Архіў катэгорыі : Міншчына

З дзённіка сяброўскай сустрэчы

Сярэдняя школа № 97 Мінска (Кастрычніцкі раён) з 2001 года ўдзельнічае ў міжнародных злётах школьнікаў гарадоў-герояў. Гэта стала неад’емнай традыцыяй школы. З 24 верасня па 26 верасня наша дэлегацыя ў складзе настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Настассі Артураўны Гарцуевай (кіраўніка дэлегацыі), навучэнцаў 11 “А” класа Ксеніі Кухарук, Паліны Сянькевіч і Кацярыны Стром (юных міратворцаў) прынялі ўдзел у Міжнародным злёце школьнікаў гарадоў-герояў ... Падрабязней »

Гульня ў лялек

Здаецца, ужо стала традыцыйным асвятляць дзейнасць музея — пакоя маці на базе сярэдняй школы № 42 Мінска напярэдадні 14 кастрычніка, Дня маці. І гэты год не стаў выключэннем. 10 кастрычніка 2018 года ў рамках пашырэння музейнай прасторы ў сценах гэтай сталічнай школы адкрыліся новыя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі ўзнікнення і існавання лялек, а таксама Году малой радзімы. Чаму ж лялечная экспазіцыя ... Падрабязней »

Увойдзем у свет кнігі разам

Адсутнасць цікавасці да чытання і кнігі ў сучасных школьнікаў — адна з галоўных праблем, якія хвалююць мяне як педагога. Мала хто памятае, што кніга — гэта не толькі крыніца ведаў, але і магчымасць правесці час цікава, з карысцю. Такая праблема так ці інакш уплывае на далейшае развіццё і навучанне дзіцяці. Педагагічны праект “Фарміраванне ўстойлівай цікавасці навучэнцаў да кнігі і чытання ... Падрабязней »

Па вуліцах горада ў Дзень ведаў

2018 год аб’яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы. У кожнай навучальнай установе падрыхтоўка першага ўрока, які праходзіў пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”, была асаблівай. Для многіх школьнікаў нашай краіны, якія жывуць у вялікіх гарадах, успрыманне сваёй малой радзімы можа быць лакалізавана часткай горада — раёнам, мікрараёнам, вуліцамі, дзе размешчаны школа і дом. Назвы вуліц, па якіх кожны дзень ... Падрабязней »

Прафсаюзны ўрок для будучых настаўнікаў

Гасцявы ўрок для першакурснікаў Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…” прайшоў у штаб-кватэры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Яго арганізатарам выступіў Мінскі гарадскі камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Ільіна, старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Мікалай Беланоўскі, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі ... Падрабязней »

Сад натхнення

Лепшым упрыгажэннем жыцця з’яўляюцца кветкі. Штодзённа яны радуюць нас яркімі фарбамі і цудоўным пахам. Няма ніводнага мастака ці паэта, спевака або дызайнера, які хаця б аднойчы не звярнуўся да багатай кветкавай палітры. Не ўяўляюць сваё жыццё без усмешак фіялак, ганаровых руж, сарамлівых прымул і педагогі сталічнай школы № 21 імя М.Ф.Гастэлы, таму творча і адказна падыходзяць да добраўпарадкавання прышкольнай тэрыторыі, ... Падрабязней »

Праца ў радасць — гэта “Крута”

Чым улетку заняцца дзіцяці, калі яно хоча адпачываць і адначасова працаваць, зарабляючы грошы? Адказ просты: дзіцячы лагер працы і адпачынку “Крута”на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Арт” Першамайскага раёна сталіцы. Лагер “Крута” — гэта месца, дзе ўвасабляюцца мары падлетка ад 14 да 17 гадоў. З раніцы ён прыходзіць туды, як на сапраўднае і паўнавартаснае працоўнае месца — шчыруе ... Падрабязней »

Ад тэатра — да музыкі

Выхаванне творчай асобы дашкольніка адбываецца праз сістэмнае далучэнне яго да музычна-тэатралізаванай дзейнасці, якая забяспечвае гарманічнае развіццё. Я прапаную новы падыход да паэтапнага развіцця музычных здольнасцей выхаванцаў. Стварыць умовы Адной з найважнейшых умоў для арганізацыі дзейнасці з’яўляецца стварэнне навакольнага прадметна-развіццёвага асяроддзя. Створаныя ў групах цэнтры актыўнасці тэатралізаванай накіраванасці, іх напаўненне прадугледжваюць развіццё ў выхаванцаў не толькі тэатральных, але і музычных здольнасцей. ... Падрабязней »

SmartLeta

У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” Мінска (Ленінскі раён сталіцы) год назад стартавала і працягваецца па гэты дзень гульня, правілы якой падобны на правілы гульні “Сіні кіт”, толькі мэты носяць зусім іншы характар. Педагогі, як ніхто іншы, разумеюць усю сілу віртуальнага ўплыву на сучасную моладзь, таму быў неабходны праект, які зможа навучыць дзяцей выкарыстоўваць інтэрнэт і кантраляваць інфармацыйныя ... Падрабязней »

Горад у сонечных промнях

У Мінску праходзіць гарадскі агляд-конкурс “Формула саду — 2018” на лепшы праект па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый устаноў адукацыі. З 23 ліпеня па 3 жніўня журы конкурсу ацэньвала арганізацыю, добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый устаноў адукацыі, прадстаўленых на конкурсе. Арганізатары — камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Мінскі дзяржаўны турыстычна-экалагічны цэнтр дзяцей і ... Падрабязней »