Даследчыкі на кухні

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй у выхавальнікаў дашкольнай адукацыі няма магчымасці праводзіць для бацькоў майстар-­класы, бацькоўскія сходы, круглыя сталы.
Мы вырашылі аб’яднаць дзве формы работы з сям’ёй: сямейны клуб і выкарыстанне ІКТ — арганізаваць дыстанцыйны клуб для педагогаў, бацькоў і дзяцей “Дамашняя лабараторыя”.

Важна зрабіць так, каб б­аць­кі маглі ўцягвацца ў працэс адукацыі дзяцей, каб яны не адчувалі сябе “кінутымі” ў перыяд самаізаляцыі і разумелі, што ўзаемадзеянне застаецца ў тым жа аб’ёме, але ў іншым фармаце. Работу мы пачалі з анкетавання “Супрацоўніцтва з сем’ямі выхаванцаў дыстанцыйна”. На аснове сабраных даных выпрацавалі тактыку зносін з кожным з б­аць­коў.

Бацькам на платформе ZOOM былі прапанаваны анлайн-кансультацыі “Дамашні Эйнштэйн: займальныя доследы на кухні”, “Дамашняя лабараторыя”, “Рыхтуем даследчыкаў на кухні”. Іх мэта — інфармаваць баць­коў, як у працэсе доследна-эксперыментальнай дзейнасці дашкольнікі вучацца назі­раць, разважаць, параўноўваць, адказваць на пытанні, рабіць высновы, устанаўлі­ваць прычынна-выніковую сувязь, выконваць правілы бяспекі. Засваенне гэтых ведаў фарміруе ў дзяцей асновы лагічнага мыслення, забяспеч­вае максімальную эфектыў­насць інтэлектуальнага развіцця дашкольнікаў і іх паўнавартасную гатоў­насць да навучання ў школе. Работу па далучэнні бацькоў да ўдзелу ў дыстанцыйным клубе будавалі паэтапна. Імкнуліся не перагружаць ні дзяцей, ні баць­коў, бо гэты від работы для іх быў у навінку.

План работы дыстанцыйнага клуба ўключыў у сябе ўсё, што раней праводзілася ў садзе ў вочным фармаце. Пасяджэнні клуба праходзяць два разы на месяц у рэжыме анлайн. На першым выхавальнікі дашкольнай адукацыі падрыхтавалі для бацькоў відэа-майстар-клас “Дзіцячае эксперыментаванне як сродак развіцця пазнавальнай актыўнасці дашкольнікаў”, азнаёмілі бацькоў з серыяй нескладаных доследаў у дамашняй лабараторыі, якія можна правесці з дзецьмі, і прапанавалі ім сумесна з дзіцем правесці і зняць на відэа адзін з доследаў, які іх зацікавіў.

На наступных пасяджэннях педагогі правялі відэа-майстар-класы “Чым заняць дзіця дома падчас самаізаляцыі”, “Займальныя доследы з дзіцем” і прэзентацыі “Эксперыментуем дома”, “Доследы ў дамашняй лабараторыі”. А таксама бацькі дэманстравалі відэаролікі праведзеных сумесна з дзецьмі доследаў у дамашніх умовах. Урэшце матэрыялы размясцілі на афіцыйным сайце ўстановы. Трэба адзначыць, што такі від работы зацікавіў бацькоў, яны з задавальненнем далучаліся да нашага клуба. Такая форма работы бацькам спадабалася, таму яны выказваюць жаданне працягнуць дзейнасць дыстанцыйнага клуба.

Далей плануем заданні для сумеснага эксперыментавання на свежым паветры, а таксама падчас любой дзейнасці. Чым больш разнастайнай будзе гэтая дзейнасць, тым больш новай інфармацыі атрымае дзіця, шляхам проб і памылак навучыцца знахо­дзіць дакладнае рашэнне. Такім чынам, работа нашага дыстанцыйнага клуба для педагогаў, бацькоў і дзяцей не абмяжуецца толькі перыядам самаізаляцыі. Будзем зноў і зноў прыдумваць тэмы, цікавыя і для бацькоў, і для дзяцей.

Аксана ПОНІК,
загадчык ясляў-сада № 5 Нароўлі;
Наталля КОРКУЦЬ,
намеснік загадчыка.