Архіў катэгорыі : Міншчына

Гімназічная зорачка

Яўген — незвычайна таленавіты падлетак з высокімі матэматычнымі здольнасцямі. Гэта неаднаразовы пераможца раённых, абласных, міжнародных конкурсаў і алімпіяд па матэматыцы. Сваю скарбонку перамог за гады навучання ў гімназіі ён папоўніў дыпломамі I, II, III ступені абласнога ўзроўню.  Настаўнікі гімназіі адзначаюць, што Яўген адрозніваецца сціпласцю і інтэлігентнасцю. Яму споўнілася шаснаццаць гадоў, але, размаўляючы з ім, разумееш, што гэта разумны, прынцыповы і ... Падрабязней »

Творчы тандэм

Настаўнік… Слова незвычайнае, асаблівае. Настаўнік — гэта не той, хто мае дыплом аб адпаведнай адукацыі, а той, хто з душой аддаецца сваёй справе, справе выхавання дзяцей. Чалавек, здольны запаліць у навучэнцах агеньчык пазнання, сфарміраваць жаданне і ўменне вучыцца, а таксама выхаваць у дзяцей маральныя і грамадзянскія пачуцці. У навучэнцаў пачатковых класаў звычайна адзін настаўнік. Менавіта ён адыгрывае галоўную ролю ў ... Падрабязней »

Усе дарогі вядуць да Настаўніка

З дзяцінства нам кажуць: настаўніцтва — прэстыжная прафесія, адна з самых важных у свеце. Бясспрэчная ісціна. У Беларусі настаўнікамі становяцца па закліку сэрца. Пацвярджае гэта прыклад тых, хто большую частку свайго жыцця аддаў школе і дзецям. У кожнай школе прыход новага настаўніка выклікае фурор: школьнікі абмяркоўваюць “навічка” з усіх бакоў. Але мала каму прыходзіць у галаву больш даведацца пра тых настаўнікаў, якія ўжо ... Падрабязней »

Баль робатаў наведалі “Цмокі”

Многім вядома, што ў Мінску зараз праходзіць навукова-папулярная інтэрактыўная выстава “Баль робатаў — 2”. За тры тыдні яе наведалі ўжо каля васьмі тысяч чалавек. А нядаўна гасцямі гэтай незвычайнай выставы сталі гульцы баскетбольнага клуба “Цмокі-Мінск”. Атлеты не толькі пазнаёміліся з робатамі, але з адным з іх — робатам Кукам — нават згулялі ў баскетбол. Некаторыя баскетбалісты прыйшлі на выставу са ... Падрабязней »

…І зноў звініць званок

…І зноў звініць званок з урока. Але заўтра — новы ўрок, і паслязаўтра ўрок. Усе яны розныя, але ў кожным з іх павінна быць іскрынка. І галоўная задача настаўніка — знайсці гэтыя іскрынкі. Навучаючы, настаўнік вучыцца і сам. Так, у гэтай прафесіі шмат цяжкасцей. Але толькі ў ёй можна рэалізаваць свой творчы патэнцыял, атрымаць зарад энергіі для руху наперад, адчуць ... Падрабязней »

Перавернуты ўрок у дзеянні

У 2015/2016 навучальным годзе ў многіх школах Беларусі адкрыліся профільныя класы або пашырыўся спектр ужо існуючых профіляў. Я працую ў профільных класах, дзе вывучаецца біялогія на павышаным узроўні. Назіраючы за працэсам засваення праграмнага матэрыялу навучэнцамі, зрабіла галоўную выснову: каб лепш засвоіць прадмет, яго асноватворныя веды, неабходна проста больш яго вучыць. Профільныя класы ў адрозненне ад базавых вывучаюць прадмет чатыры гадзіны ... Падрабязней »

Як ствараецца інтэлектуальная прастора

Як заахвоціць вучняў і настаўнікаў да навукова-даследчай дзейнасці? Як ператварыць працу над навуковай работай з цяжкага настаўніцка-вучнёўскага абавязку ў натхняльны агульнагімназічны працэс? Здаецца, адказы на гэтыя няпростыя пытанні ведаюць настаўнікі і вучні адной прысталічнай гімназіі. Навука — справа, канечне, не для ўсіх. Каб сур’ёзна займацца тэмай, угрызацца ў яе з няспынным імпэтам і маладой адвагай, патрэбна і асаблівая матывацыя, і ... Падрабязней »

Не прайсці міма

Ёсць веды, ад якіх залежыць жыццё. Не толькі сваё, але і жыццё чалавека, які, магчыма, сустрэўся на вашым шляху абсалютна выпадкова. Галоўнае — не прайсці міма. У гэтым упэўнены ўдзельнікі гарадскога злёту-конкурсу атрадаў міласэрнасці “Экстрэмальная сітуацыя. Першая дапамога”, які прайшоў 27 студзеня ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Юнакі і дзяўчаты з дзевяці раёнаў сталіцы прадэманстравалі не толькі тэарэтычныя ... Падрабязней »

У новы год са старымі сябрамі

Мне падаецца, што ўсе настаўнікі і вучні Мінска ведаюць, што ў самым сэрцы нашай сталіцы знаходзіцца адзін са старэйшых літаратурных музеяў краіны — Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, але не ўсе ведаюць, што гэта і адзін з самых сучасных музеяў Беларусі, у якім працуюць незвычайныя людзі: прафесіяналы, крэатыўныя, чулыя і адданыя. Гімназіі № 37, у якой я працую настаўніцай беларускай ... Падрабязней »

Першыя крокі да здароўя — у школе

Вялікая ўвага сёння ў сучаснай школе ўдзяляецца праблеме павышэння рухальнай актыўнасці навучэнцаў. У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi абавязаны клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага, фізічнага развіцця і самаўдасканалення. Увядзенне ў практыку работы школ разам з іншымі формамі арганізацыі рухальнай дзейнасці вучняў гімнастыкі да заняткаў і рухальных ... Падрабязней »