНР у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта ажыццяўляецца праз валанцёрскую дзейнасць навучэнцаў, арыентаваных на распаўсю­джванне інфармацыі аб прычынах, формах і наступствах сацыяльных пагроз і рызыкі здароўю і сацыяльнаму дабрабыту; развіццё матывацыі да захавання і ўмацавання здароўя; фарміраванне ўмення прымаць усвядомленыя рашэнні, што тычацца фізічнага, псіхічнага, сацыяльнага і духоўна-маральнага здароўя.

Дзеці-валанцёры праводзілі заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах па фарміраванні здаровага ладу жыцця, удзельнічалі ў мерапрыемствах, якія праводзілі ЦТДіМ, у акцыях і святах ЦКРНіР і СПЦ.

Педагогі дадатковай адукацыі разам з навучэнцамі-валанцёрамі праводзілі заняткі для дзяцей-інвалідаў. Менавіта энергетыка творчасці валодае множнасцю ўз­дзеяння, здольная вылечваць, аказваць псіхалагічную дапамогу, усяляць надзею, умацоўваць упэўненасць у сабе. Займаючыся творчасцю, дзіця-інвалід рэалізуе свае патрэбы і атрымлівае магчы­масць мець зносіны з іншымі дзецьмі. ­Удзел у святах, гульнявых праграмах стварае ў дзяцей з асаблівасцямі развіцця радасны настрой, эмацыянальнае суперажыванне, а таксама развівае ўвагу, творчыя здольнасці, маўленне, здоль­насць звязваць слова з адпаведным рухам, вучыць разумець людзей, іх настрой, фарміруе здольнасці да калектыўнага ўзаемадзеяння. Гульні без пераможцаў прыно­сяць ра­дасць, даюць задавальненне, трэніруюць сацыяльныя здольнасці. У рамках праекта прайшлі гульнявыя праграмы “Вясёлы дом”, “Дружная размінка” і многія іншыя.

У выніку інавацыйнай дзейнасці распрацавана мадэль фарміравання маральных каштоўнасных арыентацый праз арганізацыю валанцёрскай дзейнасці ў сіс­тэ­ме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў, якая ўключае:

– семінары па фарміраванні маральных каштоўнасных арыентацый навучэнцаў;

– метадычныя распрацоўкі інтэрактыўных заняткаў, праектаў, гульняў, калектыўных творчых спраў, семінараў для навучэнцаў, педагогаў і бацькоў па фарміраванні маральных каштоўнасных арыентацый навучэнцаў праз арганізацыю валанцёрскай дзейнасці ў сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў;

– праграму дзейнасці валанцёрскага клуба “Радасць” па рабоце членаў дзіцячых і маладзёжных арганізацый з дзецьмі-інвалідамі і дзецьмі з асаблівасцямі развіцця;

– праграмы аб’яднанняў па інтарэсах па рабоце з лідарамі грамадскіх арганізацый “Піянерская азбука”, “Юны карэспандэнт”, “Эрудыт”, “Пажарны дазор”;

– сцэнарыі фестываляў ГА БРПА “На Капыльскіх пагорках”, “Лідар БРПА” і інш.;

– зборы-старты “Піянерыя — мой дом і я гаспадар у ім”;

– акцыі, фестывалі па фарміраванні маральных каштоўнасных арыентацый навучэнцаў “Добрае сэрца”, “Няхай жыве ЗЛЖ!”, “Толькі разам мы вялікая сіла!”, “Ветэраны жывуць побач”, “Сіняя хустачка”, “Абеліск”;

– дабрачынныя акцыі “Дзеці — дзецям”, “Цуды на Каляды” і інш.

Дзякуючы ўдзелу ў рэалізацыі інавацыйнага праекта ў навучэнцаў ЦТДіМ склалася сістэма маральных каштоўнасцей, найбольш значных для іх: дабро, ісціна, прыгажосць; прынцыпы самакіравання, садзейнічання, супрацоўніцтва; сяброўства, абавязак, гонар, клопат; спачуванне, клопат на карысць грамадства, Радзімы; патрыятызм, міласэр­насць, міратворчасць, спагада. Вельмі важна ў наш час навучыць дзяцей клапаціцца пра сваіх блізкіх, імкнуцца быць міласэрнымі, адчу­ваць боль і пакуты іншага чалавека.

Таццяна БУРАК,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце;
Вольга МАКСІМЕНЯ,
метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна.