Архіў катэгорыі : Міншчына

Фестываль дзіцячага тэатра

Фестываль дзіцячых тэатральных калектываў “Малая Сакавіца” адбыўся ў Маладзечне напярэдадні Міжнароднага дня тэатра. Для ўдзелу ў фестывалі было заяўлена 15 тэатральных пастановак. У фінал выйшлі 9 лепшых калектываў. Напрыканцы сакавіка на сцэне гімназіі № 10 Маладзечна адбыўся фінал фестывалю дзіцячых тэатральных калектываў горада і раёна “Малая Сакавіца”. Арганізатарам конкурсу стаў Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”. Для ўрачыстага адкрыцця ... Падрабязней »

Зрабіць правільны выбар

У Салігорскім дзяржаўным педагагічным каледжы вядзецца мэтанакіраваная работа па забеспячэнні якаснай падрыхтоўкі навучэнцаў да будучай прафесійна-педагагічнай дзейнасці. Гэтая работа праходзіць як у рамках аўдыторнай падрыхтоўкі (вывучэнне дысцыплін прафесійнага цыкла, арганізацыя лабараторных практыкумаў, семінараў, майстар-класаў, трэнінгаў, кансультацый і г.д.), так і непасрэдна на базе практыкі (правядзенне і аналіз розных форм адукацыйнай дзейнасці). Як правіла, практычная падрыхтоўка навучэнцаў служыць сувязным звяном паміж ... Падрабязней »

Віват, навука!

У гімназіі № 37 Мінска з мэтай папулярызацыі дасягненняў навукі, фарміравання ў вучняў цікавасці да навуковага пошуку прайшоў Дзень навукі. “Мода на інтэлект” — пад такім лозунгам былі арганізаваны ўсе мерапрыемствы гэтага дня. Дзень пачаўся з займальнай пяціхвілінкі, калі навучэнцы старшых класаў у пачатку першага ўрока прадэманстравалі навучэнцам хімічныя і фізічныя доследы, змадэлявалі вывяржэнне вулкана і іншыя цікавыя прыродныя з’явы. ... Падрабязней »

Мінск у мініяцюры

Напрыканцы мінулага тыдня ў сталічнай школе № 25 прайшоў першы гарадскі лега-фестываль “Мінск — мой горад”. Дзякуючы навучэнцам 1—4 класаў з трыццаці адной школы Мінска, якія з задавальненнем бавяць вольны час з канструктарам Lego, кожнаму жадаючаму прадаставілася магчымасць убачыць у сценах адной школы самыя вядомыя славутасці, якімі ганарыцца Беларусь, а таксама тыя, пра якія вядома мала. А яшчэ завітаць у ... Падрабязней »

Па правільнай дарозе

Нядаўна ў Беразіно адбылася 9-я абласная алімпіяда па Правілах дарожнага руху. Дарэчы, такое мерапрыемства праводзіцца толькі ў Мінскай вобласці, і з кожным годам цікавасць да яго з боку вучняў толькі ўзрастае. Абласной алімпіядзе папярэднічаюць раённыя (гарадскія) этапы, у якіх прымаюць удзел навучэнцы ўсіх устаноў адукацыі Міншчыны. У 9-й абласной алімпіядзе прынялі ўдзел 69 вучняў 5—7 класаў з 23 раёнаў вобласці ... Падрабязней »

Прыстанішча, дзе сэрца званчэйшыя песні вядзе…

Менавіта гэтыя і многія іншыя трапныя і задушэўныя словы народнага паэта Беларусі Максіма Танка прагучалі ў Сваткаўскай сярэдняй школе імя Максіма Танка з нагоды доўгачаканай падзеі ў гісторыі школы і наогул усяго Мядзельскага раёна — адкрыцця школьнага літаратурна-краязнаўчага музея народнага паэта. Радзіма і паэзія — дзве невычэрпныя крыніцы, мацаваўшыя нашага славутага земляка. Да апошніх дзён свайго жыцця паэт застаўся верны ... Падрабязней »

Лепшае ад лепшых, або Фестываль педагагічнага майстэрства

У Дзяржынскім раёне прайшоў фестываль педагагічнага майстэрства “Лепшае ад лепшых” абласнога клуба “Флагман”. Супрацоўніцтва абласнога клуба педагагічных работнікаў “Флагман” і Дзяржынскага раёна ўжо стала добрай традыцыяй. Фестываль педагагічнага майстэрства “Лепшае ад лепшых”, які адбыўся на базе сярэдняй школы № 1 Фаніпаля, сабраў больш за 90 удзельнікаў: кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў устаноў адукацыі, настаўнікаў матэматыкі, фізікі, інфарматыкі, гуманітарных дысцыплін, пачатковых класаў, ... Падрабязней »

Новая прыступка майстэрства

Навучэнцы сярэдняй школы № 145 — Аліса Буката (4 “А” клас ), Лізавета Лаўрэнава (4 “В”) і Алег Ларчанка (3 “Б”) — падняліся яшчэ на адну, вельмі важную ў іх жыцці і ў жыцці школы прыступку майстэрства. Дзеці годна выступілі на XVIII Адкрытым гарадскім конкурсе салістаў і фестывалі ансамбляў і аркестраў “Я іграю джаз”. Конкурс-фестываль праходзіў у Мінскім гарадскім палацы ... Падрабязней »

Шураві. Погляд з 2014-га

Другі год  інтэрнэт-лабараторыяй “КЛІА” гімназіі № 22 Мінска рэалізуецца адкрыты праект “Мы — інтэрнацыяналісты”, накіраваны на пашырэнне ведаў вучняў аб ваенна-палітычных падзеях XX стагоддзя. У рамках праекта прайшоў адкрыты інтэрнэт-конкурс “Шураві – 2014”, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 25-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. Праект “Мы — інтэрнацыяналісты” рэалізуецца пад патранажам Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане “Памяць” Беларускага саюза ветэранаў ... Падрабязней »

Дзень самакіравання па-англійску

У ваенным гарадку “Уручча”, у сярэдняй школе № 94 Мінска прайшоў Тыдзень замежных моў — англійскай і нямецкай. І прайшоў ён настолькі ярка, што абыякавых і няўцягнутых у яго не засталося. Удзельнічалі ўсе! Прыйшоўшы ў школу раніцай у панядзелак, навучэнцы і іх бацькі былі здзіўлены тым, што родная школа сустракала іх замежнай мовай: таблічкі на кожным кабінеце школы былі заменены ... Падрабязней »