Архіў катэгорыі : Віцебшчына

Праектная дзейнасць у групе прадоўжанага дня

Актуальнасць чытання і фарміраванне чытацкай дасведчанасці стаіць востра ва ўсім свеце. Гэта пацвярджаюць і вынікі міжнародных даследаванняў PIRLS і PISA. Сучаснае грамадства зацікаўлена ў актыўным і разважлівым чытачы. Наша школа не стала выключэннем. Мы таксама хочам, каб нашы навучэнцы былі актыўнымі, думаючымі, удзячнымі чытачамі. Таму на інструктыўна-метадычнай нарадзе выхавальнікаў групы прадоўжанага дня было прапанавана гэтую праблему вырашаць праз праектную дзейнасць. ... Падрабязней »

Экалагічная адукацыя для ўстойлівага развіцця

Сфарміраваць беражлівыя адносіны да прыроды, павысіць экалагічную дасведчанасць навучэнцаў дапамагае сістэма работы, якая склалася ў Ноўкінскай сярэдняй школе Віцебскага раёна. Важная роля ў фарміраванні экалагічнай культуры ва ўстанове адукацыі адводзіцца класным ініцыятывам. Кожны клас выбірае сабе экалагічную ініцыятыву, над якой працуе на працягу навучальнага года. Напрамкі ініцыятыў вельмі разнастайныя, пры гэтым усе віды дзейнасці арыентаваны на экалагічнае выхаванне школьніка. Напрыклад, ... Падрабязней »

Веды. Талент. Прыгажосць

Менавіта такое трыадзінства характэрна для ўдзельніц конкурсу прыгажосці і творчасці “Міс адукацыя — 2018”, які прайшоў у Наваполацку ў рамках рэспубліканскай акцыі “Наваполацк — культурная сталіца Беларусі 2018 года”. Заснавальнікі конкурсу — аддзел адукацыі, спорту і турызму Наваполацкага гарвыканкама, гарадская арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Палац дзяцей і моладзі Наваполацка. Беларусь заўсёды славілася і славіцца сваімі жанчынамі-прыгажунямі, іх ... Падрабязней »

Крыніца творчасці

Крыніца — пачатак жыцця і жывога, пачатак новага і неспазнанага. Невядома, што цябе чакае за наступным паваротам, крутым схілам, высокай гарой ці спакойнай далінай… Працу настаўнікаў музычнай і харэаграфічнай накіраванасці сярэдняй школы № 6 Полацка можна параўнаць з крыніцай, свежай і бадзёрай, спакойнай і бурлівай, за якой заўсёды рушыць шэраг адкрыццяў, ведаў і поспеху. Крыніца нараджае маленькую рэчку і ставок ... Падрабязней »

Зорны час творчых і працавітых

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў абласнога этапу ІІІ Нацыянальнага чэмпіянату WorldSkills Belarus—2018 прайшла на Віцебшчыне. Маладосць не ведае слова “немагчыма”. Гэта час засваення вопыту, назапашанага папярэднімі пакаленнямі, і дзёрзкага палёту творчай думкі. Час, калі юнакі і дзяўчаты з гонарам уносяць свой першы прафесійны ўклад у будучыню нашай краіны — таму што няма вышэй звання, чым “чалавек працы”. Яго рукамі, ... Падрабязней »

Знаёмцеся: лідары новага пакалення

Самых ініцыятыўных, смелых і крэатыўных кіраўнікоў пярвічак грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ” і “БРПА” вызначылі на Віцебшчыне.  У абласным конкурсе “Лідар — новае пакаленне”, які з’яўляецца абласным этапам Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Лідар года — 2018”, прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 150 устаноў адукацыі. Лепшыя з лепшых па выніках раённых, гарадскіх і занальных этапаў — 10 актывістаў маладзёжнага руху разам са сваімі камандамі — ... Падрабязней »

У калейдаскопе будучых прафесій

Штогод у сакавіку ў Полацку больш за тысячу школьнікаў, будучых абітурыентаў, і іх бацькоў наведваюць Рэспубліканскую прафарыентацыйную выставу-прэзентацыю “Прафесійны калейдаскоп”. Арганізатарам мерапрыемства выступае рэсурсны цэнтр “Прафарыенцір” Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, які ў бягучым навучальным годзе праводзіў актыўную прафарыентацыю выпускнікоў школ у рамках сацыяльна значнага рэгіянальнага праекта “Паспяховы я — паспяховая краіна”. Выстава — своеасаблівы і красамоўны вынік гэтай ... Падрабязней »

Работа з адоранымі дзецьмі ў рэгіянальнай адукацыйнай сістэме

Адораным прынята называць таго, хто валодае арыгінальнасцю мыслення, гібкасцю розуму, умее знаходзіць альтэрнатывы вырашэння праблем, здольны да аналізу і сінтэзу пры рашэнні лагічных задач. Адоранае дзіця імкнецца да пошуку новай інфармацыі, новых ведаў, праяўляе звышадчувальнасць да праблемы, здольнасць да прагназавання, таму варта стварыць дакладную сістэму выяўлення і навучання адораных, якая будзе садзейнічаць эканамічнаму і культурнаму развіццю краіны. Мы прапаноўваем мадэль ... Падрабязней »

Тыдзень сюрпрызаў і адкрыццяў

Вучыцца павінна быць цікава. Толькі тады вучэнне можа быць паспяховым. Важнай умовай развіцця дзіцячай дапытлівасці, патрэбы самастойнага пазнання навакольнага свету, пазнавальнай актыўнасці і ініцыятыўнасці з’яўляецца стварэнне развіццёвага адукацыйнага асяроддзя. Адной з форм развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў з’яўляецца правядзенне прадметных тыдняў. І якраз праз гэтую форму работы мы можам захапіць практычна ўсіх дзяцей, стварыць умовы, пры якіх уся пачатковая школа будзе ... Падрабязней »

Волатаўская вытрымка і імкненне да перамогі

Першыя адкрытыя спаборніцтвы па пажарным кросфіце “Волат” прайшлі ў Віцебску ў рамках акцыі МНС “Бяспека ў кожны дом!”. Кросфіт… Малады від спорту з кожным днём набірае ўсё большую папулярнасць у нашай краіне. Стаўку на зацікаўленасць сучаснай моладзі элементамі цяжкай і лёгкай атлетыкі, гімнастыкі, паўэрліфтынга, гіравога спорту, якія спалучаюцца ў кросфіце, зрабілі і работнікі МНС. І не прагадалі. Першыя адкрытыя спаборніцтвы ... Падрабязней »