Архіў катэгорыі : Віцебшчына

Не проста прыгажуні

Вясну педагогі Наваполацка вітаюць з асаблівым настроем, творчым энтузіязмам і натхненнем, тым больш што сёлета яна была адзначана выдатнай падзеяй — конкурсам прыгажосці і творчасці “Міс адукацыя-2015”! Сямнаццаць дзяўчат ва ўзросце да 31 года — настаўніцы пачатковых класаў, замежнай мовы, гісторыі, музыкі, выхавальніцы дашкольных устаноў, педагогі дадатковай адукацыі — сталі яго ўдзельніцамі. Конкурс праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў Года моладзі ў ... Падрабязней »

Вучыцца з радасцю!

Тыдзень пачатковай школы — асаблівы сярод усіх прадметных тыдняў. Гэта і адкрыцці, і святы, і прыгоды, і бязмернае задавальненне ад зносін і сумеснага правядзення часу. Менавіта такім атрымаўся Тыдзень пачатковых класаў у полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны. Пра тое, як падрыхтаваць і правесці тыдзень ярка і незабыўна, настаўнікі пачатковых класаў і выхавальнікі задумаліся задоўга да яго правядзення. ... Падрабязней »

Ад дзіцячага садка да школы

Праблема пераемнасці паміж дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыяй актуальная ва ўсе часы. Паняцце пераемнасці трактуецца як бесперапынны працэс развіцця, выхавання і навучання дзіцяці, які мае агульныя і спецыфічныя мэты для кожнага ўзроставага перыяду. Іншымі словамі, гэта сувязь паміж рознымі прыступкамі развіцця. Невыпадкова ў цяперашні час неабходнасць захавання пераемнасці і цэласнасці адукацыйнага асяроддзя належыць да найважнейшых прыярытэтаў развіцця адукацыі. Пераходны перыяд ... Падрабязней »

Свята творчасці і працы

У Віцебску прайшла выстава-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі вобласці Удзел у традыцыйным і самым папулярным у насельніцтва рэгіянальным кірмашы сёлета прынялі 24 установы прафесійна-тэхнічнай, 11 — сярэдняй спецыяльнай адукацыі, ВДУ імя П.М.Машэрава, 9 раённых аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, а таксама Сенненская школа-інтэрнат і Вялікалятчанскі дзіцячы дом. Жыхары і госці абласнога цэнтра заўсёды з нецярпеннем чакаюць і з задавальненнем далучаюцца да ... Падрабязней »

Ствараць дзень радасці і шчасця

Выхавальнік не толькі прафесія, гэта высокая місія, прызначэнне якой у стварэнні асобы, зацвярджэнні чалавечага ў чалавеку. Дзякуючы майстэрству выхавальніка, кожнае наведванне ўстановы дашкольнай адукацыі ператвараецца для дзіцяці ў дзень радасці і шчасця. Усяго ў Аршанскім раёне працуе 54 дашкольныя ўстановы і 14 вучэбна-педагагічных комплексаў “дзіцячы сад — школа”, у якіх выхоўваецца больш за 7000 дзяцей дашкольнага ўзросту. Займаюцца з імі ... Падрабязней »

Велікоднае яйка з пап'е-машэ

Вялікдзень — галоўнае хрысціянскае свята, карані якога ідуць у глыбокую старажытнасць. Гэта свята абуджэння прыроды, надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. Звычайна да Вялікадня гатавалася багата смачных страў, а асноўнымі атрыбутамі былі і застаюцца пафарбаваныя яйкі, куліч і пасха. Яйка заўсёды ўспрымалася як сімвал жыцця і ўрадлівасці. Выраб перад святам маімі навучэнцамі яек-сувеніраў у тэхніцы пап’е-машэ стаў добрай традыцыяй. Хаця праца ... Падрабязней »

Па заслугах і пашана

У Віцебскім раёне ўрачыста ўшанавалі лепшых прадстаўнікоў устаноў адукацыі, якія выявілі свае таленты, веды, неардынарныя здольнасці, мэтанакіраванасць і працавітасць, дасягнулі значных вынікаў у вучэбнай, творчай і спартыўнай дзейнасці. А нароўні з імі — бацькоў і педагогаў. Сустрэча адбылася ў раённым Доме культуры пры падтрымцы раённай арганізацыі “Белая Русь”. Дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу падтрымцы і развіццю адукацыі. Больш як 50 працэнтаў ... Падрабязней »

Добрая справа не можа быць маленькай

Чуласць, міласэрнасць, спачуванне — жыццёва неабходныя чалавеку і грамадству. На жаль, у наш час мы назіраем некаторы дэфіцыт гэтых якасцей. Вельмі істотна, каб дзеці ўмелі спачуваць не толькі адно аднаму, але і братам нашым меншым — жывёлам. Што такое міласэрнасць? Гэтае слова гаворыць само за сябе — мець добрае, мілае сэрца. Быць гатовым заўсёды дапамагчы, пашкадаваць, дараваць проста з пачуцця ... Падрабязней »

Любіць дзяцей, імкнуцца да ведаў

Удзельнікаў рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель” упершыню прымала Орша. Рэспубліканскі семінар-акцыя “Настаўнік года” — адукацыі Аршанскага раёна” прайшоў на базе сярэдняй школы № 13. Падзяліцца сваім вопытам прыехалі дзевяць настаўнікаў з усіх абласцей рэспублікі: настаўніца фізікі са Жлобіна Гомельскай вобласці Алена Ананчыкава, настаўніца рускай мовы і літаратуры Раманавіцкай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Святлана Германовіч, настаўніца біялогіі з Мінска Вольга Лагунова, настаўнік ... Падрабязней »

Сяброўства ў класе і з класам

Паспяховасць у навучанні залежыць ад шэрага фактараў, і роля класнага кіраўніка ў стварэнні станоўчай матывацыі да вучэбнай дзейнасці далёка не апошняя. І калі перад настаўнікам на ўроку стаіць мэта стварыць умовы для вучэбнай матывацыі ў працэсе навучання, то перад класным кіраўніком стаіць мэта захаваць тое, што зроблена кожным прадметнікам на сваім уроку і закладзена ў сям’і для стварэння пазнавальнага клімату ... Падрабязней »