Архіў катэгорыі : Міншчына

Дзесяцігоддзе Аграсацыяпраекта

Пры ўдзеле дабрачыннага фонду “Дзіцячыя дамы Беларусі” (Галандыя) у Капыльскай дапаможнай школе-інтэрнаце Мінскай вобласці цягам 10 гадоў рэалізоўваецца Аграсацыяпраект. Яго асноўная задача заключаецца ў навучанні дзяцей навыкам самастойнага жыцця, падрыхтоўцы да працоўнай і прафесійнай дзейнасці, фарміраванні культуры сямейных адносін. У 2002 годзе ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама падтрымала ініцыятыву старшыні фонду “Дзіцячыя дамы Беларусі” Марыі Элізабэт Схраверус-Нікерк па рэалізацыі спецыяльнага праекта ў Капыльскай ... Падрабязней »

Заўтра фарміруецца ў сям’і

На базе Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя адбылося пасяджэнне абласнога савета па каардынацыі работы з сям’ёй з удзелам спецыялістаў упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра. Праблемы крызісу сям’і і звязаныя з імі дэмаграфічныя праблемы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ўсіх сацыяльных і палітычных інстытутаў. Статыстыка прымушае задумацца: у Мінскай вобласці колькасць разведзеных за першае паўгоддзе 2013 года склала 56 825 чалавек, ... Падрабязней »

Тэрыторыя ініцыятывы і творчасці

Больш за дзесяць гадоў дзейнасць Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра скіравана на павышэнне кампетэнтнасці педагагічных работнікаў у міжкурсавы перыяд, аказанне адраснай метадычнай дапамогі ў адпаведнасці з сучаснымі адукацыйнымі патрабаваннямі. Таксама адзін з прыярытэтных кірункаў работы цэнтра — каардынацыя дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На сёння сетка ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Міншчыны — гэта 30 шматпрофільных устаноў, 14 ... Падрабязней »

Свабода творчай энергіі

Тэатр у навучальнай установе не такая ўжо рэдкасць. У Мінскай вобласці толькі са званнем “узорны” ў гімназіях і школах працуюць 7 тэатральных калектываў. Чаму ў школах узнікаюць тэатры? Прычын шмат. Гэта падымае прэстыж школы. Мудрыя і прадбачлівыя дырэктары падтрымліваюць работу з юнымі тэатраламі, таму што разумеюць, што спектаклі дзіцячых і юнацкіх тэатраў робяць іх установу адукацыі менш афіцыйнай, тэатр дапамагае ... Падрабязней »

Харчаванне і яго роля ў захаванні здароўя дзяцей

Дзіцячы арганізм адрозніваецца ад дарослага больш інтэнсіўным абменам рэчываў. Харчаванне істотна ўплывае на развіццё мозгу і інтэлект дзіцяці, на функцыянальны стан цэнтральнай нервовай сістэмы, на працэсы росту і развіццё юнага арганізма, павышае ўстойлівасць яго да розных захворванняў. Роля харчавання ў сучасных умовах узрастае ў сувязі з паскораным фізічным развіццём. Каб паўнавартасна развівацца, на працягу дня дзіця павінна атрымліваць неабходны для ... Падрабязней »

Настаўнік з вялікім сэрцам

У сталічнай гімназіі № 41, якая носіць імя вядомага беларускага педагога Валянціна Сярэбранага, нядаўна быў адкрыты музейны стэнд, які расказвае пра яго жыццё і працу. Тут прадстаўлены фотаздымкі з вучнямі розных гадоў (ён на працягу 1970—2006 гадоў выкладаў у многіх школах Мінска, у тым ліку ў сярэдніх школах №№ 106, 117, 131, 41 і 85). На паліцах — падшыўкі газет ... Падрабязней »

На карысць вучэбнаму працэсу

За апошняе дзесяцігоддзе на Міншчыне 236 навучальных устаноў былі закрыты і 112 — рэарганізаваны. Школьнікаў у сталічнай вобласці паменшала на трэць: у 2003 годзе іх было 205 тысяч, а ў 2013 — усяго 137,7 тысячы. Між тым працэс аптымізацыі пазітыўны ў тым выпадку, калі дэталёва прадуманы мерапрыемствы па мінімізацыі негатыўных наступстваў, звязаных з закрыццём навучальных устаноў. Безумоўна, аптымізацыя ўстаноў адукацыі ... Падрабязней »

Захопленыя прафесіяй

Нягледзячы на падзенне прэстыжу настаўніцкай прафесіі, і сёння ёсць людзі, для якіх вучыць дзяцей — гэта прызванне. Праводзячы ананімнае анкетаванне бацькоў з магістранткай БДПУ Фань Інь, пабывала ў сярэдняй школе № 175 на ўскрайку Мінска. Светлая і чыстая школа прыемна ўразіла. Мы прыйшлі без папярэдняй дамоўленасці. Аказалася, што дырэктар школы Ігар Уладзіміравіч Крыванос кожную раніцу сустракае навучэнцаў і настаўнікаў у ... Падрабязней »

Як стаць лідарам беларускай навукі?

Летняя школа “Першыя крокі ў навуку” прайшла ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Яе ўдзельнікамі сталі старшакласнікі, якіх цікавілі адказы на канкрэтныя пытанні: “Як стаць лідарам айчыннай навукі і трапіць у Нацыянальную акадэмію навук?” Летняя школа “Першыя крокі ў навуку” арганізавана сумесна з Саветам маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ужо не першы год яна дае магчымасць школьнікам на ... Падрабязней »

І вучылішча звонкае рэха застанецца навечна ў сэрцы…

У Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы адбыўся ўрачысты выпуск 46 кадэтаў з удзелам начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіны Мікалаеўны Казак, начальніка аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама Івана Антонавіча Дзермана, прадстаўнікоў РАУС, ваенкамата, ветэранаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта ўжо другі кадэцкі выпуск: дарогу ведаў летась паспяхова асвоілі 35 выпускнікоў. Ва ўстановы вышэйшай адукацыі паступіў 21 чалавек, у тым ліку 14 дзяцей паступілі ... Падрабязней »