Архіў катэгорыі : Міншчына

Інтэграцыя педагагічных і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій

Адным з актуальных новаўвядзенняў стала актыўнае выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі як сродку інтэнсіфікацыі працэсу навучання за кошт інтэрактыўнасці, нагляднасці і дынамічнасці падачы матэрыялу, што асабліва важна на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Прааналізаваўшы электронныя адукацыйныя рэсурсы па англійскай мове, прыйшла да высновы, што для навучэнцаў малодшых класаў дапаможнікаў для інтэрактыўнай дошкі няма. Так узнікла ідэя стварэння ўласнага электроннага адукацыйнага рэсурсу да ... Падрабязней »

Пазнанне прыроды разам з экалагічнай казкай

Ці навучыцца дзіця любіць прыроду, адрозніваць дабро ад зла, берагчы ўсё жывое, у многім залежыць ад умення выхавальніка данесці малышу ў займальнай форме веды пра складаныя з’явы прыроды. На дапамогу педагогу пры вырашэнні гэтай задачы прыходзіць казка. Ды не звычайная, а экалагічная. Даўно ўсвядоміўшы карысць экалагічных казак, шырока выкарыстоўваю іх у рабоце. Прычым не толькі казкі іншых аўтараў, але і ... Падрабязней »

Да святкавання 950-годдзя горада

У сталічнай гімназіі № 23 распрацавана праграма да святкавання 950-годдзя Мінска “Мой любы Мінск! З прадвечнае пары нясеш у сабе гісторыю стагоддзяў…” У красавіку ў школьным музеі “Гісторыя працягваецца…” адбылося першае мерапрыемства “Завочная экскурсія з элементамі інтэрактыўнай гульні “Я — мінчанін і гэтым ганаруся”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 2—4 класаў. Экскурсію праводзілі вучні сярэдніх і старшых класаў. Сталіца Беларусі — ... Падрабязней »

Куток, да якога душой прыраслі

Сёння методыка выкладання беларускай літаратуры ў школе патрабуе крэатыўнага і творчага падыходу. У камп’ютарызаваным грамадстве, дзе перавага аддаецца разнастайным гаджэтам, віртуальным зносінам і сацыяльным сеткам, літаратура, на жаль, не вельмі запатрабавана. Асабліва гэта характэрна для маштабных твораў, прачытанне і аналіз якіх з’яўляецца складаным, а часам і немагчымым працэсам. Ці заўсёды варта абвінавачваць вучняў у лайдацтве і нежаданні чытаць? З пазіцый ... Падрабязней »

Яблычны смак перамогі

5 мая ў сярэдняй школе № 34 Мінска прайшоў фінал фестывалю па падтрымцы маладых і таленавітых педагогаў “Зялёны яблык — 2017”. Свята адбылося пад дэвізам  “Ісці ўперад — значыць не ісці назад”. Фестываль стартаваў яшчэ ў сакавіку. За плячамі фіналістаў ужо застаўся важны этап конкурсу — адкрыты ўрок. Шэсць маладых педагогаў на працягу двух месяцаў давалі адкрытыя ўрокі, абменьваліся думкамі ... Падрабязней »

Родны наш край: з любоўю і ведамі пра яго!

Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі важнай прыступкай у маральна-патрыятычным выхаванні дзіцяці. Дашкольны ўзрост — найважнейшы перыяд станаўлення асобы дзіцяці, калі закладваюцца перадумовы якасцей чалавека-грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве, культуры. Тэма патрыятычнага выхавання знайшла адлюстраванне ў рэалізацыі задач адукацыйнай галіны “Дзіця і грамадства” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, улілася ў рэалізацыю нашай дашкольнай установай педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі маральна-патрыятычнага ... Падрабязней »

Суботнік па–піянерску

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя правяла агульнапіянерскі суботнік, прысвечаны 95-годдзю піянерскага руху. У мерапрыемстве па ўсёй краіне ўзялі ўдзел больш за 400 тысяч піянераў. На Міншчыне асноўнае мерапрыемства суботніка адбылося на гасціннай чэрвеньскай зямлі, у піянерскай дружыне “Беларусачка” Запольскай сярэдняй школы. Адкрыла мерапрыемства ўрачыстая лінейка, на якой удзельнікаў віталі кіраўніцтва Цэнтральнага савета БРПА на чале са старшынёй Вікторыяй Вільеўнай Мяннанавай; старшыня ... Падрабязней »

“Тата — гэта струна, апора, душа”

Усе мы родам з дзяцінства. Але не кожны можа назваць яго напоўненым казачнай цеплынёй сямейных адносін, ласкай і любоўю бацькоў. Многія з нас, калісьці маленькіх, памятаюць сваркі мамы з татам, іх развод, потым — недахоп увагі бацькі, які чамусьці праз нейкі час стаў рэдкім госцем у жыцці. Нават калі ён побач, часцей за ўсё выхаваннем дзяцей займаецца жанчына. Быццам адказнасць ... Падрабязней »

У суботні дзень

Як толькі не называюць у нашым асяроддзі суботу! Шосты школьны дзень, нясумная субота, дзень, вольны ад урокаў. На сайце нашай установы размешчана такая інфармацыя: “Для кагосьці субота ўсяго толькі шосты дзень тыдня, а для нас — цэлы свет!” І на самай справе гэта так. Субота прапануе нашым вучням факультатыўныя заняткі, аб’яднанні па інтарэсах, розныя арганізацыйна-масавыя мерапрыемствы. Субота дае і такую ... Падрабязней »

Песняры брацкіх народаў

Народ пачынаецца з мовы. У кожнага яна свая — блізкая сэрцу, любая, дарагая. У 21-й мінскай школе імя М.Ф.Гастэлы штогод арганізоўваюцца кніжныя і фотавыставы, праводзяцца акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Беларускае — самае маё”, на ўроках і пазакласных мерапрыемствах гучаць вершы беларускіх аўтараў, льюцца шчымлівыя песні, захапляюць крэатыўныя квесты, дзе пераможцы ласуюцца цукеркамі. Сёлета адметнай з’явай стала літаратурная імпрэза “Вялікія ... Падрабязней »