Адукацыя на сучасным этапе мае на ўвазе фарміраванне не толькі прадметных, але і метапрадметных кампетэнцый, каб дасягнуць асобасных вынікаў. Гэтыя задачы знаходзяць адлюстраванне ў Адукацыйным стандарце агульнай сярэдняй адукацыі і прадугледжваюць засваенне навучэнцамі зместу адукацыйных праграм на базе аднаго, некалькіх або ўсіх вучэбных прадметаў. З 2019 года ў нашай школе рэалізуецца рэспубліканскі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў у ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Віцебшчына
Дзень свойскіх жывёл
Штогод ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень свойскіх жывёл. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадства да праблем аховы нашых меншых сяброў. У яслях-садзе № 8 Полацка дарослыя і дзеці з вялікім энтузіязмам падключыліся да ідэі незвычайна адзначыць свята. Мэта нашага праекта — развіваць сацыяльна-маральную пазіцыю дзіцяці шляхам фарміравання адказнага стаўлення да хатніх гадаванцаў. Задачы: выклікаць у дзяцей жаданне далучыцца да абмеркавання ... Падрабязней »
Быць ратавальнікам
Служба ў МНС — справа мужных, моцных духам людзей. Выратаваць з агню, вады і пры дарожнатранспартным здарэнні, адшукаць тых, хто заблукаў у лесе, зняць кацяня з дрэва — у названых і многіх іншых выпадках нам на дапамогу прыйдуць супрацоўнікі МНС. Калі запытацца ў навучэнцаў нашай школы, што яны ведаюць аб службе выратавання, у адказ пачуеце: “МНС — гэта крута!” І гэта ... Падрабязней »
Збяром карцінку разам
Слова “пазл” у тлумачальным слоўніку вызначаецца як настольная гульня, якая адносіцца да жанру галаваломкі. Яна ўяўляе сабой малюнак, падзелены на мноства фрагментаў рознай формы, што трэба сабраць разам. Маўленне дзіцяці з маўленчымі парушэннямі можна параўнаць з названай дзіцячай гульнёй. У нашым выпадку пазл — гэта пашырэнне слоўнікавага запасу, фарміраванне граматычнага ладу маўлення, уменне складаць аповед, авалоданне элементарнымі навыкамі гукавога аналізу ... Падрабязней »
Кампактна, але інфарматыўна
У аснове тэхналогіі візуалізацыі знаходзяцца розныя эфектыўныя спосабы апрацоўкі і кампаноўкі інфармацыі, якія дазваляюць яе “сціскаць”, іншымі словамі — прадстаўляць у кампактным, зручным для выкарыстання выглядзе. Прыёмы візуалізацыі маюць шмат пераваг: дапамагаюць навучэнцам правільна арганізаваць і аналізаваць інфармацыю, інтэграваць новыя веды, садзейнічаюць засваенню вялікага аб’ёму інфармацыі, дазваляюць звязваць атрыманую інфармацыю ў цэласную карціну. Распаўсюджанымі тэхнікамі візуалізацыі з’яўляюцца ментальныя карты, кросенс, ... Падрабязней »
Каб мова і музыка побач гучалі
“Чаму ж мне не пець? Чаму ж не гудзець? Калі ў маёй хатачцы парадак ідзець…”. Гэтыя словы з беларускай народнай песні мне так адпавядаюць! “Чаму?” — запытаецеся вы. А таму, што, працуючы ўжо трыццаць гадоў музычным кіраўніком у яслях-садзе № 7 Полацка, я сама з вялікім задавальненнем размаўляю па-беларуску, выкарыстоўваю ў сваёй рабоце беларускія народныя песні, развучваю з дзецьмі малодшага ... Падрабязней »
У педагогі — мэтанакіравана
Профільныя класы педагагічнай накіраванасці — эфектыўны спосаб арыентацыі вучняў на атрыманне запатрабаваных у рэгіёне спецыяльнасцей. Моладзь — гэта будучыня любой дзяржавы. Матываваная моладзь — яго прагрэсіўная будучыня! Сёння ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі ў цэнтры павышанай увагі — профільнае навучанне. Гэта абумоўлена неабходнасцю ўжо ў школьныя гады стварыць умовы для паспяховага асобаснага самавызначэння, дапамагчы навучэнцам усвядоміць адказнасць за рэалізацыю сваіх планаў ... Падрабязней »
Маленькая пчала вялікую карысць прыносіць
Каб стаць пчаляром, трэба грунтоўна ведаць жыццё пчол. Гэта першая і вельмі важная ўмова. Але, аказваецца, адных агульных ведаў недастаткова. Неабходна яшчэ ўмець працаваць на пчальніку. Невыпадкова кажуць: добры пчаляр найперш добры практык. Пчалярства не такая простая справа, як можа здацца на першы погляд. Асвоіць яго за 2—3 дні яшчэ нікому не ўдавалася. У Роска-Сялецкай сярэдняй школе Аршанскага раёна з 1 ... Падрабязней »
23 каласы сямейнага вянка
Сёння прафесія прыёмных бацькоў настолькі ж вядомая, рэгламентаваная, распаўсюджаная, як прафесія настаўніка ў школе, выхавальніка ў дашкольнай установе, іншага педагагічнага работніка. 13 гадоў назад, калі мы з мужам Рыгорам пачыналі работу ў якасці бацькоў-выхавальнікаў дома сямейнага тыпу Глыбоцкага раёна, гэты кірунак быў яшчэ даволі новым, не правераным на практыцы ў нашым раёне. Аднак нам заўсёды хацелася мець вялікую сям’ю, рабіць шчаслівымі ... Падрабязней »
Сямейны клуб “Праменьчык” аб’ядноўвае дзіцячы сад і сям’ю
Віктор Гюго заўважыў: “Пачаткі, закладзеныя ў дзяцінстве чалавека, падобныя да выразаных на кары маладога дрэва літар, якія растуць разам з ім, складаюць неад’емную частку яго”. З гэтым нельга не пагадзіцца. Праўда, з невялікім удакладненнем: роля сям’і ў выхаванні дзяцей застаецца вызначальнай, нават калі дзіця наведвае дзіцячы сад. Дома дзіця праводзіць прыкладна дзве трэці свайго часу. Тут яно гуляе, чытае, малюе, адпачывае, ... Падрабязней »