Архіў катэгорыі : Міншчына

Эстэтычны агарод

В.А.Сухамлінскі пісаў: “Чалавек стаў чалавекам таму, што ўбачыў глыбіню блакітнага неба, мігаценне зорак, ружовы разліў вячэрняга зарыва, празрыстую дымку стэпавых прастораў, жураўліны клін у блакітным небе… Убачыў і здзіўлена пайшоў па зямлі, ствараючы новую прыгажосць. Спыніся і ты ў здзіўленні перад прыгажосцю — і ў тваім сэрцы расквітнее высакароднасць”. Словы гэтага выдатнага педагога сталі арыенцірам у рабоце нашага педагагічнага і ... Падрабязней »

Духоўнасць і адукаванасць

У кастрычніку мінулага года пачаў работу Царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы пры Мінскай духоўнай акадэміі. Адна навучальная ўстанова прыцягвае іншыя, таму асаблівую папулярнасць музей набыў сярод мінскіх школ. Вучні 7-х класаў сталічнай гімназіі № 37 таксама адправіліся на займальную экскурсію. Музей размешчаны ў цэнтры горада побач з кафедральным саборам. На новы будынак духоўнай акадэміі нельга не звярнуць увагі: ён быццам ... Падрабязней »

Паспяховы навучэнец – гэта “Лега” + праект

У стагоддзе мадэрнізацыі і асобасна арыентаванага падыходу ў адукацыі патрабуецца прымяненне новых метадаў навучання ў школе. На базе сярэдняй школы № 67 Мінска быў адкрыты першы клас, функцыянаванне якога ажыццяўляецца з дапамогай канструктара “Лега” і ў якім педагог робіць акцэнт на развіццё творчага патэнцыялу вучняў. Выкарыстанне “Лега” не з’яўляецца навінкай у адукацыйнай практыцы. Наадварот, настаўнікі, бацькі добра ведаюць, што гэты ... Падрабязней »

“Любові хопіць на ўсіх”

…Калі яна заходзіць у клас, вочы дзяцей пачынаюць іскрыцца ад радасці. І не толькі таму, што настаўніца пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 11 Мінска Ірына Валер’еўна Данільчык вельмі ўсмешлівая і мілая. Яна валодае магічным уздзеяннем: усе вакол абавязкова пачынаюць усміхацца ў чаканні нечага новага і цікавага. Больш за 25 гадоў Ірына Валер’еўна пераступае школьны парог, каб аддаць усю ... Падрабязней »

Сталічная Streetgame

Днямі ў Мінску прайшла пазнавальная квест-гульня Streetgame ў рамках гарадскога праекта “Minskcity — маё жыццё, мая сталіца”, арганізаванага камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі. У гульні прынялі ўдзел 9 каманд падлеткаў, па адной з кожнага раёна сталіцы. Як расказала культурны арганізатар Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі і куратар праекта Настасся Сандовіч, капітанам каманд загадзя ... Падрабязней »

Пара цудоўная, карысная, працоўная

Стракацяць у кветніку астры, вяргіні, у гародчыку разлягліся пузатыя гарбузы, звесілі цяжкія галовы сланечнікі. Вось і восень прыйшла, змяніўшы цёплае звонкае лета. Вучні ўжо сабраліся ў роднай Горкаўскай сярэдняй школе, куды іх паклікаў вясёлы школьны званок. Наперадзе — шмат дзён навучальнага года, але доўга яны будуць успамінаць дні летнія, якія былі напоўнены цікавымі падзеямі. Рознакаляровыя палаткі, размешчаныя пад шатамі векавых ... Падрабязней »

“Бывай, лета!” моваю… вясла

Калі сцішыцца ля самага ўскрайку вады, злавіць вокам водбліскі заходзячага сонейка, прыслухацца да ціхага шоргату хваль па прыбярэжным пяску, то можна на імгненне адчуць у самай глыбіні сэрца гармонію. І няма ва ўсім вялікім свеце месца, больш прыдатнага для падобных заняткаў, чым наша дзівосная сінявокая Беларусь. У перадапошні дзень лета шумная кампанія сабралася на беразе Свіслачы, непадалёк сталічнага аквапарка “Лябяжы”. Менавіта ... Падрабязней »

Ліцэйская турсцяжына

Кожны год у пачатку верасня суботняй раніцай на чыгуначнай станцыі Зялёнае пад Мінскам высаджваюцца школьнікі. З электрычкі выходзіць цэлы клас у кедах і з рукзакамі, а ўсяго такіх высадак — 12. Ужо 25 гадоў ні адзін верасень у Ліцэі БДУ не абыходзіцца без такога візіту на прыроду. Імя гэтай улюбёнай ліцэйскай традыцыі — турсцяжына. Збірацца ў Зялёным ліцэісты пачынаюць яшчэ ... Падрабязней »

Музей “Сялянская хата” як сродак фарміравання нацыянальнай самасвядомасці ў  дашкольнікаў

Як выхаваць духоўна багатую і ўсебакова развітую асобу, сэнс жыцця якой быў бы цесна звязаны з лёсам народа, краіны? Якія прынцыпы і тэхналогіі для гэтага выкарыстаць? Гэтыя пытанні хвалююць кожнага педагога сучаснага дзіцячага сада, таму ўзнікла неабходнасць мэтанакіраванай работы па фарміраванні ў дашкольнікаў погляду на нацыянальную культуру як на фундаментальную духоўную каштоўнасць народа. Толькі той чалавек, які засвоіў культурныя каштоўнасці ... Падрабязней »

“Клас-А!” — гэта сапраўды клас!

Ужо 25 гадоў у сталічнай гімназіі № 74 паспяхова працуе ўзорны тэатр-студыя “Клас-А!”. Ён быў створаны ў 1991 годзе і аб’яднаў навучэнцаў, якіх вабіла сцэна. Такіх навучэнцаў-акцёраў, якія імкнуцца пазнаваць азы акцёрскага мастацтва, з кожным годам станавілася ўсё больш. Ды і рэпертуар тэатра-студыі папаўняўся. Першай паспяховай пастаноўкай стаў “Маленькі прынц” паводле вядомага твора Антуана дэ Сент-Экзюперы. Паколькі ў гэтай установе ... Падрабязней »