Архіў катэгорыі : Віцебшчына

У Полацку абмеркавалі становішча дзяцей у горадзе

Сярод гарадоў, якія далучыліся да Глабальнай ініцыятывы ЮНІСЕФ “Горад, дружалюбны да дзяцей”, Полацк першы правёў абмеркаванне даклада “Становішча дзяцей у горадзе Полацку”. Круглы стол сабраў членаў Каардынацыйнага камітэта па рэалізацыі ініцыятывы, спецыялістаў Полацкага раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікоў Міжнароднага асветніцкага грамадскага аб’яднання “АКТ”, Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, прадстаўнікоў гарадскога маладзёжнага парламента, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі дзіцячы фонд”, “Беларускі фонд ... Падрабязней »

Зоркі, бачныя здалёк

Трыумфам юнай вакалісткі з Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў Дар’і Крупскай завяршыўся ў Санкт-Пецярбургу Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці “Натхненне восені”. Беларуска пакарыла сэрцы гледачоў і атрымала самую высокую ацэнку журы. Дадому таленавітая дзяўчына прывезла не толькі дыплом І ступені, але і гран-пры фестывалю. Для Дар’і гэта не першы вопыт паспяховага ўдзелу ў конкурсах рознага ўзроўню. Летась яна перамагла на ... Падрабязней »

Выкарыстанне партатыўных персанальных камп’ютараў на ўроках інфарматыкі ў спецыяльнай школе для дзяцей з парушэннямі слыху

Выкарыстанне партатыўнай камп’ютарнай тэхнікі ў адукацыйным працэсе сучаснай школы з’яўляецца тэндэнцыяй сусветнага маштабу. У нашай школе з 2010/2011 навучальнага года пры вывучэнні некаторых тэм курса інфарматыкі сталі выкарыстоўваць асабістыя ноўтбукі навучэнцаў. Гэта дазваляе не толькі павысіць прадукцыйнасць урокаў, але і садзейнічае вырашэнню карэкцыйных задач. Галоўная асаблівасць адукацыйнага працэсу ў спецыяльнай школе — стварэнне ўмоў для рэалізацыі прынцыпу карэкцыйнай накіраванасці. Арганізацыйныя ... Падрабязней »

Сакрэт спартыўных перамог

Стан фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ва ўстановах адукацыі Віцебшчыны, а таксама вынікі арганізацыі летняга аздараўлення і працоўнай занятасці дзяцей і падлеткаў былі абмеркаваны на выязной калегіі ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ў Оршы. Удзельнікі калегіі наведалі гімназію № 2 і сярэднюю школу № 17, Цэнтральны гарадскі стадыён, Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці і будучую жамчужыну беларускай Поўначы — адзін з ... Падрабязней »

Няма чужога болю

Сям’я не толькі сацыяльны інстытут, яна заўсёды нешта большае. Менавіта тут мы робім першыя крокі, пазнаём свет чалавечых узаемаадносін, разумеем, што такое сяброўства, абавязак і давер, адказнасць і справядлівасць, клопат блізкага чалавека. Менавіта ў сям’ю мы спяшаемся з радаснай весткай, што сустрэлі сваю другую палавінку, яна раздзяляе нашы радасці і падтрымлівае ў самыя цяжкія хвіліны. Крыўдна і балюча, калі сям’ю ... Падрабязней »

Моладзь спрабуе крылы

Выступіць на абласной навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці “Эўрыка” сёлета імкнулася звыш за 800 чалавек. Конкурс вытрымаў толькі кожны дзясяты. Колькасць заявак на ўдзел штогод павялічваецца ўдвая. Што ж прываблівае маладых людзей у даследчыцкай дзейнасці? Прага пазнання Адвечная дамінанта чалавечага характару ўзроставым і сацыяльным рамкам непадуладная. Тым не менш вельмі яскрава яна праяўляецца якраз у пачатковай школе: дзяцей ... Падрабязней »

Таццяна ТРУШАНІНА: “Прафесійная адукацыя павінна быць канвертуемай”

Тэмпы сучаснай эканомікі, шырокамаштабнае пераўзбраенне прадпрыемстваў, неабходнасць інавацыйных тэхналагічных рашэнняў патрабуюць ад прафесійнай адукацыі дынамічнага развіцця і якасна новых падыходаў да падрыхтоўкі спецыялістаў. Народнай гаспадарцы рэспублікі патрэбна адноўленая структура кадраў, якая арганічна аб’ядноўвае ўсе катэгорыі работнікаў: ад навуковых дзеячаў да рабочых. Сёння з-за дэмаграфічных тэндэнцый многія навучальныя ўстановы сутыкаюцца з цяжкасцямі ў выкананні плана прыёму. Раней за ўсіх і найбольш ... Падрабязней »

“Добры дзень, пясочак!”

Дзеці з асаблівасцямі развіцця не могуць свядома выказваць свае эмоцыі ні ў гульні, ні ў маляванні, ні ў якой-небудзь іншай дзейнасці, але праз даступную ім дзейнасць у іх фарміруецца сфера адвольных эмоцый, стымулюецца іх разнастайнае праяўленне, фарміруюцца элементарныя навыкі зносін. Асноўная мэта карэкцыйнай работы псіхолага ў гэтым напрамку — развіццё эмацыянальнага інтэлекту дзіцяці. Першыя эмоцыі нараджаюцца разам з чалавекам. Эмоцыі ... Падрабязней »

Расказаць пра сябе ўсяму свету

У 2005 годзе ў мёрскай сярэдняй школе № 3 быў створаны клуб англійскай мовы “SMILE”. Сярод асноўных напрамкаў дзейнасці клуба — удзел у міжнародных інтэрнэт-праектах адукацыйнай сеткі iEARN, супрацоўніцтва з Пасольствам ЗША ў Рэспубліцы Беларусь па праграме “Future Leaders”. Школьнікі прымаюць таксама ўдзел у раённых і абласных навукова-практычных канферэнцыях, спрабуюць свае сілы на міжнародных конкурсах сачыненняў, выступаюць на канферэнцыях Беларускай асацыяцыі ... Падрабязней »

Экалогія, валеалогія і Правілы дарожнага руху

На працягу трох гадоў калектыў Ноўкінскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці працаваў над рэалізацыяй творчага праекта “Стварэнне эфектыўнай сістэмы здароўезберажэння і здароўезабеспячэння дзяцей дашкольнага ўзросту”. Перад педагогамі ўзніклі новыя задачы па пабудове мадэлі здароўезберажэння ва ўстанове, распрацоўцы сістэмы выкарыстання форм і метадаў нетрадыцыйнага аздараўлення дзяцей; стварэнні праграмна-метадычнага комплексу і ўкараненні лакальнай праграмы па валеалагічнай адукацыі дашкольнікаў “Я вывучаю і раблю сябе” ... Падрабязней »