Архіў катэгорыі : Міншчына

Размаўляць на мове Гётэ

З кожным годам становіцца відавочным павелічэнне ролі і значнасці валодання замежнай мовай. Для якаснага яе вывучэння важнымі з’яўляюцца не столькі веды па граматыцы і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу, колькі рэальныя зносіны з носьбітамі мовы, якая вывучаецца. Такія зносіны — гэта заўсёды каштоўны вопыт як для настаўнікаў, так і для вучняў. Атрымаць такі вопыт змаглі настаўнікі нямецкай мовы ўстаноў адукацыі Нясвіжскага раёна, ... Падрабязней »

Чытаючы нямецкіх класікаў, удасканальваем мову

Сёння ўвазе педагогаў (ды і ўсіх тых, хто жадае вывучыць мову самастойна) прадстаўляецца мноства розных методык і прыёмаў удасканалення моўных ведаў і ўменняў. Кожны можа выбраць для сябе найбольш зручны і цікавы варыянт. Але, канечне, вывучэнне замежнай мовы патрабуе выкарыстання не адной, а некалькіх методык. І чым больш іх у арсенале выкладчыка, тым больш якасна і цікава праходзіць адукацыйны працэс. ... Падрабязней »

Калі прапусціў урок…

Кожны настаўнік шукае і выкарыстоўвае перадавыя тэхналогіі для вырашэння розных праблем, бо прагрэс не стаіць на месцы. Дабраўся ён і да школ. Ужо нікога не здзівіш наяўнасцю мультымедыйнай дошкі і камп’ютара. Але як зрабіць, каб гэтая цуда-тэхніка правацавала на карысць? Для гэтага неабходна цікавая справа, якая захопіць навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў. Неабходна стварыць умовы для фарміравання ІКТ-кампетэнцый вучня. Як мага ... Падрабязней »

Як спасцігнуць свет культуры?

Эканамічныя і сацыяльныя катаклізмы, што напаткалі нашу краіну на працягу жыцця апошніх трох пакаленняў, прывялі да змянення, змяншэння і нават да страт эстэтычных каштоўнасцей, разрыву ў пераемнасці паміж пакаленнямі ў сферы культуры і маралі. На першае месца ставяцца матэрыяльныя праблемы, а духоўная сутнасць, якая заключана ў эстэтычным успрыманні і асэнсаванні свету, застаецца незапатрабаванай. Мы бачым, што робіцца зараз у свеце. ... Падрабязней »

Шануючы продкаў, думаючы пра нашчадкаў

Напярэдадні Дня Перамогі сталічную гімназію з беларускай мовай навучання № 23 наведалі ганаровыя госці — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы. Для юных мінчан, навучэнцаў 4—11 класаў гімназіі, яны падрыхтавалі вельмі важны ўрок — урок мужнасці. Ветэраны змаглі растлумачыць дзецям, як многа значыла сіла духу, мужнасць і любоў да Радзімы ў страшныя дні вайны, у радасны дзень перамогі, у ... Падрабязней »

Манументальны летапіс эпохі

У Цэнтры тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска “Зорка” прайшло мерапрыемства Клуба цікавых сустрэч “Сардэчныя сустрэчы” на тэму “Манументальны летапіс эпохі. Помнікі Перамогі ў Мінску”. На мерапрыемства да навучэнцаў з сярэдніх школ №№ 6, 7, 126, 150, 157, выхаванцаў гуртка “Гліняны цуд”ЦТМТДіМ “Зорка” прыйшлі старшыня секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Аляксандр Шапо, старшы навуковы супрацоўнік Мемарыяльнага ... Падрабязней »

Жыве наша песня спрадвечная!

Ёсць такі выраз: “Песня — душа народа”. І гэта сапраўды так. Песня раскрывае такія глыбіні, такія таямніцы нацыянальнага характару, якія не могуць быць выказаны, спасцігнуты ў іншых жыццёвых сітуацыях. Песня ўвабрала ў сябе ўсе асаблівасці народнага жыцця. І недарма кажуць, што людзі, якія не памятаюць сваіх каранёў, не будуць мець і будучыні. Таму так важна не толькі захоўваць свае спрадвечныя ... Падрабязней »

Дашкольнікі на старце…

Адной з асаблівасцей развіцця дзіцяці дашкольнага ўзросту з’яўляецца прыродная неабходнасць рухацца. Для дашкольніка ненатуральна займацца толькі спакойнымі гульнямі. З-за фізіялагічных асаблівасцей гэтага ўзросту дзеці проста не могуць уседзець на месцы. І замест таго, каб сварыцца і супакойваць дзіця, трэба дапамагчы яму накіраваць энергію ў патрэбнае рэчышча. Прывіваючы дзецям любоў да фізкультуры і звычку займацца ёй з ранняга ўзросту, педагагічныя работнікі ... Падрабязней »

Суправаджаць — значыць ісці разам, дапамагаць і быць побач

Цьютар — педагог-настаўнік, які забяспечвае сацыяльна-педагагічнае суправаджэнне навучэнцаў пры выбары і праходжанні імі індывідуальных адукацыйных траекторый. Цьютар суправаджае працэс асваення новай дзейнасці. Цьютар — гэта педагог, які дзейнічае па прынцыпе індывідуалізацыі і суправаджае пабудову навучэнцам сваёй індывідуальнай адукацыйнай праграмы. Загараецца святло ў вокнах нашай гімназіі. Сцішваецца шум дзіцячых галасоў, я спяшаюся дадому. З гімназіі выходзяць навучэнцы: хто парамі, а хто ... Падрабязней »

Будучыня сталічнай адукацыі

Пераможцам гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі” ў намінацыі “Педагагічны дэбют” стаў студэнт гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка Іван Пугач. Фінал гэтых спаборніцтваў прайшоў у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Маладыя настаўнікі — студэнты выпускных курсаў профільных універсітэтаў — дэманстравалі свае прафесійныя навыкі і творчыя здольнасці. Конкурс прафесійнага майстэрства маладых педагогаў праводзіцца ў сталіцы штогод. ... Падрабязней »