Архіў катэгорыі : Рознае

Лыжню! Дай лыжню!

Раніца пачынаецца з… кавы? Не сёння! Лепш выберу пад’ём у 7.30 — і гайда на першы ўрок! Гэты зімовы дзень падрыхтаваў для мяне менавіта такі расклад, нягледзячы на тое, што школу я скончыў даўно. Падстава для запозненага вяртання належная: дзесяцікласнікі гімназіі № 8 Мінска адкрываюць лыжны сезон! — Абавязкова прыходзьце! Якраз надвор’е не падкачала, а ноччу яшчэ снегу нападае, — напярэдадні ... Падрабязней »

Давайце пагуляем!

Сумесная дзейнасць выхавальнікаў ясляў-сада № 4 Ганцавіч Т.У.Каваль і Л.К.Дайлід, а таксама настаўніка-дэфектолага С.М.Васілевіч будуецца на аснове гульнявога метаду, паколькі менавіта праз гульнявую дзейнасць малышы пазнаюць свет, вучацца кантактаваць, развіваюцца як асобы. Работа педагогаў з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі маўлення накіравана на фарміраванне правільнага маўлення. Гэтаму ўдзяляецца вялікая ўвага на працягу ўсяго дня. Зрабіць заняткі цікавымі, але не забаўляльнымі, эфектыўнымі, а не эфект­нымі, ... Падрабязней »

Майстар-клас як стымул да творчага развіцця

У Слаўгарадскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці прайшоў раённы этап рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Майстар-клас: практычнае ўвасабленне творчых ідэй”. У конкурсе прынялі ўдзел тры педагогі нашай установы па мастацкім профілі. Яны трансліравалі свой вопыт у рэалізацыі сучасных педагагічных падыходаў у навучанні, развіцці і выхаванні навучэнцаў сродкамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Майстар-клас па тэме “Зімовы пейзаж”, выкананы на спіле дрэва, прадставіла педагог дадатковай адукацыі ... Падрабязней »

Цуды рукамі дзяцей

Кожнае дзіця — гэта маленькі чараўнік, які імкнецца ствараць цудоўныя рэчы. Хто з нас не любаваўся прыгожымі дыванамі, сурвэткамі, габеленамі! Але тое, што гэтыя рэчы можна стварыць сваімі рукамі, а тым больш рукамі дзяцей, ведае не кожны. Работа па навучанні выхаванцаў дзіцячаму ручному ткацтву ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Сонейка” Капыля вядзецца на працягу 4 гадоў. Дзеці займаюцца ткацтвам з ... Падрабязней »

Ствараем сучасныя сюжэтна–ролевыя гульні

Гульня займае важнае месца ў развіцці і самарэалізацыі дзяцей, пазнанні навакольнага свету, калі яны яшчэ не асвоілі словы і не ўсвядомілі сацыяльныя ролі і правілы. Падчас настольных, рухавых і камп’ютарных гульняў у хлопчыкаў і дзяўчынак развіваюцца мысленне, памяць, логіка, спрытнасць, уважлівасць і многія іншыя карысныя якасці. Тым не менш менавіта сюжэтна-ролевыя гульні дапамагаюць дзецям увайсці ў свет дарослых, засвоіць узоры ... Падрабязней »

Адкрываем новае ў вядомым

Навукова-даследчая лабараторыя “Тэорыя і практыка літаратурнай творчасці” як сродак развіцця камунікатыўных і агульнакультурных кампетэнцый вучняў Найважнейшай задачай школы з’яўляецца гуманізацыя адукацыі і фарміраванне сацыяльна свядомай асобы праз адукацыйныя, развіццёвыя і выхаваўчыя кампаненты. І калі адукацыйныя і развіццёвыя задачы вырашаюцца на прадметах любога цыкла, то выхаваўчыя перш за ўсё на ўроках гуманітарнага кірунку. Дзе, як не на ўроках мовы, літаратуры, гісторыі, ... Падрабязней »

Зрабіць шчаслівым кожнае дзіця

Шосты школьны дзень — важная частка адукацыйнага працэсу. Задача педагогаў — эфектыўна арганізаваць выхаваўчую работу ў гэты дзень. Наша ўстанова працуе па тэматычных тыднях, таму суботнія мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з іх тэматыкай. Важнае месца ў арганізацыі школьнай суботы займае сумесная работа з бацькамі вучняў. Не сакрэт, што некаторыя мамы і таты асноўную ўвагу ўдзяляюць павышэнню паспяховасці дзяцей, а не ... Падрабязней »

Быць здаровым, жыць актыўна — гэта стыльна, пазітыўна

На сучасным этапе развіцця нашага грамадства ставіцца задача выхавання здаровых, рознабакова развітых людзей, якія валодаюць высокай разумовай і фізічнай працаздольнасцю. Для паспяховага вырашэння гэтай задачы важна, як гаворыцца, берагчы здароўе змоладу, таму педагагічны калектыў ясляў-сада № 8 Полацка ўдзяляе вялікую ўвагу гэтай праблеме, выкарыстоўваючы разнастайныя формы работы з выхаванцамі. Для вырашэння задач па здаровым ладзе жыцця быў распрацаваны і праведзены ... Падрабязней »

Схільнасць да навукі

Далучаць дзяцей да даследаванняў, пошуку рашэнняў і аналізу, працаваць з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі — значыць выхоўваць таленавітую пісьменную моладзь. Гэта і ёсць галоўная задача, якую ставіць перад сабой конкурс навукова-даследчых работ навучэнцаў “Свет праз культуру”. Конкурс навукова-даследчых работ “Свет праз культуру” — адзін з самых маштабных і значных конкурсаў Чыгуначнага раёна Гомеля. Традыцыйна ён праходзіць у снежні напярэдадні навагодніх ... Падрабязней »

Чалавек, які стварае вакол сябе цэлы свет

За шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм педагог дадатковай адукацыі Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Мікалай Кузьміч Дуброва быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Мікалай Кузьміч вядомы як адзін з вядучых майстроў сучаснага жывапісу не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яго творы знаходзяцца ў дзяржаўных галерэях і музеях Украіны, Расіі, прыватных калекцыях Германіі, Галандыі, Італіі, Ізраіля, ... Падрабязней »