Архіў катэгорыі : Віцебшчына

Кожны — асоба, разам — каманда

Менавіта так адчуваюць сябе члены парламента дзяцей і навучэнскай моладзі Наваполацка. Сваю дзейнасць гэты прадстаўнічы орган пачаў у 2011 годзе. У яго склад уваходзяць актыўныя, ініцыятыўныя, рашучыя хлопцы і дзяўчаты. А высокі статус патрабуе ад іх выканання адказных задач, для чаго моладзь горада прапануе свае погляды, магчымасці, агучвае пажаданні і планы. Аснову парламента складаюць актывісты, прадстаўнікі ўсіх агульнаадукацыйных устаноў і ... Падрабязней »

Брашура пра краязнаўца

Школьнае краязнаўства мае вялікае адукацыйнае і выхаваўчае значэнне. Формы краязнаўчай работы разнастайныя: гурткі, турыстычныя паходы, конкурсы, наведванне музеяў, стварэнне відэафільмаў і інш. А яшчэ краязнаўству патрэбна свая літаратура, асабліва вучэбныя дапаможнікі, як для настаўнікаў, так і для вучняў. Стварэннем такой літаратуры ўжо шмат гадоў займаецца настаўнік геаграфіі сярэдняй школы № 2 Оршы Віктар Васільевіч Жукоўскі, настаўнік-медадыст. За мінулыя гады напісана ... Падрабязней »

Будуем масты дружбы

Міжнародныя адукацыйныя праекты не толькі стымулююць да вывучэння англійскай мовы, на якой вядзецца работа ў рамках праекта, але і дазваляюць знаходзіць сяброў у самых аддаленых кутках свету. Браслаўская гімназія выступае актыўным удзельнікам шматлікіх праектаў сеткі iEARN, але самым папулярным сярод гімназістаў з’яўляецца Holiday Cards Exchange. Ідэя гэтага праекта заключаецца ў абмене віншавальнымі паштоўкамі, у якіх навучэнцы жадаюць дабрабыту, шчасця сваім ... Падрабязней »

Каб пазбегнуць небяспекі

Фарміраванне ў навучэнцаў культуры бяспекі жыццядзейнасці стала галоўнай задачай Тыдня бяспекі ў Кастрычніцкай сярэдняй школе Віцебскага раёна. Жыццё ў сучасным свеце не толькі цікавае, але і поўнае небяспечных праяў. Сутыкнуцца з імі можна дзе заўгодна, і часам бывае немагчыма прадказаць, дзе і калі падсцерагае пагроза. Таму кожны павінен ведаць, як правільна сябе паводзіць у надзвычайнай сітуацыі. Тыдзень бяспекі ў нашай ... Падрабязней »

Калі ў класе добра ўсім…

Школа — гэта цэлы свет, напоўнены радасцю і эмоцыямі. Гэта месца, дзе разам жывуць людзі з жаданнем атрымаць веды і навучыцца чамусьці новаму. Гэта велізарная планета, дзе дзяцінства і сталасць, маладосць і вопыт дапаўняюць адно аднаго, дзе вялікай дружнай сям’ёй жывуць дарослыя і дзеці. У школе не толькі вучаць пісаць і чытаць, але і ствараюць умовы для раскрыцця талентаў, развіцця ... Падрабязней »

Віцебск і “Патаемны пакой”

У мінулым навучальным годзе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава на кафедры германскай філалогіі адкрыўся новы інавацыйна-адукацыйны праект Free Walking Tours (“Бясплатныя пешыя вандроўкі”) на базе філалагічнага факультэта. Праграмы экскурсій распрацоўваюцца студэнтамі на англійскай і нямецкай мовах, у перспектыве плануецца запуск пешых тураў на іншых мовах і супрацоўніцтва з валанцёрскімі арганізацыямі горада. Ідэйным нат-хняльнікам праекта з’яўляецца Яўгенія Пятроўна Бобрыкава, старшы ... Падрабязней »

Народны, неаднойчы ўганараваны

Мэтанакіраваная пошукавая работа пачалася ў нашай школе ў 1975 годзе: калектыў актыўна ўключыўся ў аперацыю “Салют, Перамога!”, прымеркаваную да 30-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Калі назбіралася дастаткова матэрыялаў, на 40-ю гадавіну вызвалення Лёзна ў 1983 годзе ўжо ў новым будынку школы, узведзеным у 1978 годзе, быў адкрыты музей. 9 лістапада 1996 года Міністэрствам культуры нашаму школьнаму музею было прысвоена ганаровае званне “народны”, ... Падрабязней »

Лета ў промнях здароўя і пазітыву

Летнія канікулы — выдатная пара для школьнікаў, але турботная для іх бацькоў. Кожны хоча, каб лета для яго дзіцяці прайшло бяспечна і з карысцю для здароўя. Як адзін з відаў такога адпачынку для сваіх сыноў і дачок  многія выбіраюць аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Загарадны лагер — сапраўды выдатнае рашэнне. Бацькі могуць быць упэўнены, што для дзіцяці прадугледжана ўсё ... Падрабязней »

Сабе, гімназіі, роднаму гораду

Лета — самы чаканы час у жыцці любога школьніка, таму што гэта самыя доўгія канікулы. Ёсць мноства варыянтаў, як іх правесці, але пытанне, што з заняткаў выбраць, каб займацца прывабнай і адначасова карыснай справай, хвалюе ўсіх. У любым выпадку летні адпачынак — лепшы час для ўмацавання свайго здароўя, папаўнення сіл, якія расходуюцца на працягу навучальнага года, развіцця творчых здольнасцей, адкрыцця новага ... Падрабязней »

Лета ў дазоры

Як правесці лета так, каб было цікава і карысна? Запрашаем пабываць разам з намі ў профільным лагеры “Дарожны дазор”. Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, жадаючых адпачыць у летнім азда­раўленчым лагеры дзённага знаходжання на базе Ахрэмаўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Браслаўскага раёна аказалася нямала. Бацькі, адпраўляючы сваіх дзяцей у лагер, упэўнены, што там яны адпачнуць, набяруцца сіл, аздаровяцца, будуць добра накормлены і, галоўнае, ... Падрабязней »