Сёння ў многіх установах адукацыі існуе друкаванае выданне. Такая ж творчая лабараторыя функцыянуе і ў нашай школе. Школьная газета адыгрывае вялікую ролю ў жыцці вучняў, якія яе выдаюць. Яна садзейнічае сталенню дзяцей, іх выхаванню. У выніку работы кожны ўдзельнік адчувае асабістую прыналежнасць да вырашэння школьных задач. Наша школьная газета “Арбіта” выходзіць з 2013 года. Перыядычнасць выхаду выдання — адзін раз на ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Міншчына
З вершамі і песнямі
З нагоды 90-годдзя народнага паэта Беларусі Нiла Гiлевiча ў дапаможнай школе-інтэрнаце № 10 Мінска адбыўся музычна-лiтаратурны вечар “Песню бярыце з сабою”. На свята завiталі і вучнi з суседнiх сярэдняй школы № 43 i пачатковай школы № 112. Усе былі рады пазнаёміцца з паважанымі гасцямi: Сяргеем Нілавічам і Багданам Гiлевiчaмі — сынам і ўнукам народнага паэта. З вялiкiм задавальненнем паслухалi іх успамiны пра ... Падрабязней »
Мой любімы настаўнік
Настаўнік — гэта не проста прафесія. Гэта прызванне, заклік душы, імкненне быць сябрам, апорай, арыенцірам. У сярэдняй школе № 215 Мінска пераемнасць паміж пакаленнямі — добрая традыцыя. Вопытныя і кваліфікаваныя настаўнікі адчыняюць дзверы ў свет педагогікі навучэнцам профільных педкласаў, а тыя набываюць свой першы вопыт работы з дзецьмі. Напярэдадні прафесійнага свята, Дня настаўніка, навучэнцы класаў педагагічнай накіраванасці арганізавалі ў школе святочныя ... Падрабязней »
Лідарамі становяцца ў школе
Сацыяльная актыўнасць падлеткаў сёння праяўляецца не толькі ў інтэрнэт-прасторы. Адукаваная, крэатыўная моладзь можа і гатова праяўляць ініцыятыву, браць на сябе адказнасць за выкананне даручэнняў, аналізаваць. Але для развіцця лідарскіх якасцей навучэнцаў ва ўстанове адукацыі неабходна стварыць спрыяльныя ўмовы для дзейнасці вучнёўскага самакіравання. У сталічнай 21-й школе з мэтай павышэння эфектыўнасці работы органаў вучнёўскага самакіравання арганізаваны факультатыўныя заняткі “Падрыхтоўка школьніка — ... Падрабязней »
Веру ў тое, чаму вучу
У чым залог паспяховай педагагічнай дзейнасці? Сумленнасць у адносінах да навучэнцаў і жаданне педагога паспяваць за змяненнямі ў адукацыі, імкненне стварыць на ўроку сітуацыю камфорту і паспяховасці для кожнага вучня. Больш за пятнаццаць гадоў я выкладаю гісторыю і грамадазнаўства ў гімназіі № 2 Салігорска. У апошнія гадоў 5 пачала звяртаць увагу на тое, што з кожным годам усё большая колькасць ... Падрабязней »
У краіну прафесій праз гульню
Падрыхтоўка чалавека да будучай працоўнай дзейнасці пачынаецца вельмі рана, задоўга да таго, як ён зможа ўдзельнічаць у грамадска карыснай працы. У перыяд дашкольнага дзяцінства падрыхтоўка да працы заключаецца ў фарміраванні пэўных псіхалагічных перадумоў, а таксама ў пачатковых формах уласна працоўнай дзейнасці. Важную ролю пры азнаямленні дашкольнікаў з прафесіямі адыгрываюць дыдактычныя гульні. Для таго каб выклікаць цікавасць і выхаваць у маіх ... Падрабязней »
Мы на пасту ў памяці стаім
Аднайменная гарадская патрыятычная акцыя прайшла на сталічнай плошчы Перамогі ў першы дзень новага навучальнага года з удзелам кіраўніцтва горада, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, прадстаўнікоў сілавых структур, Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў, педагогаў, навучэнцаў, членаў мемарыяльных атрадаў. Падчас акцыі была ўрачыста адкрыта ганаровая Вахта памяці на Пасту № 1 горада-героя Мінска. Ужо 37 гадоў лепшыя школьнікі Мінска нясуць ганаровую Вахту памяці, аддаючы ... Падрабязней »
Фарміраванне грамадзянска–патрыятычных каштоўнасцей дзяцей у пазакласнай рабоце
Грамадзянскае выхаванне школьнікаў — складаны і шматгранны працэс, на яго аказвае ўплыў не толькі школа, але і сям’я, соцыум. У сувязі з гэтым вельмі важна ахапіць усіх навучэнцаў разнастайнымі калектыўнымі, групавымі і індывідуальнымі формамі выхаваўчай работы ў пазакласны час і арганізаваць гэта так, каб школа стала цэнтрам актыўнай выхаваўчай работы з вучнямі, спрыяла ўзбагачэнню іх вопытам грамадскіх паводзін. Асноўнымі задачамі грамадзянскага выхавання школьнікаў ... Падрабязней »
Родныя мясціны на ўроках матэматыкі
У кожнага чалавека ёсць радзіма, месца на зямлі, дзе ён з’явіўся на свет і ўпершыню ўбачыў неба. І няхай ён потым абкалясіць шмат краін, але ніколі не забудзе родную вёску. Радзіма, як маці, адзіная на ўсё жыццё. Толькі той чалавек можа лічыць сябе грамадзянінам і патрыётам сваёй краіны, хто ведае вытокі, свой радавод, свае карані. Тэкставая задача, складзеная на аснове ... Падрабязней »
Карэкцыя зроку ў дзяцей двух–трох гадоў з дапамогай трэнажора “Бінакуляр”
У апошні час павялічылася колькасць дзяцей дашкольнага ўзросту з рознымі паталогіямі зроку. Парушэнне зроку ў дашкольнікаў выклікае парушэнне цэласнага і адначасовага ўспрымання рэчаіснасці. Парушэнне вастрыні зроку, бінакулярнасці, стэрэаскапіі, колерараспазнавання, вокарухальных функцый абцяжарвае фарміраванне рэальных уяўленняў аб навакольным свеце. Ажыццяўленне карэкцыі зроку ў дзяцей са зрокавымі паталогіямі з’яўляецца складаным працэсам. Эфектыўнасць яго ў многім залежыць ад паспяховасці медыцынскіх мерапрыемстваў, накіраваных на ... Падрабязней »