Архіў катэгорыі : Віцебшчына

Будаваць храм роднай мовы

Для чалавека выбар прафесіі — адзін з самых важных у жыцці. А кожны, хто вызначыўся, рана ці позна задае сабе пытанне, чым з’яўляецца для яго праца. Мне хацелася б нагадаць прытчу пра трох чалавек, якія вазілі ў тачках цяжкае каменне. У аднаго з іх запыталіся: “Што ты тут робіш?” Ён спыніўся, выцер пот і стомлена адказаў: “Цягаю каменне”. Тое ж ... Падрабязней »

Складана? Цікава і неабходна!

Інфармацыйныя тэхналогіі сёння ахопліваюць усе сферы дзейнасці. У сувязі з гэтым вельмі своечасовым і актуальным з’явілася адкрыццё цэнтра, у якім — упершыню ў Віцебску — з дапамогай вопытных выкладчыкаў універсітэта навучэнцы будуць мець магчымасць раскрыць інтарэсы і схільнасці да вывучэння інфармацыйных тэхналогій, праграмавання, матэматыкі і робататэхнікі.  Гаворка ідзе аб адукацыйным цэнтры IT-акадэмія “МІР будучыні” (Матэматыка, Інфарматыка і Робататэхніка будучыні), які ... Падрабязней »

Адкрываем новае ў вядомым

Навукова-даследчая лабараторыя “Тэорыя і практыка літаратурнай творчасці” як сродак развіцця камунікатыўных і агульнакультурных кампетэнцый вучняў Найважнейшай задачай школы з’яўляецца гуманізацыя адукацыі і фарміраванне сацыяльна свядомай асобы праз адукацыйныя, развіццёвыя і выхаваўчыя кампаненты. І калі адукацыйныя і развіццёвыя задачы вырашаюцца на прадметах любога цыкла, то выхаваўчыя перш за ўсё на ўроках гуманітарнага кірунку. Дзе, як не на ўроках мовы, літаратуры, гісторыі, ... Падрабязней »

Быць здаровым, жыць актыўна — гэта стыльна, пазітыўна

На сучасным этапе развіцця нашага грамадства ставіцца задача выхавання здаровых, рознабакова развітых людзей, якія валодаюць высокай разумовай і фізічнай працаздольнасцю. Для паспяховага вырашэння гэтай задачы важна, як гаворыцца, берагчы здароўе змоладу, таму педагагічны калектыў ясляў-сада № 8 Полацка ўдзяляе вялікую ўвагу гэтай праблеме, выкарыстоўваючы разнастайныя формы работы з выхаванцамі. Для вырашэння задач па здаровым ладзе жыцця быў распрацаваны і праведзены ... Падрабязней »

Трэба ж мары спраўджвацца!

Пытанне “Кім быць?” — жыццёва важнае для кожнага чалавека. Не разгубіцца, адшукаць сваё месца ў свеце прафесій складана. Дапамагчы выпускніку знайсці справу па душы і адпаведна яго запытам, інтарэсам і здольнасцям заклікана прафесійная арыентацыя. Гэтая работа пачынаецца ў сярэдняй школе № 6 Полацка з 1 класа.Веды аб прафесіях у дзіцяці 7—10 гадоў абмежаваныя яго пакуль небагатым жыццёвым вопытам: прыклад мамы ... Падрабязней »

Добрая традыцыя школьнікаў з Ноўкі

Не застаюцца ў баку ад удзелу ў штогадовай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” вучні Ноўкінскай сярэдняй школы Віцебскага раёна. На працягу трох гадоў напярэдадні навагодніх свят школьнікі і іх бацькі займаюцца падрыхтоўкай падарункаў для дзяцей з дзіцячых дамоў.30 снежня ў школу былі запрошаны выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу сям’і Церахавых. Ім прапанавалі стаць удзельнікамі забаўляльнай праграмы. Ва ўнікальным лічбавым планетарыі госці ... Падрабязней »

Казкі венскага балю

Замест дыскатэкі — вальсы, паланэз, экасез і гросфатар; замест актавай залы — танцавальны паркет абласной філармоніі. Магія грацыёзных рухаў і класічных мелодый, памножаная на працу, энтузіязм і стратэгічны разлік, нараджае сапраўднае каляднае дзіва. Радзіма вальсаў з даўніх часоў захоўвае за сабой тытул сусветнай сталіцы баляў. За сезон іх тут арганізуецца больш за 200, прычым цэнтральнай падзеяй не толькі ў Аўстрыі, ... Падрабязней »

Зорная эстафета для ноўкінскіх школьнікаў пачалася…

У нашай школе няма людзей, абыякавых да тэмы астраноміі, зорак, космасу, таму мы не змаглі застацца безуважнымі, атрымаўшы па электроннай пошце Палажэнне аб конкурсе навуковых і мастацкіх праектаў “Зорная эстафета”, арганізатарам якога з’яўляецца ЦПК імя Ю.А.Гагарына. Адразу з’явілася актуальная тэма праекта — транзіт Меркурыя. Назіранне планавалася ажыццявіць 9 мая 2016 года. Ну і, канечне, праект “Праграма для планетарыя “АстраНоўка — ... Падрабязней »

Чараўніцтва ёлачнай цацкі

У яслях-садзе № 57 Віцебска прайшло адкрыццё выставы “Ёлачныя цацкі” — чароўны праект, рэалізаваны загадчыцай Вольгай Леанідаўнай Кручанюк і яе намеснікам Ілонай Францаўнай Марчанка. Праект быў арганізаваны для таго, каб нагадаць дзецям аб правілах бяспекі ў час правядзення навагодніх свят, а таксам для далучэння выхаванцаў да культуры навагодняга свята, яго традыцый. Выставу адкрывала старшы інспектар групы прапаганды па ўзаемадзеянні з ... Падрабязней »

2.0 на карысць адукацыі

Апошнім часам вялікае значэнне набывае выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў (ЭАР) у навучанні, у тым ліку на ўроках замежнай мовы. У ІТ-эпоху перад настаўнікам адкрываюцца шырокія магчымасці для арганізацыі прадукцыйнай вучэбнай дзейнасці. Галоўнае — правільна імі скарыстацца. Педагогу трэба пастаянна ўдасканальваць свой прафесійны ўзровень, сістэматызаваць назапашаны вопыт, распаўсюджваць яго. Тэхналогіі Web 2.0 з’яўляюцца дзейснай дапамогай і стымулам для прафесійнай і асабістай ... Падрабязней »